Ансамбль "Сенiцкiя пацешкi"

 

«Сеніцкія Пацешкі» – дзіцячы харавы калектыў, створаны ў 2017 годзе настаўнікам вакальных дысцыплін Вольгай Аляксандраўнай Суданавай-Люцко. Канцартмайстрам калектыва з’яўляецца Сняжана Аляксандраўна Кірпічонак.Удзельнікаў калектыва аб’яднала зацікаўленасцьі захапленне беларускай народнай творчасцю. Адраджэнне, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай культуры з’яўляяецца адной з выхаваўчых задач, якую ставіць перад сабой калектыў.

Вывучэнне фальклору мае педагагічную значнасць у эстэтычным, ідэйным, працоўным і духоўным выхаванні вучняў. Выкарыстанне рэгіанальнага фальклору ў педагагічнай дзейнасці патрабуе непасрэднага ўдзелу як вучняў, так і самога настаўніка. У сваёй педагагічнай дзейнасці Вольга Аляксандраўна выкарыстоўвае як сучасныя метады навучання, так і прынцыпы народнай песеннай творчасці: знаёміць сваіх выхаванцаў са спевамі носьбітаў песеннай народнай традыцыі, перадае валоданне такой манерай спеваў.

Сёння дзіцячы харавы калектыў «Сеніцкія Пацешкі» складаюць вучні з другога, пятага і шостага классаў ў колькасці каля 40 чалавек. Кожны год калектыў рыхтуе невялічкае фальклорнае свята, такое як Каляды, Масленка, Вялікдзень, Кірмаш, Гуканне вясны. І кожнае з іх атрымліваецца не меньш цікавае за папярэдняе. Гэтыя выступленніадначасова самабытныя, яскравыя і шчырыя. Выхаванцы выконваюць фальклорныя песні, якія суправаджаюцца пэўнымі рухамі, харэаграфічнымі малюнкамі, ужываннем атрыбутаў і касцюмаў.Народныя святы і абрадавыя дзеянні ў выкананні «Сеніцкіх Пацешак» бачылі не толькі аднавяскоўцы, але і жыхары іншых мястэчак і нават краін (горад Вільдау ў Германіі, горад Бардзееў у Славакіі). 

Дзіцячы харавы калектыў «Сеніцкія Пацешкі» з’яўляецца ўдзельнікам розных фестывалей народнай творчасці.

І хоць калектыў яшчэ зусім малады, але ўжо ў 2018 годзе «Сеніцкія Пацешкі» з сучасным варыянтам калядных абрадавых дзеянняў  «Паехала Каляда» прымаў ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе харавых калектываў «Спяваем разам» і атрымаў дыплом трэцяй ступені. У тым жа годзе ў абластным конкурсе  мастацкай творчасці «Майскі фэст» калектыў «Сеніцкія Пацешкі» стаў дыпламантам першай ступені.

 

Наперадзе «Сеніцкіх Пацешак» чакаюць новыя знаёмствы і сустрэчы, сучасныя і прыгожыя пастаноўкі, удзячныя гледачы, шматлікія паслядоўнікі і яркія перамогі.

 

Фотогалерея: