2019/2020 учебный год

На раённым этапе конкурса чытальнікаў "Жывая класіка".
Севасцьянаў Аляксей, 9 "В" клас.


Представляем вашему вниманию второй выпуск литературного альманаха, в который вошли лучшие работы участников литературно-творческого объединения "Слово"

 


Паэтычны каляндар прыроды

Май

Месяц травень – месяц май

Басаножыць ногі.

Дарагі нам надзвычай

Святам Перамогі,

Белай кіпенню садоў,

Лугавым кілімам

Уздоўж рэчак, ручаёў,

Вогнішчавым дымам.

На прагалінах ў бары,

На пясчаных ўзгорках,

Быццам з казкі ваяры,

Страчкі на пагорках.

З кожным днём ноч карацей,

Значыць, хутка лета.

І не дзіўна, што яго

Любім мы за гэта.

 

Чэрвень

Птушкі ў гнёздах чакаюць

Здня на дзень птушанят.

Каласы зацвітаюць,

Што ўзняліся з зярнят.

Набіраюць чарніцы

Моц ў сасновых барах,

Чырванеюць суніцы

З кожным днём на вачах.

Сонца добра працуе,

Дзень даўжэйшы ў гаду.

Пчолка плённа шчыруе

Ў лузе, у полі, у саду.


*** 

Знікае ўсмешка на вуснах, 
Сціхаюць у грудзях турботы, 
І толькі ў сэрцы на ранах 
Сядзіць матыль маркотны. 
 
Зноў знікаюць сілы, 
Губляецца моц духа, 
За спінай паніклыя крылы 
Ссыхаюць у крыўдлівым: "Нічога!" 
 
Здаецца – не скончыцца дню ніколі, 
Былых магчымасцей не будзе, 
І толькі ціхае: “Даволі!” 
Пульсуе ў галаве, бы ў брудзе. 
 
І сапраўды. Адумайся. Даволі. 
Прабач. Забудзь. Пачні спачатку. 
Закінь у шафу тыя ролі, 
Што душу апранулі ў пальчаткі. 
 
Усё будзе добра! Хораша!
Прыемна!  Усё будзе так, як хочаш ты! 
Наш лёс залежаць неад’емна 
Ад моцы веры, мары і любві…

 

Гатоўчыц Анастасія, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Месца кахання ў нашым жыцці

Што такое каханне? Колькі  ахвяраў было прынесена дзеля яго? Колькі ўчынкаў было зроблена ў яго гонар?

Для мяне каханне – гэта нешта незвычайнае. Тое, дзеля чаго ідзеш на подзвігі, тое, для чаго варта жыць, тое, што прымушае нас збочыць з  прызначанага нам лёсам шляху, пайсці супраць родных  і блізкіх. Пайсці супраць ўсяго свету. Толькі дзякуючы каханню мы можам быць па-сапраўднаму шчаслівымі. Усё гэта акрэслена ў адной старадаўней легенде, якая мне чымсьці нагадвае трагедыю Шэкспіра “Рамэа і Джульетта”.

Трагедыя Шэкспіра лічыцца адной з самых выдатных гісторый кахання ў сусветнай літаратуры. Двое маладых людзей, гарачых і чыстых сэрдцам не могуць злучыць свае жыцці праз тое, што іх сем’і знаходзяцца ў сварцы. Ўсё як заўжды: двое закаханых, неверагодныя ўчынкі дзеля кахання, трагічны фінал…

Больш чым гэта трагедыя мяне кранула адна гісторыя, якая зараз перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэта гісторыя прыняла аблічча легенды ”Гарбаты саркафаг”. У ёй гаворыцца, што ў саркафагу пахавана князёўна, якая закахалася ў простага хлопца і праз гэта загінула.

Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з аўстрыйскім прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і санкамі, каб разам уцячы з замка. Але на шляху закаханых узнікла нечаканная  перашкода: пра змову даведаліся сваякі князёўны. Юнака злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна не ведала пра гэта, таму ў бальным убранні выбегла на люты мароз і панеслася на ўмоўленнае месца сустрэчы. Чакаючы каханага, яна замерзла. Закачанела. Яе нават не змаглі пакласці ў звычайны гроб. Таму прыйшлося захаваць няшчасную у сідзячым становішчы. Вось так трагічна скончылася гісторыя кахання… Але ўсё магло скончыцца інакш! Намнога лепей! Калі б бацькі не палічылі дачку сваёй цацкай. Яна ж не цацка, яна чалавек! Яна сама павінна была абраць свой лёс. Рабіць свае памылкі і разлічвацца за іх. Сама! Яна ж чалавек… Такі самы чалавек, як і яе бацькі. Яна мела такія ж правы, як і ўсе мы! Мела права кахаць і быць каханай. А вось бацькі ёй гэтага не дазволілі. Не далі права выбару. Не дапамаглі. Наадварот, яны зруйнавалі яе жыццё. Яе каханне.

Гэта легенда абрываецца апісаннем саркафага. А так хацелася, каб яна скончылася апісаннем шчаслівага будучага закаханых. Каб скончылася такой гісторыяй, якая з цягам часу абрастае новымі неверагоднымі падрабязнасцямі, ад якіх сэрца ў грудзях грукае ўсё мацней і мацней, ад якой ў сэрцы пачынаюць квітнець радасць, шчасце і надзея на лепшае.

Сапраўднае каханне. Якое яно? Ніхто не можа адказаць на гэта пытанне дакладна. Але, ці не можам мы палічыць сапраўдным тое каханне, дзеля якога людзі гатовы страціць усё, нават сваё жыццё?

