Музычная гасцёўня

Дзеля таго, каб выйсці ў шырокі свет і заняць належнае месца ў сям’і культурных народаў, мала мець багатую народную творчасць. Трэба, каб з гэтай народнай асновы вырасталі вартасці агульналюдскога значэння.

Рыгор Шырма

 

Веданне фальклору – гэта абавязковая частка духоўнасці, самабытны фактар пераемнасці пакаленняў, далучэнне да нацыянальнай культуры і гісторыі народа. Ва ўсіх праявах жыцця, абрадах музыка была галоўным дзеючым фактарам, як інтанацыйны сродак выражэння эмоцый і пачуццяў народа. Таму вывучэнне музычнага фальклору з’яўляецца неабходным сродкам выхавання эстэтычна развітага чалавека.

Музычная культура беларусаў багатая. Яна дажыла да нашых дзён разам з абрадамі і гадавымі святамі.

Музычны фальклор з’яўляецца інтанацыйнай асновай класічнай музыкі, фундаментам для стварэння класічнай і сучаснай музыкі.

Музычным выхаваннем у народнай традыцыі ў нашай школе займаюцца настаўнікі па спевам Грынчык Алена Іванаўна, Суданава-Люцко Вольга Александраўна і Семашка Лідзія Міхайлаўна. Таксама працуюць настаўнікі па класу музычных інструментаў: Галаўко Юрый Іванавіч, Рудніцкая Аксана Уладзіміраўна, Чарнагорава Ганна Станіславаўна, Казлова Ганна Яўгеньеўна, Канановіч Інна Васільеўна, Ганчар Ірына Анатольеўна, Кірпічонак Снежана Александраўна.

Так дзеткі маюць магчымасць навучыцца іграць на беларускіх народных музычных інструментах: дудка, гармонік, цымбалы, скрыпка, ударныя музычныя інструменты.

Настаўнікі пайшлі далей: іх намаганнямі былі створаны ансамблі народнай музыкі.

У 2002 годзе пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны нарадзіўся музычны ансамбль “Шчабятуха”.

Ганчар Ірына Анатольеўна кіруе з 2006 года інструментальным ансамблем “Гасцінец”.

Галаўко Юрый Іванавіч арганізаваў у 2011 годзе ансамбль “Сеніцкія дудары”.

Настаўнік вакальных дысцыплін Суданава-Люцко Вольга Аляксандраўна ў 2013 годзе стварыла фальклорны вакальны ансамбль "Вясняначка".

Вышэйназваныя музычныя калектывы на працягу свайго існавання станавіліся лаурэатамі і пераможцамі розных конкурсаў, такіх як раённы конкурс “Веснавыя зорачкі”, абласны конкурс “Суквецце талентаў”, республіканскія конкурсы “Здравсвуй, мир!” і “Юные таланты Беларуси”.

Вялікім дасягненнем настаўнікаў і выхаванцаў, гонарам школы і раёна стала падзея, якая адбылася ў 2012 годзе. Ансамбль народнай музыкі “Шчабятуха” пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны атрымаў званне ўзорнага.

 

5-6 января 2015 года проходил VI республиканский рождественский фестиваль педагогического мастерства. В рамках этого фестиваля был организован Республиканский заочный конкурс методических разработок учителей музыки. В конкурсе принимали участие наши коллеги – учитель музыки Гринчик Елена Ивановна высшей квалификационной категории и учитель изобразительного искусства Смирнова Ия Павловна высшей квалификационной категории. Они подготовили интегрированный урок по предметам «Музыка», «Изобразительное искусство», «Литературное чтение».

По итогам Республиканского заочного конкурса методических разработок учителей музыкиучитель музыки Гринчик Елена Ивановна и учитель изобразительного искусства Смирнова Ия Павловна стали дипломантами IIстепени в номинации «Урок музыки».