Танцавальная пляцоўка

Рух – дзверы ў навучанне.

Поль Дэнісан

 

Танцавальнае мастацтва заўсёды займала вельмі істотнае месца ў жыцці беларускага народа. Карані беларускага народнага харэаграфічнага мастацтва ідуць у глыбіню вякоў.

Са старажытных часоў харэаграфічнае мастацтва беларусаў звязана з гадавым цыклам, з колам абрадаў, прыстасаваных да перыядаў сельскагаспадарчых работ.

Адметная рыса характару беларусаў – гэта яснасць, сціпласць пры асаблівым пачуцці гумару, стрыманасць, карэктнасць, унутраны тэмперамент, уменне шанаваць змястоўную прыгажосць. Усе гэтыя рысы маюць самае непасрэднае дачыненне да пластычнай культуры беларусаў.

Праца харэографа, які вучыць дзяцей народнаму танцу, павінна быць скіравана на зберажэнне нацыянальнай харэаграфічнай спадчыны праз вывучэнне ўзораў беларускай народнай харэаграфіі: гульня, карагод, традыцыйны танец, кадрыля, полька, гарадскі бытавы танец, імправізацыйны танец. Хто не ведае “Лявоніху” і “Юрачку”, “Падэспань” і “Карапет”, “Бульбу” і “Крыжачок”?!

 

У бягучым годзе ў школе працуюць настаўнікі харэаграфіі Новікава Алена Мікалаеўна Iвашка Марыя Віктараўна. Абедзве настаўніцы маюць вышэйшую адукацыю і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

 

З гісторыі беларускага танца

Класіфікацыя беларускага народнага танца

Апісанне танца Крыжачок

 

Заняткі класа харэаграфічнай накіраванасці ў ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы”

 

Партэрная гімнастыка

 

На рэпетыцыі

 

Харэаграфічны ансамбль “Весялушкі” на свяце, якое прысвечана беларускаму песняру Янку Купале

 

Харэаграфічны ансамбль “Весялушкі”