Лукашык Арына, 10 клас


 
Тут птушкі ўсё лётаюць і лётаюць,
Тут дзеці смяюцца, гуляюць;
Ад іх бяспечнай усмешкі
Нават сонейка грэе цяплей!
 
А ўсё, што раней гаварылі
Пра слоту, мароз і вятры,
Усё гэта няпраўда,
Мае добрыя, мае лепшыя сябры!
 
Усе самыя раннія птушкі,
Усе разам пяюць неўпапад.
І ўсё, што пяюць нашы птушкі,
Мы адчуваем як вялізны вадапад.
 
Сонейка грэе. Птушкі спяваюць.
На сэрцы ўзлятаюць крылатыя мары.
Лета надыходзіць. Вясну праважаем.
Хутка сустрэнем лепшыя дні…

Лепешко Максім, 5 «А» клас


Чалавек, якім я ганаруся

Які чалавек можа з’яўляцца прыкладам для астатніх? Я думаю, што ён павінен быць мужным, добрым і разумным. Усе гэтыя якасці ў яго павінны быць адначасова. Такіх людзей не шмат. Зусім не шмат. Але я асабіста ведаю аднаго такога чалавека – майго прадзеда, які з’яўляўся героем сацыялістычнай працы і мужным ваяром адначасова.

Андрэй Паўлавіч Мірутка – чалавек, якім я ганаруся, да якога падобным хачу быць. З пачатку ВАВ ён у першых радах пайшоў у партызаны, хоць і займаў да вайны пасаду старшыні сельсавета. Калі прыйшлося абараняць Радзіму, ён не цураўся ніякай працы. Прайшоўшы ўсю вайну і вярнуўшыся ў вёску, ён стаў пастухом.

Гэты чалавек быў так адданы сваёй краіне, што нічога на яго не магло паўплываць. Ужо будучы героем, ён аддаў сваю хату маладому спецыялісту, каб таму было, дзе жыць, не гледзечы на тое, што ў самога было сем дзяцей. Ён лічыў, што маладым трэба дапамагаць.

Андрэй Паўлавіч (звяртацца да яго я магу толькі па імю і імю па бацьку, так як паважаю яго настолькі, што не магу зняважыць іншым звароткам) быў вельмі сумленным і прынцыповым чалавекам; хоць у яго і быў такі сябр, як Пётр Машэраў, ён ніколі не тое, што не злоўжываў гэтым сяброўствам, а нават і не распавядаў аб  ім.

Хочацца адзначыць, што Андрэй Паўлавіч Мірутка – чалавек з вялікай літары, які прайшоў і голад, і вайну, і славу, але не змяніўся, застаўся простым чалавекам, да якога можна заўжды звярнуцца за дапамогай і быць упэўненым, што ён не адмовіць.

Мой прадзед – той чалавек, за якога ў маіх грудзях успыхвае гордасць; чалавек, якім я заўжды буду ганарыцца; чалавек, на якога я мару быць падобным; чалавек, у гонар якога ў маёй роднай Сеніцы названа вуліца.

Я лічу, што менавіта з такіх людзей, як мой прадзед патрэбна браць прыклад, таму што іх мужнасць, дабрыня і розум будуць яркім светачам у нашых лёсах.

Севасцьянаў Аляксей, 9 клас


Героі.

У кожнага з нас ёсць чалавек, які з’яўляецца прыкладам для падражання: маці, бацька, бабуля, дзядуля ці нехта іншы. Некаторыя людзі ідуць па слядах бацькоў, некаторыя – па слядах знаёмых. А мяне чамусьці кранаюць тыя людзі, якія вытрымалі такое страшэннае выпрабаванне, як вайна. Таму я хачу распавесці пра іх, герояў вайны, іх пакаленне, іх жыццё, якое аставіла пасля сябе яркі след не только ў гісторыі нашай Радзімы, а і ў свядомасці кожнага з нас.

Героі вайны – гэта не толькі людзі, якія вучыліся на ваенных, гэта і звычайныя мірныя жыхары, якія не шкадавалі нічога дзеля перамогі: ні сябе, ні сваіх родных. Таму што яны ведалі кошт страты, кошт перамогі. І як бы ім болюча і горача не было, яны рухаліся наперад, яны змагаліся не толькі з ворагам, а і з самім сабою: са сваімі страхамі, горачам і боллю. Адзін з самых яскравых прыкладаў такіх людзей з’яўляецца бацька Мінай. Ён пакінуў катам самае дарагое, што ў яго было: сваю сям’ю. Ён не з’явіўся тады, калі яго ўсе чакалі. Чакалі, што ён з’явіцца, што ён прыйдзе да немцаў і выратуе сваіх дзяцей. Што сам здасца. Але ён не прыйшоў…

Калі мой старэйшы брат расказвай мне гэтую гісторыю, я ніяк не мог зразумець: чаму ён не прыйшоў?! У розных фільмах, прыгодніцкіх раманах герой заўжды з’яўляецца тады, калі надзея згублена. З’яўляецца і дапамагае ўсім. А ён не прыйшоў. Але яго ўхвалялі. Чаму?!

Я доўга шукаў адказ на гэта пытанне і ніяк яго не знаходзіў, пакуль аднойчы не спытаў пра гэтага чалавека ў бацькі. І вось дзіва: бацька паважае гэтага чалавека. Чаму ён пагаджаецца, што перад такімі, як бацька Мінай патрэбна схіляць галаву?!

