Пра поры года

ПРА ЗІМУ

Ад першага снегу да саннага шляху шэсць тыдняў пройдзе.

Гром зімою – да моцнага ветру.

Зіма без снегу – не быць хлебу.

Зіма – бяда, але і без зімы нельга.

Зіма – свякруха, лета – матачка.

Зіма снежная – лета дажджлівае.

Зімовы дзянёк, што камарыны насок.

Калі зімой лес моцна шуміць, значыць адліга будзе.

Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.

Кот на печку – сцюжа на двор.

Маланка зімою – да пургі.

На дварэ лёд, а для кавалёў – мёд.

Першы снег выпадае ноччу.

Пеўні пяюць марозным днём – будзе адліга.

Усё зімою згодзіцца, што ўлетку родзіцца.

Як мароз ды холад, дык і стары молад.

Ясныя дні перад Калядамі на добры ўраджай.

 

ПРА СНЕЖАНЬ

Год завяршае, зіму пачынае.

Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.

На Новы год ясна, будзе ў гумне цесна.

На Новы год прыбудзе дня на заечы скок.

На печы і ў снежні лета чырвонае.

Снежань сцюдзёны – на ўсю зіму зямлю замарозіць.

Снежань – цёмная пара года.

Які першы дзень снежня здарыцца, такой і зіма-зіміца будзе.

 

ПРА СТУДЗЕНЬ

Дрэвы ў інеі – неба будзе сіняе.

Калі ў студзені дажджы, то дабра не жджы.

Студзень імглісты – мокры год, студзень халодны – позняя вясна і дажджлівае лета.

Студзень-сечань: сячэ зіму напалам.

Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.

У студзені і гаршчок у печы замярзае.

Якое надвор’е пасля Каляд, такое ж і пасля Пятра (12 ліпеня) будзе.

 

ПРА ЛЮТЫ

Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі.

Грамніцы (15 лютага) – зімы палавіцы.

Калі ў першыя дні лютага здараецца добрае надвор’е, то і вясна ранняй будзе.

Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы папраўляць.

Люты – ілгун: адзін бок грэе, другі – студзіць.

Лютаўскія маразы – да гарачага лета.

Лютаўская адліга нічога не каштуе.

У лютым моцны мароз – кароткая зіма.

Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе фіга.

Як у лютым клікнецца, так восенню адклікнецца.

ПРА ВЯСНУ

Адна ластаўка вясны не робіць.

Ад ранняй вясны радасці мала, але затое вады многа.

Вясна красна кветкамі, а восень пірагамі.

Вясна – маці, а восень – бацька.

Вясной зверху прыпякае, а знізу падціскае.

Вясной гадзіну ўпусціш, годам не дагоніш.

Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета за стагі і вазы.

Добрая вясна будзе, калі пчолы рана з вулляў вылятаюць.

Журавель прыляцеў – цяпло прынёс.

Калі вясной на стрэхах дамоў доўгія ледзяшы – да працяглай вясны.

Страчанага дня вясною не купіш.

Сустрэў грака – вясну сустракай.

Сей авёс у гразь – будзеш князь. Сей ячмень, як загудзе сляпень. Сей у добрую пару – збярэш хлеба гару.

Хто вясною скача, той восенню плача.

Хто сее ды вее, той не збяднее.

 

 ПРА САКАВIК

Доўгія ледзяшы ў сакавіку – да працяглай вясны, але позняй восені.

Дождж на Еўдакію (14 сакавіка) прадказвае дажджлівае лета.

Калі ў сакавіку зямля ўбачыць неба, то восенню не будзе хлеба.

Няма ў сакавіку вады, не будзе ў красавіку травы.

Сакавік цяплом усіх прывячае.

Сакавік дрэвам сок пускае.

Сакавік-ветранос, вадацёк, гракоўнік.

 

ПРА КРАСАВIК

Калі красавік красны – будзе жыта ўдачнае.

Красавік чорны ў полі, але белы ў лесе.

Красавік: сёння мяцеліца, а заўтра капеліца.

Красавік зіму з летам сплятае.

Красавік – месяц вялікай вады, ледалому на рацэ.

