2021/2022 учебный год

Чым далей адыходзіць маленства, тым усё даражэйшым і даражэйшым робіцца той край, дзе ты нарадзіўся, дзе некалі ўпершыню пачуў птушыныя песні, убачыў кветкі, дзе вымавіў першыя словы і самастойна зрабіў першы крок, дзе першы раз засмяяўся ад радасці ці заплакаў ад крыўды.

   Яшчэ ў далёкім 1517 годзе Францыск Скарына ў прадмове да кнігі “Юдзіф” пераканаўча напісаў аб прызванні чалавека любіць сваю родную зямлю: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, - так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.” І сёння гэтыя словы гучаць для нас як запавет, як духоўнае імкненне да павагі і шанаванння сваёй Бацькаўшчыны.

    Кожны з нас добра ведае той куток, дзе нарадзіўся, і мы павінны быць яе ўдзячнымі сынамі, таму нам трэба імкнуцца зрабіць у жыцці нешта добрае на яе карысць, а для гэтага трэба ведаць пра Беларусь як мага больш.

“Мая маленькая Радзіма”  

  Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны інфармацыйныя часы  1 верасня ў нашай школе.

  Любімая Сеніца

 

 Якая ж ты прыгожая… 
Гляджу, не налюбуюся!
Дамы шматпавярховыя
Штодзённа тут будуюцца!
 
А магазінаў колькі…
Тавар на ўсе лады!
Калі купіць што хочаш –
То прыязджай сюды!
 
Тут вуліцы шырокія
Машыны ў два рады.
Аўтобусы, маршруткі
Бягуць туды-сюды!
 
Вясною расквітае ўсё
У квецені садоў!
І кветкі яркім полымем
Цвітуць з усіх бакоў!
 
Прыгожая, любімая…
Другой не знаю я!
І гэта ўсё радзімая
Сеніца мая!

  

Раўлушэвіч Паліна, 7 «Б»

 


С новым 2021/2022 учебным годом!

 

С величием сегодня торжествуя
Сентябрь огромный шлет привет!
И осень, красками рисуя,
Оформила всем праздничный букет ...

Спешат ученика в День знаний
Поздравить всех своих учителей,
Их - добрых, "строгих правил",
Но нету в школе из родней!

Они поймут, они подскажут,
Они всегда за нас "горой"!
Вас, дорогие, поздравляем
С прекрасным первым школьным днем!

Мазепина Виктория, 10 "А" класс