Зараз і я схіліў галаву. Ад сораму, што адразу не зразумеў. Калі б ён прыйшоў, калі б ён здаўся, усе ўсё адно загінулі б. А бацьку Міная катавалі б. Ён мог не вытрымаць. Здаць увесь атрад. Шмат людзей загінула б. Чалавек – не ўсемагутны. Адзін чалавек не можа вызваліць з турмы усіх. Асабліва з турмы, якая добра ахоўваецца. Асабліва тады, калі яго чакаюць. Ён жа не Д’Атраньян і не дэ Бюсі. Ён рэальны чалавек. Неверагодна мужны. Неверагодна адданы. Чалавек, перад якім зараз і я схіляю сваю галаву.

Я нават не магу ўявіць як цяжка, болюча было бацьку Мінаю. Ён ведаў, што ўсе яго дзеці, тыя, дзеля каго ён ваяваў, загінуць. Але не адступіў ад абранага шляху. Потым адпомсціў. Але да канца жыў з гэтым пякучым болем у грудзях…

Таму, калі ў мяне пытаюць пра тых людзей, якімі я ганаруся, у мяне адразу перад вачамі з’яўляюцца твары людзей ваеннага пакалення, твары тых, хто вытрываў столькі, колькі не можа вытрываць звычайны чалавек. Гэтыя людзі – сапраўдныя героі, тыя, пра каго мы не павінны забываць.

Русін Аляксандр, 5 клас


Областной этап конкурса литературных работ, посвящённых 75-летию Победы в Великой Отечественной войне "Великая Победа: наследие и наследники"

Рэальная гісторыя

Сёння на ўроку беларускай літаратуры мы разважалі над тым, што ж такое вайна. У галаве бруіліся думкі. Цэласная карціна не складвалася. Я вырашыла спытаць пра вайну сваю матулю, як галоўнага дарадцы для мяне. Матуля здзівілася. Затым усміхнулася. Сказала, што распавядзе мне адну цікавую павучальную гісторыю.

Пачалася вайна. Маладых хлапцоў пачалі выклікаць на фронт. Сярод іх быў і прыгожы чорнавалосы юнак – Вася. Юнак хваляваўся, але не даваў крамольным думкам прабрацца ў сэрца, бо ведаў, што не можа сабе дазволіць страціць сваю годнасць, адступіць перад жахам вайны.

Вася праявіў сябе пад час вайны моцным духам, разумным, бязлітасным ваякам, які забіў больш чым 100 немцаў. Але адноўчы фартуна адвярнулася ад яго. Вася разам са сваім атрадам трапіў у плен, апынуўся ў лагеры смерці. Там было жудасна. Хлапцоў катавалі, забівалі, выкачвалі з іх кроў. Але Вася быў не такім чалавекам, які так лёгка здасца. Ён прыдумаў план, які з сябрамі вырашыў ператварыць у жыццё.

Веснавым сонечным днём хлопцы запрасілі да сябе ў працоўню галоўнага камандзіра іх лагера. Але камандзір не прыйшоў. Прыйшоў яго намеснік, якому яны прапанавалі прымерыць шубу, якую зрабілі для камандзіра.

Напеснік у шубе круціўся ля люстэрка. На твары яго ззяла ўсмешка. А Вася ў гэты час вастрыў нажніцы.

- Дааа, добрая шуба выйшла у вас. Камандзіру гэткі сюрпрыз адназначна спадабаецца, - задаволена сказаў намеснік і нечакана заціх.

У гулкай цішы пачуйся глухі ўдар цела аб зямлю. Намеснік упаў. У шыі яго тырчалі нажніцы. Намесніка абшукалі. Знайшлі ключы ад склада са зброяй. Хлопцы ўзрадаваліся: у іх усё атрымлівалася нават лепей, чым яны планавалі!

Замоўшчыкі захавалі труп у шафу, а па зброю адправілі самага маладога члена іх атрада – 16-цігадовага юнака. Далі яму цялежку з бульбай. Па плане ён павінен быў зрабіць выгляд, што вязе бульбу ў сховішча, а на самай справе пайсці на склад, выкінуць з цялежкі бульбу і загрузіць зброю ў цялежку. І зноў хлопцам пашчасціла: у іх усё атрымалася!

Разабраўшы зброю хлопцы заселі ў засаду, пачалі па аднаму расстрэльваць немцаў, якія ахоўвалі лагер. Гэта дазволіла ім адкрыць галоўныя дзверы і збегчы.

Час ійшоў. Хутка скончылася вайна. Вася прыйшоў у родную Сеніцу. Ажаніўся. У яго нарадзілася 2 сыны і дачка. Адзін з гэтых сыной, дарэчы, зараз прыйдзе да нас у госці.

- Што? Хто да нас прыйдзе? – спытала я здзіўленая словамі маці.

- А ты што ўжо забылася? Канстанцін Васільевіч прыйдзе разам з жонкай.

- Дзядуля Косця? А ён тут пры чым?

- Ну падумай жа, Ліза, ты ж разумная дзяўчынка.

У мяне ад здзіўлення расшырыліся вочы. Няўжо Васілій Андрэевіч, пра якога бацька заўжды расказвае з такой гордасцю, – гэта і ёсці юнак Вася?! Патрэбна абавязкова ў дзядулі Косці распытаць пра той час больш падрабязна. Я ўпэўнена – ён раскажа мне шмат цікавага!

Жукоўская Лізавета, 5 В клас

 

Пасланне ветэрану

Вялікі дзякуй табе, ветэран,
Што так доўга абараняў, аберагаў!
Дзякуй за мір на ўсёй планеце,
За кожную кулю, што спыніў на свеце.
Дзякуй за тое, што жыву,
Што бачу лясы, палі і палеткі.
Дзякуй за тое, што вольная наша зямля.
Дзякуй за ціхае, мірнае світанне.
Даражэй гэтага на свеце нічога няма!
 
