Ансамбль "Вясняначка"

Агляд творчай дзейнасці кіраўніка вакальнага ансамбля

“ВЯСНЯНАЧКА”

Суданавай-Люцко Вольгі Аляксандраўны

 

Вакальны ансамбль «Вясняначка» існуе ў ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа ім. Я.Купалы» з 2013 года.

Мастацкі караўнік вакальнага ансамбля «Вясняначка» – Суданава-Люцко Вольга Аляксандраўна. У 2004 годзе яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, атрымала кваліфікацыю кіраўніка фальклорнага калектыва. Настаўнікам у ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа ім. Я.Купалы» Вольга Аляксандраўна працуе з 2003 года.

У сваёй педагагічнай дзейнасці Вольга Аляксандраўна выкарыстоўвае прынцыпы народнай песеннай творчасці, якія развіваюць эмацыянальнасць выхаванцаў.

Ансамбль «Вясняначка» складаюць дзяўчаткі з аднаго класа, якія займаюцца па праграме музычнай накіраванасці. Дзеткі пачалі займацца народнымі спевамі з першага класа. Акрамя спеваў многія дзяўчаты наведваюць заняткі, дзе вучацца іграць на музычных народных інструментах, і абавязкова сальфеджыа.

Вакальны дзявочы гурт выконвае фальклорныя песні, якія суправаджаюцца пэўнымі рухамі і харэаграфічнымі малюнкамі. Выступленні дзяўчынак самабытныя, адначасова яскравыя і шчырыя. Гэта вельмі прыгожы, цікавы і творчы калектыў.

Відэа Купальскія песні