Народны каляндар

Народны каляндар можна лічыць своеасаблівай энцыклапедыяй сялянскага быту з яго святамі і буднямі, бо ён уключае ў сябе веды прыроды, свядомасць жыцця, сялянскі вопыт, абрады, творы вуснай народнай творчасці, нормы грамадскага жыцця.

З прыходам хрысціянства ў жыццё селяніна ў календары адбываецца аб’яднанне язычніцкага і хрысціянскага. Язычніцкія святы пачынаюць забараняцца, атрымліваюць новае вытлумачэнне. Наібольш выразна гэта дваевер’е нашло адлюстраванне ў сялянскім гаспадарчым календары, дзе паважанне хрысціянскіх святых пераплялося з язычніцкімі вераваннямі і абрадамі. З цягам часу важнейшыя для язычніка рэтуалы пачынаюць успрымацца ўсё меньш сур’ёзна і паступова пераўтвараюцца ў дзіцячыя гульні.

Рабіла ўплыў на народны каляндар і тое, што ўклад жыцця селяніна першапачаткова вызначаўся зменай адной пары года на другую, паваротнымі тэрмінамі сонечнага календара. Асабліва вызначаюцца чатыры моманты: зімні і летні сонцазвароты, вясенняе і восеньскае раўнадзенства.

Народны каляндар уключае ў сябе дзіўнае суседства самых розных назіранняў, дакладных ведаў і самых недарэчных (з нашага матэрыялістычнага пункту гледжання) забабонаў, заснаваных на выпадковым падабенстве з’яў ці на простым сугуччы слоў. У ім перапляліся практытызм і высокая паэзія, ява і фантазія, звычай да цяжкай працы і неўтаймаваная ўдалосць, сціпласць, нявіннасць і святочны разгул.

Старонкі з народнага календара

 СТУДЗЕНЬ

1 студзеня – Першы дзень Новага каляндарнага года. На новы год моцны мароз і малы сняжок – на ўраджай хлеба, а калі цёпла і снегу няма – можа быць неўраджай.

2 студзеня – Дзень Ігнація Баганосца.

                     Яблыневы дзень. Патрэбна стрэсці з яблынь іней ці снег, каб быў ураджай. “На марозе і Ігнат-старац з падскокам ідзе”.

3 студзеня – Дзень Пятра-паўкорма.Палова зімніх запасаў ужо з’едзена. Да гэтага дня снегу надзьме – хлеба прыбудзе; вада разальецца – летам сена набяруць.

4 студзеня – Настасся ўзоры шые. Ахоўніца цяжарных. У гэты дзень славілі маці, рыхтавалі кашу для цяжарных жанчын.

3 студзеня – Збераганне дамашняй жывёлы і птушак.

6 студзеня – Свят-вечар. Пярэдадзень Каляд. Яго праводзяць, не еўшы да першай зоркі. Гэта апошні дзень шасцітыднёвага Піліпаўскага пасту. З раніцы гатавалі куццю. На акно ставілі запаленую свечку – знак таго, што ў кожным доме гатовы даць начлег гнаным у гэтую ноч Марыі і Іосіфу.

7 студзеня –Каляда.Існуе павер’е, што ў поўнач на Каляду нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог-сын. Калядаванне: вечарынкі, моладзь шчадруе, гадае.

8 студзеня – Бабіны. Калядны дзень гасцявання ў бабуль.

9 студзеня – Працягваліся маладзёжныя вечары.

10 студзеня – Дамачадцаў дзень.

11 студзеня – Дзень прысвячаецца памяці новароджаных.

12 студзеня – Анісся-жывотніца (Паразуха). Рэзалі свіней.

13 студзеня – Малання. Шчодры вечар. Багатая куцця. Гаданні. “Дзень прыбывае на курыны крок”. “Калі ў гэту ноч вецер дзьме з поўдня – лета будзе гарачым”.

14 студзеня – Васіль Вялікі. Свята апекуна свінаводства, захавальніка садоў ад чарвякоў.

15 студзеня – Сільвестр. Курынае свята: чысцілі куратнікі, рамантавалі насесты, абкурвалі сцены.