Даведаўся ты цану перамогі,
Калі пад абстрэлам згубіў усіх сяброў,
Калі ў цішы чытаў ты пісьмо,
А ў думках глядзеў у твар любай дзяўчыны.
 
Дзякуй за сілу ў той цяжкай вайне,
А за чалавечнасць – дзякуй у двайне!

 

Карпіловіч Карына, 5 Б клас

 

Пасланне ветэрану

Шчасліва, што я жыву
І без вайны, і каля дому.
Я помнік твой заўжды знайду,
Пакладу кветкі на падлогу…
 
Удзячна я табе за ўсе,
За ўсё, што ты зрабіў для нас.
Зрабіў для нас ты шмат чаго,
Удзячны мы табе ўвесь час…
 
Абараняўшы ты краіну,
Хацеў усім дапамагаць.
Але… Памёр ты і адразу,
Чужыя пачалі цябе хаваць.
 
“Вялікі дзякуй, - гавару, -
І за баі, і за мір.
Ты памятай: заўжды знайду
Твой помнік, кветкі пакладу…”
Краўцова Паліна, 5 Б клас
 

 

Хлопцу

Што хлопец ходзіш ты па дому?
Што цяжарам  ляжыць у тваёй душы?
Не хочаш пакланіцца ты праз стому
Выратавальніцы сваёй – сястры?
 
Калі твая матуля памірала,
Калі ніхто не мог аберагчы,
Яна ўзяла цябе на рукі і пабегла
Ад полымя, ад катаў, ад вайны.
 
Калі на дом напалі чужакі,
Ніхто не мог табе дапамагчы:
Ні маці з бацькам, ні сябры, ні сваякі..
А вось яна змагла аберагчы.
 
І зараз слёзы засцілаюць вочы,
Бо ты жывы, ты бачыш сонца свет,
А вось яна… Яна больш не пабачыць гэтай ночы,
Не здзейсніць мар і не адчуе радасці сустрэч.
 
Хоць у адчаі, хлопча, пакланіся
Зямлі сваёй, бацькам, галоўнае – сястры.
Схілі галоўку, памаліся,
Няхай ёй будзе ціхім свет іны…
Нячай Вераніка, 5 Д клас
 

Мы за Победу все теперь в ответе,
За радость дней, за солнце в небесах.
И знают все: и взрослые, и дети,
Что греемся в победных мы лучах.
Тех, кто в боях добыл для нас Победу,
Кто позабыв про сон и про еду.
С фашистами боролись в адских муках,
Так защищая Родину свою.
Мы этот подвиг будем помнить вечно,
И мир хранить, и временем дорожить.
Ведь мирно жить сегодня - 
Это благо несомненно,
Которым надо очень дорожить.

Мы за Победу все теперь в ответе!!!

Кирдун Алина, 8 класс


Весна

Весна - чудесная пора,
Кругом  резвится детвора.
Вернулись птицы с дальних стран,
И воздух чист, как океан.

Бегут ручьи, звенит капель,
Сейчас проснется жук и шмель.
Еще чуть – чуть – набухнут почки,
Вот – вот появятся листочки.

А дни становятся длиннее,
И на душе все веселее.
Солнце греет – так тепло,
А на улице светло.

Весна – чудесная пора!
Идут каникулы…Ура!

                              Юлия Сытько  11 «А» класс


"Аукцион литературных знаний" в 8 "Г" классе прошёл 27 февраля. Учащиеся было предложено узнать литературное произведение, автора в первом туре. Во втором дети читали выразительно стихи. Победила команда Балабуевой Варвары со счётом 22 : 15!

 

 


26 февраля в 8"Б" классе состоялось филологическая игра "Грамотеи". Кирпиченок Полина стала капитаном команды "Определение", а Романов Кирилл "Точки". Ребята отвечали на вопросы из области орфографии, пунктуации, словообразования, орфоэпии. Со счётом 16.5 победила команда Кирпиченок Полины!

 

 

 


27 февраля в 7"А" классе прошло мероприятие "Солдатам Великой Отечественной войны посвящается". Учащимся было предложено подготовить материал об участниках ВОВ. Дети рассказали о своих дедушках, которые воевали. Каждая история не оставила нас равнодушными. Во второй части урока дети читали стихи о войне, выбранные ими самими.

  

  

 

 


 

Васямнаццатага лютага 2020 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылося пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання "Купалінка", якое было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы і прайшло пад наступным дэвізам: "Сэрцам роднага слова краніся".

На гэтым урачыстым мерапрыемстве нашу школу прадстаўлялі вучаніцы 5 класа Раўлушэвіч Паліна і Жукоўская Лізавета. Дзяўчынкі прадставілі свае творы, за якія атрымалі 2 і 3 месца на раённым этапе Рэспубліканскага творчага конкурсу, прысвечанага 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча.

Віншуем дзяўчат з першымі творчымі поспехамі!

 

 


Думкі ў зімовы вечар...

Радзіма і жаваранак
Мой родны край,
Радзіма дарагая,
І Сеніца любімая мая,
Ты для мяне такая дарагая,
Як маці родная мая.
 
Тваёй красой я ганаруся,
Цябе ніколі не забыць,
І жаўранак з выраю вясною
Заўсёды да цябе ляціць.
 
