Ансамбль "Шчабятуха"

Агляд творчай дзейнасці кіраўніка узорнага ансамбля народнай музыкі

“Шчабятуха”

Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны

 

    Рудніцкая Аксана Уладзіміраўна працуе ў ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы» з 1997 года. Яна скончыла Баранавіцкае музычнае вучылішча па класу баяна, а потым Беларускі універсітет культуры, атрымаўшы кваліфікацыю выкладчыка музычнага інструмента па класу баяна і кіраўніка аркестра.

     Аксана Уладзіміраўна ўмее стварыць аптымальныя ўмовы для ажыццяўлення эфектыўнага вучэбна - выхаваўчага працэсу. Навучанне дзяцей музычнаму інструменту настаўнік вядзе, грунтуючыся на веданне і разуменне іх узроставых і псіхафізічных асаблівасцяў.

     Аксана Уладзіміраўна дэманструе высокія веды ў галіне свайго прадмета, вельмі добрасумленна і адказна ставіцца да сваёй працы, на ўроках выкарыстоўвае розныя формы і метады навучання.

      Развіваючы музычныя здольнасці дзяцей, настаўніца ў той жа час імкнецца заўсёды ставіць выхаваўчыя мэты. Так Аксана Уладзіміраўна падбірае выхаваўчыя метады індывідуальна да кожнага дзіцяці. Яна вучыць дзяцей не толькі добраму выканальніцтву, але і адказнасці, калектывізму, дапамагае дзіцяці павысіць сваю самаацэнку. Вучні Аксаны Уладзіміраўны прымаюць удзел у ансамблі фальклорных інструментаў «Шчабятуха», дзе іграюць на розных музычных інструментах, а таксама знаёмяцца з этнаінструментамі. У рэпертуары ансамбля беларускія народныя танцы, песні, творы беларускіх кампазітараў.

     Пад кіраўніцтвам Аксаны Уладзіміраўны ансамбль «Шчабятуха» існуе з 1998 года ў розных складах і прайшоў доўгі творчы і вельмі плённы шлях. У 2003 і 2007 ансамбль прымаў удзел у рэспубліканскім тэлевізійным конкурсе «Сузор’е надзей». На працягу ўжо больш за дзесяць гадоў ансамбль з’яўляецца дыпламантам конкурсаў аматарскай мастацкай самадзейнасці «Вясновыя зорачкі» і «Суквецце талентаў» у 2009-2012 гадах. У 2011 і 2013 годзе на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе аматарскай самадзейнасці «Здравсвуй, мир!» калектыў пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны атрымаў падзяку за захаванне і прымнажэнне беларускіх нацыянальных традыцый. У 2012 годзе на VI Міжнароднай навукова -практычнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» адзначаны падзякай.

      Сапраўдным гонарам для школы стала прысваенне ў 2011-2012 навучальным годзе ансамблю «Шчабятуха» пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны звання «узорны». Калектыў «Шчабятуха» – удзельнік розных мерапрыемстваў на канцэртных пляцоўках Прысталічча .

      Аксана Уладзіміраўна з’яўляецца прынцыповым, патрабавальным, сціплым і чулым чалавекам. Яна карыстаецца заслужанай павагай у дзяцей, бацькоў і сваіх калег. За плённую, добрасумленную працу, прафесіяналізм неаднаразова узнагароджана граматамі адміністарцыі школы, ганаровымі граматамі і падзякамі Аддзела адукацыі спорта і турызму Мінскага райвыканкама, ганаровый граматай і падзякай Абласнога выканаўчага камітэта, адзначана падзякай намесніка Міністра культуры за захаванне і папулярызацыю музычных традыцый свайго народа.    

 

 

15 октября 2017 года в стенах Минского колледжа искусств прошёл 2-й Международный конкурс искусств «ХРУСТАЛЬНЫЙ ВАСИЛЁК», в котором принял участие и стал лауреатом I степени образцовый ансамбль народной музыки «ШЧАБЯТУХА» под управлением Рудницкой Оксаны Владимировны.