Ансамбль "Гасцінец"

Агляд творчай дзейнасці кіраўніка інструментальнага ансамбля

“Гасцінец”

Ганчар Ірыны Анатольеўны


Інструментальны ансамбль «Гасцінец» у Сеніцкай сярэдняй школе існуе з 2007 года. Ансамбль складаюць навучэнцы аднаго класа, якія займаюцца па праграме музычнай накіраванасці. З сямігадовага ўзроста дзеткі пачалі займацца на музычных інструментах. Гэта беларускія народныя музычныя інструменты: цымбалы, скрыпка, дудка, шэраг ударных інструментаў. Акрамя авалоданнем навыкамі ігры на музычных інструментах юныя музыканты атрымліваюць веды аб музычным мастацтве ў час такіх заняткаў, як харавы клас, інструментальны ансамбль, сальфеджыа, вакальны ансамбль, танец.

Мастацкі караўнік інструментальнага ансамбля «Гасцінец» – Ганчар Ірына Анатольеўна. У 1995 годзе яна скончыла Баранавіцкае музычнае вучылішча па класу акардэона. А ў 2000 годзе атрымала дыплом выпускніка Беларускага ўніверсітэта культуры па спецыяльнасці настаўніка па класу акардэона, кіраўніка і артыста аркестра. Настаўнікам у ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа ім. Я.Купалы» Ірына Анатольеўна працуе з 2003 года.

Рэпертуар інструментальнага ансамбля складуюць творы Уладзіміра Грома і арыгінальныя апрацоўкі беларускіх песень і танцаў.

Відэа Ашмянская кадрыля

Партытура Ашманская кадрыля