Красавіцкі снег як лёг, так і збёг.

 

Красавіцкае цяпло ненадзейлівае.

Не ламай печ, пакуль красавік на двары.

Не бойся зімы – бойся адзімкаў у красавіку.

Першы красавіцкі дождж воза золата варты.

 

ПРА МАЙ

Барыс і Глеб (15 мая) сеюць хлеб.

Дождж у маі – будзе хлеб і ў гультая.

Калі май халодны, дык год хлебаробны.

Май зямлю грэе, але і сіверкам вее.

Мокры май – будзе жыта, нібы гай.

Наступіў май – і пад кустом рай.

ПРА ЛЕТА

Адкуль летам навальніца – адтуль і добрая пагода.

Вясну хваляць за дажджы, а лета – за снапы.

Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, і мёд.

Двойчы ў год лету не бываць.

Дрэннае лета, калі сонца няма.

Калі гром летняй парой грыміць бясконца – град будзе.

Лета селяніну і маці, і бацька.

Лета на зіму працуе.

Лета – навальнічнае, зіма – з мяцеліцамі.

Летні дзень зіму корміць.

Лета праляжыш, зімой з торбай пабяжыш.

Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае.

Ураджайнае лета прадказвае холодную зіму.

Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.

 

ПРА ЧЭРВЕНЬ

У чэрвені першую ягаду ў рот кладуць, а другую дамоў нясуць.

Чэрвень у гульні не гуляе, а ўраджай росціць.

Чэрвень сухі – не надзейся на грыбы.

Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе.

 

ПРА ЛIПЕНЬ

Вячэрняя раса ў ліпені – да яснай раніцы.

Ліпень косіць і жнее, доўга спаць не дае.

Ліпень пахучы, але даручы.

Ліпень з навальніцамі прыходзіць.

Святло ў ліпені на ўбытак – гарачыня на прыбытак.

У ліпені ліпы ў поўнай красе.

У ліпені першыя снапы на паласе.

 

ПРА ЖНIВЕНЬ

Жнівеньскі дзень год корміць.

Жнівень сее, жне і косіць – на сталах багацця ўдосталь.

Жоўтыя лісты ў канцы лета – да ранняй восені.

Навальніца ў жніўні – да доўгай восені.

У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.

ПРА ВОСЕНЬ

Асенняе сонца, як удаўцова сэрца.

Восень – на дзень пагод восем.

Восень спяшаецца – зіма чакаць не будзе.

Восень непагоду нясе.

Восеньскі іней – да яснага дня.

Красна восень снапамі, а зіма ўмалотамі.

Увосень і верабей багаты, і грак багач.

 

ПРА ВЕРАСЕНЬ

Верасень-летаправодзец: ластавак і журавоў праводзяць у цёплыя краі.

Верасень – пачатак вясельных гульняў.

Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.

Калі ў верасні лісце на дрэвах моцна трымаецца, чакай позняй зімы.

Прыйшоў верасень – супакоіў прыроду.

Прастаіць верасень сухі – зіма позняя будзе.

У верасні лес радзей і птушыны голас цішэй.

У верасні селяніна не хата грэе, а цэп на такавішчы.

 

ПРА КАСТРЫЧНIК

Кастрычнік – пазімнік, прадшэсце зімы.

Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень.

Кастрычнік – гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць.

Кастрычнік зямлю пакрыве дзе лістком, а дзе сняжком.

Кастрычнік – месяц хмурны.

Кастрычнік пірагамі цудоўны.

У кастрычніку лёд , хоць і тонкі, але ўчэпісты.

У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі.

 

ПРА ЛIСТАПАД

Лістапад – вароты зімы.

Лістапад шчодры – усіх сцюжай абдзяліць можа.

Лістапад – лёдавы каваль: яго клопаты – зямлю закаваць.

Лістапад-лістакос: вецер і мароз вершаць залаты пакос.

Першы сняжок у лістападзе – яшчэ не зімовы шлях.

Селянін у лістападзе з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца.

У лістападзе цяпло марозу не ўуказ.

У лістападзе зіма з восенню змагаецца.

У лістападзе раніца з вечарам хутка сустракаюцца.