У полі зробіць ён гняздзечка,
І будзе свет там берагчы,
І наш спакой, і наша шчасце,
На крылах будзе ён нясці.
 
 
 
 
 
Сярчэня Аляксей, 5 Б клас
 
 
 
***
Я больш нікому не паверу!
Бо ўсё у свеце - жаль, падман.
Душы сваёй я не адкрыю дзверы, 
Там засталося мноства цяжкіх ран.
 
Я больш не дазваляю сэрцу:
 Любіць, жадаць, пакутаваць, чакаць… 
Там не засталося зусім месца, 
Яго нямае сэнсу там шукаць.
 
Я ўсё лічу за "чыстую манету": 
І ветласць, і словы, і любоў. 
Я душу адкрываю чалавеку, 
А ен мяне кідае зноў і зноў.
 
Мне болюча цяпер усведамляць, 
Што ветліва была не з тымі;
Не здагадалася, хто руку мне падасць,
А хто мяне балюча зноў пакрыўдзіць.
 
Я больш нікому не паверу! 
Занадта я праз многае прайшла. 
Цяпер зачынены ўсе дзверы, 
А ў маю душу цішыня ўвайшла.
 
Хітун Майя і Краўчанка Анастасія,
10 А клас
 
 
Лісце
Падае долу лісце,
Сумна стала наўкол.
Жоўты, зялёны, чырвоны –
Рознакаляровы лісток.
Прыгожа ляцяць, ціхенька
І шэпчуцца між сабой…
Жоўты, зялёны, чырвоны –
Рознакаляровы лісток.
Увечары іду і зранку
І зноў я бачу адно:
Падае долу лісце…
Сумна мне ад таго.
 
Каваленка Анастасія
 
 
Радзіма
Знікае месяц за акном,
Світанак на дыбах крадзецца,
Прачнулась сонца за акном,
Вось-вось у сасновы лес уткнецца.
 
За лесам сіняя рака
Гуляе з першым прамянём.
Да галінкі мкнецца птушаня,
Грамчэй спявае з кожным днём.
 
Узыходзіць сонейка над вёскай,
У хлявах запляскалі дзвярыма…
З прасонку сэрцам адчуваю
Як моцна я люблю Радзіму!
 
Краўчанка Анастасія і Хітун Майя,
10 А клас

Паэттычны каляндар прыроды

Студзень

Маразы калядныя

Дзесьці затрымаліся

І толькі на Вадохрышча

У нас за справу ўзяліся.

Над стрэхамі з комінаў

Уецца зранку дым,

А на шыбах вокнаў

Казачны кілім.

На цёпленькія печы

Загнаў мароз усіх:

Ад дробнае малечы

І да дзядоў старых.

Дзень ўжо прыбаўляецца,

Становіцца даўжэй,

Каля галя ганка з курамі

Скача верабей.

Скокне, азірнецца:

— Чык-чырык! — я тут.

Схопіць дзюбкай зерне

І хутчэй у кут.

Як студзень ні злуецца,

А сонца ўсё вышэй.

І адтуль смяецца,

І робіцца цяплей.

Люты

Месяц гэты — жараўнік:

То ўсім лагодзіць,

То аптоўна, без прычын,

Пачынае шкодзіць.

Зробіць коўзанку мароз

За ноч каля ганку,

Добра шчыпляе дзеткам нос

Ён з самога ранку.

А ўдзен некуды збяжыць,

І цяплом павее,

Снег пасыпле, закружыць,

А ўначы — завея.

І да ранку намяце

Снежныя сумёты.

Усе падворкі занясе

Снегам вышэй плота.

А ўначы марозка зноў

Па падворку ходзіць

І шукае, дзе яшчэ

Не паспеў нашкодзіць.

Падрыхтавілі вучні 11”А” класа Бобрык Міхаіл і Хрыпач Мікіта 

 


Мы любим театр!

18 января 8"Б" класс посмотрел спектакль" Пигмалион " в" Театре Киноактёра ". Спектакль ребятам очень понравился. Учащихся впечатлила игра Валерии Арлановой, исполняющей роль главной героини Элизы. Владимир Мищанчук, по мнению ребят, был великолепен в роли отца Элизы Дулиттла. Время прошло незаметно. Учащиеся остались довольны. Рекомендуем всем посмотреть спектакль "Пигмалион".

 

 

На зимних каникулах учащиеся 8"Б" класса посмотрели спектакль" Ромео и Джульетта "в таатре Белорусской Армии. Ребятам спектакль очень понравился. Особенно их впечатлила игра актёров, исполняющих роли Ромео и Джульетты. Спектакль запомнился и понравился всем ребятам.

А наши малыши из 7 "А" класса в этом же театре посмотрели спектакль "Ревизор". Это произведение учащиеся изучили на уроках русской литературы по программе, а просмотр спектакля помог им лучше понять произведение.

Большое спасибо всем ребятам за то, что они так любят искусство!

 


Добры дзень, зіма!

Паэтычная зімовая замалёўка

Ніл Гілевіч
Снежаньская імпрэсія
Белыя сыпяцца долу крышталкі,
Белыя крышацца хмаркі ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалікі.
Белая мітусь у белым бары.
Белая мяккая ціша няхрусткая,
Белай дрымотай спавіты кусты.
Белае белле… Зіма беларуская…
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?
 
Янка Купала
Зімой ў лесе
І лягла ж цішына
У бары за гарой,—
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.
 
Снег пушаны залёг
На галінках сасон,
І чарнобель, і мох
Атуліў сабой ён.
 
Сокат птушак замёр,
Як бы поўнач была,
Адно свісне тапор
Ды зазвоне піла.
 
