Ансамбль "Сеніцкія дудары"

Агляд творчай дзейнасці кіраўніка ансамбля народнай музыкі

“Сеніцкія дудары”

Галаўко Юрыя Іванавіча

 

Галоўко Юрый Іванавіч працуе на пасадзе настаўніка па класу дудкі ў ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа ім. Я. Купалы» з 1997 года. 

Галаўко Юрый Іванавіч з’яўляецца канцартмайстрам узорнага ансамбля народнай музыкі «Шчабятуха», а ў 2010 годзе стварыў інструментальны ансамбль «Сеніцкія дудары».

Ансамбль «Сеніцкія дудары» сладаюць хлопчыкі рознага ўзросту, якія іграюць на барабанах і драўляных духавых музычных інструментах.

Гэты самабытны калектыў штогод становіцца дыпламантам конкурса дзіцячай самадзейнасці «Веснавыя зорачкі» і ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі «Традыцыі і пераемнікі. Фальклор і постфальклор». Ансамбль «Сеніцкія дудары» прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе дзіцячага мастацтва «Здравствуй, мир!» і артымаў дыплом II ступені.

Галаўко Юрый Іванавіч з’яўляецца аўтарам праграмы факультатыўных заняткаў «Ігра на музычным інструменце (дудка)».

Юрый Іванавіч валодае ігрой на розных музычных інструментах (дудка, жалейка, дуда і інш.). Ён заўсёды цікавы для сваіх выхаванцаў і калег.

За плённую, добрасумленную працу, прафесіяналізм неаднаразова ўзнагароджаны граматамі адміністрацыі школы, ганаровай граматай, дыпломамi і падзякай Аддзела адукацыі спорта і турызму Мінскага райвыканкама, дыпломамі і падзякай Абласнога выканаўчага камітэта, адзначаны падзякай намесніка Міністра культуры за захаванне і папулярызацыю музычных традыцый свайго народа.  

Відэа Сеніцкія дудары