16 студзеня – Дзень Прарока Малахія. Звалі знахароў, каб вылячыць хворых.

17 студзеня – Феакцістаў дзень. У гэты дзень гоняць чорта з вёскі.

18 студзеня – Вадзяная Каляда (Піскуха). Апошні дзень Каляд і Шчодрага тыдня. Трэцяя, галодная ваданосная куцця, вадзянка.

                               Апанась – апякун жывёлы.

19 студзеня –Вадохрышча.Гэты дзень посцяць да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям’і не вып’е крыху. Частка гэтай вады захоўвалася цэлы год.

20 студзеня – Іван-бражнік. “Усе святы павёў за сабой”. Перазім’е аб вясне вестачку дае.

21 студзеня – Дзень Георгія, Емельяна, Рыгора. Провады Каляд.“Да абеду Каляда, а пасля Адпусціцель”. Да абеду не працавалі, а пасля поўдня ўжо браліся за адкладзеныя справы.

22 студзеня – Дзень Філіпа, Вінцэнта. Дзень памяці Філіпа Свяціцеля, які выступіў супраць пакарання смерцю, наклікаўшы на сябе гнеў Івана Грознага.

23 студзеня – Дзень Рыгора, Макара, Паўла. У гэты дзень бывае моцны вецер. Выходзяць паглядзець на стагі сена і хлебныя сцірты і калі ўбачаць на іх іней, значыць будзе мокрае лета.

24 студзеня – Дзень Міхаіла, Фядоса, Францішка. Фядос-вясняк папярэджвае: “Кволая зіма – жывучая, цёплыя дні студзеня нядобрым адзываюцца, бойся студзеньскай вясны”.

25 студзеня – Таццянін дзень. “На Таццяну прагляне сонейка рана – да ранняга прылёту птушак”.

26 студзеня – Ярома. “ Калі кошка на печы клубком скруцілася – мароз ударыць, калі сцяну дзярэ – хутка непагода”.

27 студзеня – Прохар. Веялі і чысцілі хлеб.

28 студзеня – Пётр і Павел. Дзень прыбавіў. Ноч зоркавая – да ўраджаю ільну, а вецер прадсказвае мокры год.

29 студзеня – Пётра-паўкорма. Палова запасаў сена і зерня зрасходавана.

30 студзеня – Антоній-перазімнік. “Перазімнік абнадзеіць, абагрэе, а потым абмане – усе марозам стане”.

31 студзеня – Афанасій-ламанос. Афанас’еўскія маразы. “Прыйшоў Афанасій-ламанос – беражы шчокі і нос”.

 ЛЮТЫ

1 лютага – Дзень Макара Вялікага. Макар-ясны. Макар-вяснаўказчык. Якое надвор’е першага лютаўскага дня, такі і ўвесь люты будзе.

2 лютага – Яфім. Калі дзень сонечны – вясна чырвоная будзе, калі пахмурна – чакай позніх мяцеліц.

3 лютага – Агнія. Ясная зорка – на мароз.

4 лютага – Цімафей-паўзімнік. Пачатак лютаўскіх мяцеліц.

5 лютага – Генадзь. Сабор кастрамскіх святых.

6 лютага – Аксіння-паўзімніца, паўхлебніца. Пералом зімы. Час зыходу запасаў. Які гэты дзень, такая і вясна.

7лютага – Рыгор-багаслоў.

9 лютага – Дзень Іаана Златауста.

10 лютага – Яфрэм-ветрадуй. Калі вецер, то лета будзе мокрае і халоднае.

11 лютага – Ігнат. Пачатак масленага тыдня.

12 лютага – Іпаліт. Прыносіць вялікія снежныя камякі і пацяпленне.

13 лютага – Апанас, Мікіта.

14 лютага – Трыфан-перазімнік. На Трыфана зорна – вясна будзе позна.

15 лютага - Стрэчанне (Грамніцы). Дзень сустрэчы зімы з летам. Які гэты дзень, такая і вясна. Калі на Стрэчанне выпадзе снег – трэба чакаць ранняга ўраджаю.

