Восеньскія святы

27 верасня  “УЗДВІЖАННЕ”

    

     Хрысціянская гісторыя гэтага свята звязана з падзямі, якія адбываліся на пачатку нашай эры.У 3 ст. на гары Галгофе былі праведзены раскопкі, што дазволілі знайсці Труну і Крыж Гасподні. Каб пераканацца ў сапраўднасці рэліквій, Патрыярх Макарый узлажыў Крыж на нябожчыка, які тут жа ажыў. Хрысціяне пачалі маліца Жыватворнаму Крыжу і прасіць свяшчэннікаў устанавіць (воздвигнуть) Крыж, каб усе маглі бачыць яго.

     У народным жыцці беларусаў Уздвіжанне больш асацыіруецца з уяўленні аб “закрыванні” зямлі напярэдадні зімовых халадоў і запаўзаннем з гэтага дня ў норы на зімовую спячку гадзюк і вужоў. У гэта дзень нельга хадзіць у лес, бо “змеі збіраюцца тады кучамі”.

     Паводле народных павер’яў, на Уздвіжанне нельга пачынаць якія-небудзь справы, таму што усё пачатае ў гэты дзень будзе марнай і безвыніковай справай.

14 кастрычніка  “ПАКРОВЫ”

     У хрысціянстве свята ўшаноўвае падзею, якая адбылася ў 910 г. у храме ў Канстанцінопалі. Святы Андрэй у час багаслужэння ў храме ўбачыў выяву Дзевы Марыі, якая ішла па паветры, ўзняла над галавамі маліўшыхся белае галаўное пакрывала.

        Лічыўся пераломны момант у жыцці прыроды. Да свята завяршаліся ўсе работы ў полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё, гаспадарчыя пабудовы. Пасля Пакрова ў сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл работ – нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне.

       Народнае свята глыбокай восені, пасля яго пачынаецца зіма. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы.

                “Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы.”

               “Калі да пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ два тыдні.”

               “На пакроў мароз – сей пад кустом авёс.”

       Пачыналася пара апрацоўкі ільну, аддзялялі валакно ад кастрыцы. Таму і месяц, што пачынаўся па старому стылю, называўся кастрычнік.

       Пасля Пакрова пачыналася пара вяселляў.

       З Пакрову пачыналіся попрадкі (вячоркі), якія працягваліся да Вялікадня.

 

“БАГАЧ”

Багач – свята, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.

Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята выконвае “багач”. Гэта снапок жыта з устаўленай у яго воскавай свечкай. “Багач” стаіць на працягу ўсяго года ў доме чарговага гаспадара, пад іконамі. У гэты дзень свечка загараецца. Бацюшка праводзіць маленне ў доме, дзе стаіць “багач”. Потым гаспадар нясе “багач” у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары: на двары стаіць стол, накрыты белым абрусам, устаўлены снапкамі жыта, ячменя, пшаніцы. “Багач” ставіцца на стале да хлябоў. Служыцца маленне.

Гаспадары запрашаюць у хату, частуюць гасцей, “багач” ставіцца на покуці. Такм чынам абходзяць па чарзе ўсе хаты. Пасля заносяць у дом чарговага гаспадара, дзе ён застанецца цэлы год.

Падрыхтоўка свечкі суправаджаецца асобымі песнямі і вячэрай усіх удзельнікаў.

 

«ПІЛІПАЎКА»

 

 

  

На двары позняя восень. Настае Піліпаўка. Такую назву ў народным календары атрымаў час, які працягваўся з 27 лістапада і да дня нараджэння Хрыстова. З гэтай даволі працяглай парой супадае пост.

У хаце ставіліся кросны, якія будуць стаяць аж да самай вясны. Колькі за гэты час будзе выткана палатна для дзіцячых сарочак, прыгожых рознакаляровых посцілак, усялякіх паяскоў і ручнікоў! Нездарма ж ў народзе казалі: «Піліп дзяцей адзявае».

Доўгімі халоднымі вечарамі матулі варажылі каля кроснаў, а дзяўчаты, наадварот, практычна не стыкаліся дома. На ўсю зіму яны наймалі хату якой-нібудзь ўдавы і збіраліся ў ёй на вячоркі (попрадкі, супрадкі). Прыносілі з сабой лён і пралі, пралі…а таксама спявалі песні. Раз-пораз у госці да дзяўчат заходзілі хлопцы, пажартаваць, пазагадваць загадкі, пачаставаць арэхамі, згуляць у якую-небудзь гульню. ( па кн. І.І.Крука «Следам за сонцам». Мн., 1998)

 27 лістапада – Піліпаўка. Воўчы месяц. У глухазім'е ваўкі ў чароды сходзяцца.

28 лістапада – Гур'ян. Зіма з каня злазіць, становіцца на ногі, кусае сівыя маразы,сцеле на рэках – азёрах ледзяныя масты, сыпле з аднаго рукава снег, а з другога – іней.

29 лістапада – Мацей. Стаяць і гразь, і снег.моцныя вятры вядуць за сабой сцюжы-мяцелецы. «На Мацея зіма пацее, але ў белым кажуху ходзіць».

2 снежня – Аўдзій мяцеліцы ў шчыліны зямныя, у расколіны ліхія заганяе.

3 снежня – Прокла і Прокл. У шлях збярэшся – адна марока, матухна – зіма яшчэ снегам дарогі не прыцерушыла. Сядзі дома ды вупраж рыхтуй.

7 снежня – Кацярына – санніца. Кацярына марозная. Адкрыццё саннай пары.

11 снежня – дзень птушкі сойкі.

13 снежня – дзяўчаты звычайна варажылі на суджанага. Яны “высявалі” насенне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі, у хаце і прыгаворвалі: “Святы Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, з кім буду век каратаць”. Калі кінутае ў агародзе насенне вясной прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб.

15 снежня – Апанас. У гэты дзень зганялі начніц з вокнаў, якія перашкаджалі спаць дзецям: “Пайдзіце вы каля дром дрымучых у далёкую старонку, а маё дзіця пакіньце”.

19 снежня – Мікола зімні. Мікола-цудатворац.Казалі, што гэты дзень багаты півам і пірагамі, прыгожы першымі сур’ёзнымі маразамі. Мікола – апякун падарожнікаў.

22 снежня – Ганна цёмная. Дзень сонцавароту. Зіма сілу набярае, сонца на вясну паварочвае.

25 снежня – Спірыдон-сонцаварот. Сонца на лета, зіма на мароз. Мядзведзь пераварочваецца ў бярлозе на другі бок. Кажуць сяляне: “Мядзведзь у бярлозе павернецца на другі бок, а карова на сонцы бок пагрэе.”