Гэта сілу сваю
Так прабуе мужык;
Рухнуў дуб на зямлю,
Як магуч і вялік…
 
Далей— глуш, цішына
У бары за гарой,—
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.

Міхась Лынькоў

Першы снег

Тыдні са два ішлі няспынныя дажджы. Дарогі раскісалі, па іх цяжка было праехаць. Нават пешаходу нельга было выбіцца ў дарогу — усюды бясконцая вада, ад яе нідзе не было паратунку. Палі, паплавы панабракалі вільгаццю. Вада чвякала пад нагамі, зацякала за каўнер, зябкімі поцекамі прабіралася па спіне і змочвала да апошняй ніткі — стылая, зольная — так, што зуб на зуб не трапляў ад пранізлівага холаду…

Пасля надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі. Сыпануў снег, і па ўсім відаць было, што намерыўся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай вясны. Снег сыпаў спачатку спакваля, нібы з нейкім роздумам. Потым пачаў ісці так густа, што адразу на пеньчуках, на валунах з’явіліся снежныя шатры. Некаторыя маладыя дрэўцы пагнуліся пад цяжарам, прыпалі вяршынкамі да самае зямлі, утварыўшы сотні і сотні беласнежных арак, якім так і стаяць у лесе да самай вясны, пакуль цёплае сонца не распрастае іх пымерзлых да зямлі ствалін. Лез адразу напоўніўся новымі, зімовымі галасамі, упрыгожыўся новымі фарбамі.

Хутка над лясамі і палямі загула завея, надзімаючы першыя, невысокія яшчэ і доўгія, як каснікі, сумёты, у якіх яшчэ больш пяску, чым снегу.


Да дня нараджэння

Падрыхтаваў Бобрык Міхаіл, 11 клас


 

Подготовил Понтелеенко Никита, 11 класс


«Каким бы ни был вопрос, ответ один — любовь».

Уэйн Дайер

Что такое любовь? Этот вопрос издавна волнует людей: о любви поют песни, сочиняют стихи, а сейчас даже проводят научные исследования. Говорят, без любви жизнь ничего не стоит. И никто не может определить, что это за чувство, которое захватывает человека и делает его счастливым, и которое рушит судьбу человека, когда умирает, ведь без любви на свете “жизни нет— есть только существование”.

Любовь— это тайна, которую до конца невозможно разгадать. Однако, всем известно, что любовь – это неравнодушие. Когда ты чувствуешь тепло, радость рядом с кем-то, когда проводишь с человеком время и знаешь, что ни одна минута не потеряна впустую, когда хочется быть рядом снова и снова. Также любовь-это благодарность и принятие другого таким, какой он есть. В комедии Уильяма Шекспира «Сон в летнюю ночь» Купидон изображён слепым, ведь «влюбленный смотрит не глазами, а сердцем».

Любовь бывает страстной и, к сожалению, нередко печальной. Борис Пастернак «любовь—это высокая болезнь». Так и произошло в жизни Аркадия Кулешова и Алеси Корыткиной:

И кружится планета Кулешова,

И песня про Алесю все звенит...

П. Панченко

С этим именем связано много произведений поэта, начиная со стихотворения «Прощай» и заканчивая поэмами «Только вперед» и «Далеко до океана». Алеся Корыткина– очень красивая и обаятельная девушка — первая и искренняя любовь юного поэта. Алеся была старше Аркадия на два года, она окончила школу и уехала в Ленинград на учебу. Так и закончилось их общение.

Высокое чувство любви, пробудившее в Кулешове Алеся, со временем стало для него причиной многих разочарований в других женщинах, так как он искал сходство с Алесей.

Позже, познав земную любовь, найдя в нем счастье и равновесие, поэт почувствовал себя более раскованно и смог уже говорить о первой любви.

Переписка с Алесей началась в 1938 году, когда, потеряв любимого мужа, ставшего жертвой репрессий, Александра Васильевна (Алеся) искала поддержку в друзьях юности. Но Кулешов был уже женат, имел любимую жену, детей и сам находился под угрозой ареста.

Эта переписка всколыхнула память о чувстве чрезвычайной силы, и поэт откликнулся: в стихах 1938-1939гг. опять зазвучал мотив первой любви.

О том, что речь шла о памяти любви, чувстве, которое не имело уже первоначального накала, свидетельствует одно из лучших стихотворений этого периода– «Мельница».

Летом 1951г. Алеся и Аркадий договорились встретиться. Тем годом Александра Васильевна с дочерью гостила в родных местах. Встреча должна была состоятся на почте. Подойдя к зданию, Кулешов увидел в окне женщину, которая должна была быть любовью юности. Но увидев вместо тоненькой смуглянки «с большими выразительными глазами» незнакомую женщину среднего возраста, поэт смутился и бросился прочь.

Эта необычная история говорит о том, что любовь– очень трудное для понимания чувство, но оно светлое и искреннее. Уважение, терпение, взаимопонимание —главное в любви. Очень трудно сохранить и сберечь это чувство, ведь без любви жизнь невозможна:

Начинается все с любви,

А иначе и жить невозможно.

 

Янина Кулакевич, 11 А


Да дня нараджэння

 


 Прысвячэнне Радзіме

Мая Беларусь.

Якая ж яна прыгожая, маляўнічая! Далёка не кожная краіна бывае такой прыгожай. Глядзім… І вочы разбягаюцца ад мноства колераў. Нашай беларускай прыродай нельга не любавацца. Беларускі лес багаты на цуды. Густыя, туманныя імгі ранняй зарой хаваюць шмат чаго цікавага і загадкавага. І толькі грыбнік, які прачнуўся ў такі ранні час, можа ўбачыць усе тое, што адбываецца пад галінкамі сосен, бяроз і асін.