16 лютага – Ганна-прарочніца. Вяршыліся абрады шанавання дамавіка.

17 лютага – Мікола-сцюдзёны. Былі сцюдзёныя маразы.

18 лютага – Агата – заступніца ад пажару.

                     Пачатак Вялікага посту.

19 лютага – Вуколы-цялятнікі. Пачатак веснавога ацёлу кароў.

20 лютага – Парфен і Лука. Напамінаюць аб неабходнасці памінання продкаў.

21 лютага – Захар-сярпоўнік. Дастаюць сярпы.

22 лютага – Нічыпар, Інакенцій.

23 лютага – Прохар. Мароз бывае часцей толькі ноччу.

24 лютага – Улас. Акрапляюць свянцонай вадой хлеў. Лосі скідаюць рогі.

                            Улас супадаў з Масленічным тыднем (апошнім перад Вялікім постам).

                            Масленіца. Провады зімы, пераход да веснавых палявых работ. Пяклі бліны. На развітанне з Масленіцай палілі саламяную бабу, попел раскідвалі па полі для большага ўраджаю.

25 лютага – Аляксей. Выстаўлялі на мароз пражу і зерне.

26 лютага – Дзень Зоі. Заступніца ад ліхаманак.

28 лютага –Анісім-аўчарнік. Аклікаюць зоркі, каб авечкі ягніліся.

29 лютага – Касьянаў дзень. Дзень злой сілы. Касьян зайздросны, злапамятны, скупы, нялітасцівы. У гэты дзень не пачынаюць ніякіх работ.

САКАВІК

апошні дзень Масленага тыдня – Гуканне вясны. Дзень сустрэчы вясны.

першы дзень Вялікага посту (7 тыдняў) – Паласказуб (Панядзелак Пласказуб, Папалакіны, Паслязапусак, Шыльны панядзелак)

1 сакавіка – Першы дзень вясны. Бог урадлівасці Ярыла ўздзяе зіму на вілу.

2 сакавіка – Дзень вялікамучаніка Федара. Хрысціянскі велікапакутнік, воін з горада Амасіі быў замучаны за тое, што не адмовіўся ад Хрыста. (каля 306 г.) Сяляне саху і барану на двор выцягвалі.

3 сакавіка – Ярыла загадваў птушцы аўсянцы пець: “Пакінь сані!” Пяклі піражкі з аўсянай мукі.

4 сакавіка – Дзень апосталаў Архіпа і Філімона. Пяклі круглы хлеб.

першая серада тыдня Вялікага посту – Уступная серада

5 сакавіка – Агафон. Зіма на зыходзе. На палях з’яўляюцца праталіны.

6 сакавіка – Цімафей-веснавей. Вястун цёплых дзён.

7 сакавіка – Дзень святога Афанасія. Прылятаюць першыя шпакі. Ранняя песня палявога жаўранка. Пара сеяць насенне на расаду.

8 сакавіка – Аляксандр.

9 сакавіка – Іванаў і Дзмітрыеў дзень. Птушкі пяюць, гнёзды ладзяць.

10 сакавіка – Сорак мучанікаў (Прыска). Свята сустрэчы птушак.

11 сакавіка – Севасцьян, Кастусь. Дыхне халадком, астыне і дом.

12 сакавіка – Пракоп-перазімнік. Санную дарогу рушыць.

13 сакавіка – Васіль-капельнік (Васіль і Марына, Валосся і Мура). Ледзяная накаваленька, што звон.

14 сакавіка – Аўдоцця Вясноўка (Яўдоха, Аўдоння, Аўдуська, Яўдохі, Аўдакей, Аўдокій, Галдакей). Першая сустрэча вясны.

15 сакавіка – Арсень, Фядот. На Фядота снегавы занос – доўга травы не будзе.

16 сакавіка – Зянон, Ізабэла.

17 сакавіка – Герасім-грачэўнік. Гракоў прыгнаў. Грак вестку аб вясне нясе.

18 сакавіка – Конан-агароднік. На агарод паклікаў. Пара рыхтаваць парнікі.

19 сакавіка – Аркадзь.

