Майстэрня

Галоўнай мэтай выкладання выяўленчага мастацтва і мастацкай працы ў школе з’яўляецца фарміраванне духоўнай культуры навучэнцаў, азнаямленне іх з нацыянальнымі і сусветнымі шэдэўрамі жывапісу, ужытковага мастацтва, развіццё ў іх патрэбы ў мастацка-творчай дзейнасці.

     Выкладанне выяўленчага мастацтва і мастацкай працы вядзецца, зыходзячы з канцэпцыі ўключэння каштоўнасцяў традыцыйнай беларускай культуры ў кантэкст сучасных педагагічных інавацый. У наш час цікавасць да фальклору, этнакультуры, ужытковага мастацтва выклікана пошукамі шляхоў аднаўлення парушаных сувязяў чалавека і прыроды, духоўнай пераемнасці пакаленняў, вяртання ў сучасную культуру старажытных культурных традыцый.

Заняткі выяўленчым мастацтвам і мастацкай працай павінны даць вучню не толькі практычныя навыкі па стварэнню розных рэчаў, але адначасова з гэтым – грунтоўнае ўяўленне аб каранях ужытковай творчасці, традыцыйных рамёстваў, іх традыцыях, нацыянальнай адметнасці і месцы, якое яна займае ў культуры беларускага народа.

У школе арганізаваны гурткі па вышыўцы, выцінанцы, жывапісу. Працуюць таленавітыя выкладчыкі Таранава Фаіна Іванаўна і Смірнова Ія Паўлаўна.

Фотаздымкі работ вучняў:

Працы вучняў ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа ім. Я. Купалы”, якія займаюцца ў гуртку па кераміцы

  “Белы замак”

             “Чорны замак”