Асноўныя колеры нашай краіны – зялёны і блакітны. Зялёны колер – лясы, гаі і палі. Блакітны – рэкі і азёры. Разам яны складаюць непаўторную прыгажосць нашай роднай прыроды.

Дык давайце берагчы прыроду! Давайце берагчы Беларусь!

Раўлушэвіч Паліна, 5 Б

 

 

***

“Мой родны кут, як ты мне мілы!..” – гэтыя словы Якуба Коласа ведае кожны беларус. Але, на жаль, далека не кожны ўдумваецца ў іх сэнс, таму што мала хто шануе сваю Радзіму, мову, культуру…

Родная старонка, родны край, родны кут – гэта дарагое сэрцу і душы месца. Тут чалавек нарадзіўся, тут ён рос, тут гучала яго мова, песні.

Калі людзям даводзіцца падарожнічаць па іншым краінам, яны часта сумуюць па сваёй Радзіме. Успамінаюць магутны лес, залатое поле, блакітнае возера роднай старонкі. Тады, менавіта тады, нашы землякі пачынаюць разумець, што іншай такой старонкі, як наша Беларусь, не існуе. Таму што яна такая адна. Непаўторная. Неверагодная. Самая мілая сэрцу і самая родная. Адна. Назаўжды.

Таму патрэбна шанаваць і берагчы яе, як самы каштоўны, самы дарагі сэрцу скарб.

Русін Аляксандр,  5 Б

 


Осенняя картина

Прошло уж лето золотое,
Время осени прохладной.
Она тучами затмила небо голубое
И кутает землю мглою туманной.

Но и богатством полей и садов одарила,
Деревьям сменила зеленый наряд,
С паутины соткала она покрывало,
Стали ночи длиннее и короче закат.

Перелетные птицы над нами
Прощальный делают круг.
О чем-то курлычут под небесами
Перед дальней дорогой на юг.

Юревич Анастасия, 7 класс


“Занімай, Беларусь, маладая мая,

Свій пачэсны пасад між народамі!”

 

Свой апошні Дзень ведаў у роднай школе вучні 11-ых класаў правялі ў літаратурным музеі Я.Купалы ў форме экскурсіі.

План экскурсіі распрацавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мазепіна Марына Аляксандраўна. А экскурсаводамі ў гэты дзень сталі вучаніца 9 класа Чура Крына, вучаніцы 11 класаў Піскуновіч Дар’я, Паўлавец Яна, Лапко Ксеня.

 

 

 

 

 

 

 

Яны падрабязна расказалі пра розныя перыяды жацця народнага песняра Янкі Купалы, прыпыніліся на месцы нараджэння паэта, вёсцы Вязынка. Цэнтральнае месца ў экскурсіі па музеі займаў панарамны раздзел “Спадчына”, які правяла Чура Карына. Яна звярнула ўвагу на скульптуру вялікага паэта, асноўным матэрыялам якога з’яўляецца бронза, аўтар Аляксей Глебаў. Янка Купала адлюстрованы майстрам у проўны рост з кіёчкам, быццам бы ў час прагулкі. Паэт нібы робіць “агледзіны” свайго краю. Гэта і ёсць спадчына – сціплы і такі незвычайна прыгожы беларускі краявід… .

Адзінаццацікласнікі з цікавасцю выслухалі экскурсаводаў, падзякавалі ім за змястоўнасць вандроўкі па купалаўскіх мясцінах.


Самое важное - это семья, здоровье, мир, доброта, любовь ...

 

Самое важное — это то, что невидимо.

Антуан де Сент-Экзюпери

Мы живём в 21 веке, веке информационных технологий, научных открытий, робототехники, в мире огромных возможностей. Сейчас все помешаны на создании роботов и искусственного интеллекта, гонятся за популярными тенденциями, не понимая, что лучше уделять такое всемирное внимание Человеку и его душе, нуждающейся в лечении и процветании. Душа болит, человек впадает в депрессию, жизнь превращается в «горестное бремя», от мысли, что твоя жизнь не приносит удовольствия, душа разрывается ещё сильнее.

Этот замкнутый круг ада происходит, потому что люди перестали понимать, что такое истинное счастье. Они смотрят передачи про успешных людей, листают модные журналы со статьями о мультимиллиардерах, живущих в роскоши. И начинают ошибочно считать, что счастье— это дом с мраморными лестницами, персидские ковры на полу, золочёная мебель. Для них это становится главным в жизни, а понимая, что всего этого у них нет, каждый становится несчастным. Они внушают себе эту мысль: я несчастный, никчёмный, бедный, неудачник. Жизнь превращается в существование, из которого есть один выход: «Шире открой глаза, живи так жадно, как будто через 10 секунд умрёшь» (Рэй Брэдбери).

