Летнія святы

“СЁМУХА”

Сёмуха, Троіца – рухомае свята – надзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Святкуецца ў гонар сашэсця Святога Духа на апосталаў, пасля чаго ім суджана было несці праўду пра вучэнне Ісуса Хрыста.

У аснове свята – культ зеляніны, шлюбу, заканчэнне веснавых палявых работ.

“На Зелянец вясны канец”

Перад святам прыбіраюць і упрыгожваюць хаты і двары “маем” (аерам, галінкамі бярозы, клёна, рабіны, дуба), кветкамі прыбіраюць абразы, сталы, вокны. Бярозе надаецца асаблівае значэнне, бо яна зелянее раней за іншыя дрэвы і найбольш увасабляе жыватворную сілу зямлі.

У час свята ладзяць гульні,карагоды, плятуць вянкі, потым – агульнае частаванне. Моладзь завівала вяночкі і куміліся: звязвалі вяршыні двух бяроз, праходзілі пад імі парамі, абдымаліся і цалаваліся.

“Ваджэнне куста” – абрад, які мае сямейна-шлюбны змест. Маладую дзяўчыну ўпрыгожвалі галінкамі (“маем”) і дзявочым гуртам абыходзілі двары з песнямі, якія, паводле народных уяўленняў, спыяюць добраму ўраджаю, замужжу дзяўчат.

 

“СВЯТА ІВАН КУПАЛА”

 

 

  

Адзін з галоўных святаў календара, які супадае з Ражством Іаана Хрысціцеля.

Іван Курала з’яўляецца адным з самых ушанаваных дзён у беларусаў. Купалле – сапраўднае язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння.

Падчас летняга сонцастаяння росквіт прыроды дасягае свайго апагею: каласуе на палях пшаніца, грэчка, проса, заквітнелі лён і бульба, скончыўся прыплод у жывёл. Таму нашы продкі ў гэтыя дні імкнуліся аддзячыць Матухне-Прыродзе.

Яшчэ з раніцы дзяўчаты і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле, на сенажаць збіраць купальскую траву. Па народных павер’ях, спеў песень падчас збору гаючай травы перадаваў ім лекавую і цудадзейную моц.

Важнае значэнне надавалася агню, менавіта купальскі агонь з’яўляўся магічным, абарончым сродкам. На купальскім вогнішчы спальвалі старыя рэчы, гэта сімвалізавала абнаўленне жыцця. Скокі хлопцаў і дзяўчат праз вогнішча – гэта таксама імкненне да абнаўлення.

Дзяўчаты займаліся варажбой: апускалі вянкі ў раку і сачылі за іх рухам.

Галоўны цуд Купалля – дзіўная легенда пра кветку папараці, якая спарўдзіць усе жаданні ўладальніка.

Ёсць павер’е, што ў купальскую ноч праводзяць гулі чараўнікі і ведзьмы. Гаспадары дзеля аховы сваёй хаты вешалі над уваходам вострыя прадметы.

З наступленнем раніцы моладзь купалася ў рэках, каталася па свежай расе, сустракала ўзыход сонца, у гонар якога і святкавалася Купалле.

 

“ЖНІВО”

 Гэтае свята з’яўляецца самым парцяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

З даўніх часоў уборка збажыны з палёў была адной з важнейшых падзей для селяніна, калі не самай важнай, і суправаджалася многімі абрадамі. Ад ураджаю залежыла жыццё сялянскай сям’і на працягу ўсяго года.

 

Пакрыванне поля. Жалі звычайна жанчыны і дзяўчаты. Па запрашэнн гаспадара раніцай, да ўсходу сонца, на поле адпраўлялася маладзіца (тая, што нядаўна выйшла замуж) з дзяўчатамі. Там нажынала невялікі снапок, абвівала яго ручніком, падкідала яго ўверх, а дзяўчаты спявалі, вадзіді карагод.

Потым усе ішлі да гаспадара, чыё поле пакрывалі. Маладзіца падавала снапок гаспадыні, якая адорвала яе грашыма і палатном. Гаспадар частаваў гасцей.

Зажынкі. Праз некалькі дзён пачыналісязажынкі.Вечарам, перад заходам сонца, дачка гаспадара ці нявестка разам з сяброўкамі адпраўляліся на поле. Прыйшоўшы на месца жніва і падсілкаваўшыся, дзяўчаты зразалі па каласку і завязвалі невялічкі снапок – “гаспадар-снапок”. З снапком ішлі дадому.

Снапок гаспадар ставіў на покуці. Пад снапок клалі чатыры манеты з паклонам.

Напярэдадні свята яго абмалочвалі, і збожжа неслі ў царкву, каб асвяціць.Гэтым збожжам засявалі пасля свежаўзаранае для азімага жыта поле, пры засяванні званілі манетамі з-пад гаспадара-снапка.