Тэатральная гасцёўня

Фальклор (англ. folk­lor) –

народная мудрасць, веды.

 

Фальклорнае мастацтва не ўзнікла на пустым месцы, яно заўсёды існавала ў непарыўнай сувязі з жыццём беларускага народа. Шмат стагоддзяў чалавецтва перадавала назапашаныя веды і ўмення наступным пакаленням праз прыказкі, прымаўкі, песні, казкі, танцы, абрады.

Вусная народная творчасць суправаджае чалавека з маленства: матуля расказвала дзіцяці казкі, забаўлянкі ды пацешкі, дзеці сачынялі розныя дражнілкі і лічылкі, ладзілі гульні.

Вялікі патэнцыял заключае ў сабе фальклорны тэатр на аснове нацыянальных традыцый. Ён фарміруе грамадзяніна і патрыёта па спрадвечных прынцыпах, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне нашых дзедаў і прадзедаў.

Таму сучасная школа павінна стаць паўнацэнным носьбітам роднай мовы, народнай культуры, традыцый і святаў. Зварот да беларускага фальклору дазваляе пазнаёміцца бліжэй са шматлікімі звычаямі, вераваннямі, глыбей зразумець свет нашых продкаў, іх уклад жыцця, духоўную спадчыну, адрадзіць лепшае і захаваць родную культуру.

Найбольш прыдатнай формай для авалодання традыцыйнай спадчынай школьнікамі з’яўляецца фальклорны тэатр беларусаў (народны тэатр), які прадугледжвае акрамя набыцця ведаў, развіццё мастацкіх здольнасцей. Беларускі фальклор ўключае ўсе віды відовішчна-гульнявой, эпічнай і лірычнай культуры народа – абрады, гульні, карагоды, святы, батлейку, казкі, паданні, песні, малыя жанры і г.д.

На сёнешні час у школе працуюць настаўнікі тэатральных дысцыплін Опалейчук Наталля Міхайлаўна і Шынкарэнка Алена Георгіеўна. Гэта настаўнікі з вышэйшай адукацыяй і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй.

Батлейка

Сцэнарыі святаў

  • Каляды

Видэа

  • Купалле 
    • Купале. Сеница 2006