Надо лишь понять, что великое счастье— иметь здоровье и семью. Всё остальное: дом, машина, техника, дорогая одежда, отдых за границей и т.д.— просто стереотипных взгляд на счастливую жизнь. Но и без этих вещей можно быть счастливым, т.к. счастье в малых вещах: проводить время с родителями, улыбаться прохожим, помогать нуждающимся, слушать любимую музыку, смотреть хорошие фильмы, танцевать под дождём, наслаждаться первыми лучами солнца. Это всё окружает каждого, но не каждый из нас умеет это видеть и по-настоящему любить. Большинству надо другое: дорогая машина, «роскошный дворец», много-много денег. Но для чего, ведь «подлинное счастье стоит недорого: если за него приходится платить высокую цену, значит, это фальшивка» (КОКО ШАНЕЛЬ). Стив Джобс говорил: «Часы, которые стоят 30 долларов и часы, которые стоят 300 долларов, показывают одно и тоже время. Будем ли мы носить с собой кошелек, который стоит 30 долларов или кошелек, который стоит 300 долларов — оба вмещают одинаковую сумму денег. Будем ли мы ездить на автомобиле стоимостью 150 000 долларов или на машине стоимостью 30 000 долларов, дорога и расстояние одинаковы, и мы достигаем того же места назначения. В доме, в котором мы живем, площадью 300 квадратных метров или 3000 квадратных метров — ты одинаково одинок». Но не нужно бояться одиночества, надо бояться остаться одним. А пока, когда у вас есть друзья, семья, кто-то, с кем можно поговорить, то это и есть настоящее счастье. Истинное счастье исходит не из материальных вещей этого мира, а из внутреннего. Если черпать счастье из себя, то оно будет бесконечным. Воспитывать себя и жить надо не в богатстве, а в счастье, тогда ты будешь знать ценность вещей, а не их цену.

Несчастные люди думают, что их и в целом жизнь не имеет смысла. Это происходит из-за потери счастья. Вспомните, как в детстве ты был уже счастлив от того, что попал камнем в бутылку, получилась «лягушка» на воде, научился кататься на велосипеде, прочитал сам первую сказку, посмотрел весёлый мультфильм, нашёл гриб в лесу. А что изменилось сейчас? Люди вырастают, начинают следить за жизнью селебрити в социальных сетях или журналах Forbs. Они видят, что жизнь этих «звёзд» не похожа на их. Начинают загонять себя из-за бессмысленной жизни.

Но духовный кризис можно остановить, нужно только понять, что жить—это и есть смысл. Жить для того, чтобы проснуться утром, услышать, как встали все твои родные, увидеть рассвет, настроиться на предстоящий день, пойти на любимую работу. Место, где ты чувствуешь себя полезным, знаешь, что всё, что ты делаешь, приносит пользу окружающему миру, где твоя душа «поёт», а ноги не хотят уходить, где думаешь не о зарплате, а о полученном опыте и новых знаниях. Работа должна соответствовать твоим любимым занятиям и хобби, тогда ты не чувствуешь себя заточённым в клетку.

Человек не уделяет внимание себе, не слушает своё сердце, много сидит в интернете, листая ленту с «идеальной жизнью», смотрит на свою, видит отличия, ненавидит свою бессмысленную жизнь, идёт учится на «модную» специальность, хотя в душе понимает, что это не его, идёт на работу,  там всем не доволен, после работы возвращается домой, продолжает смотреть картинки счастливых людей. Но и у людей с «идеальной жизнью» есть обратная сторона медали, которая остаётся за рамками интернета. И у них есть проблемы, т.к. все мы люди, всем нам иногда страшно, иногда трудно, неловко.

Люди, перестаньте искать смысл там, где его нет. Человек не рождается с определённой миссией. Наша задача— быть благодарным за жизнь и возможность жить в этом неизведанном мире. Ты маленькая песчинка во Вселенной, будь благодарен, что ей так много дано. Ты видишь, слышишь, чувствуешь, ходишь, ты можешь каждый день по крупицам создавать своё видение мира, узнавать себя, а также придумать собственный смысл жизни. Живи этим смыслом, ставь цель и добивайся её, улучшай себя и качество своей жизни, обрети внутреннюю гармонию, найди своё призвание, люби всё, что тебя окружает. В этой жизни ты можешь стать кем захочешь, главное верить, даже если есть только 1%, что это возможно. Живи сегодня! Каждые 24 часа— новая жизнь, проживи её на максимуме. Живи, мечтай, люби. Будь благодарным и жизнь польётся рекой.

Кулакевич Янина, 11 класс


День белорусской письменности
 
 По традиции в первое воскресенье сентября наша страна отмечает День белорусской письменности. В этом году знаменательное торжество совпало с Днем знаний.
 День белорусской письменности проходит в городах, которые являются историческими центрами культуры, науки, литературы и книгопечатания. В рамках праздника участники и гости могут ознакомиться с новыми книжными изданиями, встретиться с белорусскими и зарубежными литераторами, журналистами, издателями, послушать выступления поэтов и писателей, творческих коллективов и исполнителей.
 В 2019 году День белорусской письменности принимал город Слоним Гродненской области – один из самых древних на белорусских землях, старинный центр культурной и духовной жизни. Подробнее...
 
     Роднай мове
 

І гучыць наша роднае слова

На прасторах бацькоўскай зямлі.

Нашу светлую, шчырую мову

Мы ў крыўду не аддалі.

Хоць імкнуліся многа вякамі

Адабраць гэты скарб наш святы,

Ды высока мы гонар трымалі

У нялёгкія нашы часы.

Роднае слова! Чароўнае слова!

Чую ў табе перазвоны душы.

Ты нашых думак жывая аснова,

Мы цябе будзем заўжды берагчы!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Рылко Вікторыя Іванаўна


С новым 2019/2020 учебным годом!

 
Учителя, с Днем знаний вас!
Их дарите вы щедро детям.
Желаем вам, чтобы не гас
Огонь в душе, что ярко светит.

Пусть будут дни ваши легки,
Хватает пусть здоровья, силы,
А ваши все ученики
Вам говорят за всё спасибо!