20 сакавіка – Емельян. Са стрэх хоць і капае, а за нос мароз цапае. Рамантавалі страху і печ.

21 сакавіка – Лазар, Апанас. Пачатак астранамічнай вясны.

22 сакавіка –Саракі (Соракі, Сарака, Саракасвятыя, Сорак мучанікаў). У гэты дзень былі пакараны 40 воінаў у горадзе Севасціі. (313 г.) Сакавіцкае раўнадзенства прыроду ад сну абуджае. Другая сустрэча вясны.

23 сакавіка – Дзень Кандрата, Галіны.

24 сакавіка – Марк. Зязюля свой голас падае.

25 сакавіка – Феафан.

26 сакавіка – Міжблагавешчыны. Дзень Нічыпара, Ларысы, Цярэнція. Мядзведзь пацягваецца ў бярлозе.

27 сакавіка – Дзень Расціслава, Лідзіі. Выводзілі жывёлу на двор, чысцілі.

28 сакавіка – Дзень Аляксандра. Ваўчыца ваўчанят прыводзіць.

29 сакавіка – Юльян. Падрыхтоўвалі калёсы.

30 сакавіка – Аляксей Цёплы (Аляксей Вясняны, Алексій, Алёксы, Алісійкі, Ляксей). Трэба закрыць вароты на прываротны кол, каб зіма не вярнулася.

КРАСАВІК

1 красавіка – Дар’я вясновая.

2 красавіка – Святлана. Зацвітала шэрая вольха.

3 красавіка – сані хавалі пад павець.

4 красавіка – Васіль-сонечнік, Васіль-капельнік. Са стрэх капеж. Прыляталі чайкі, кулікі.

з 4 красавіка па 8 мая (рухомае свята) – Вялікдзень (у хрысціянстве – Пасха ці Уваскрэсенне Хрыстова). Хадзілі валачобнікі.

5 красавіка – прылятаў зяблік.

6 красавіка – Сцяпан. Калі на Сцяпана ноч цёплая, то вясна будзе дружная.

                               Свята камаедзіцы ў гонар мядзведзя.

7 красавіка –Дабравешчанне (Благавешчанне, Звеставанне). У гэты дзень архангел Гаўрыіл паведаміў Дзеве Марыі пра яе непарочнае зачацце і тое, што яна павінна нарадзіць Ісуса Хрыста. Жаночае свята. Забарона жаночай работы. Трэцяя сустрэча вясны. Прыляталі буслы. На Благавешчанне навальніца – да цёплага лета.

8 красавіка – Гаўрыіл – зачарпні бот, прамачы падноскі. Адтайвае глеба.

9 красавіка – Матрона-настаўніца. Прылятаюць жураўлі, кнігаўкі.

10 красавіка – Матрона-паўрэпніца. Гаспадыні адбіралі для пасеву насенне рэпы.

11 красавіка – Дзень Піліпа.

12 красавіка – Іаанка. Пяклі лесвічкі – абрадавае пячэнне, каб зялёныя расточкі ўверх падымаліся.

13 красавіка – Дзень Веніаміна. Жаўрук зазвінеў – бяры плуг у рукі.

14 красавіка – Мар’я-запалі снягі. Пара вясновых паводак.

15 красавіка – Ціт-ледалом. Пачынаецца ледалом.

16 красавіка – Мікіта-вадапол. У нізінах разліваецца веснавая вада. Прачынаецца ад зімовага сну вадзянік.

17 красавіка – Дзень Восіпа.

18 красавіка – Фядул-ветранік. Фядул цяпла надзьмуў.

19 красавіка – Мяфодзій.

20 красавіка – Дзень Агнешкі.

21 красавіка – Радзівон-ледалом. Хадзілі на раку глядзець, як лёд нясецца.

22 красавіка – Дзень Вадзіма. Абыходзілі крыніцы.

23 красавіка – Руфа. Кажуць: Руфа дарогу рушыць.

24 красавіка – Васіль Парыйскі зямлю парыць. Мядзведзь выходзіць з бярлогі.

25 красавіка – Дзень Яраслава. Вылятаюць чмялі.

26 красавіка – Дзень Артамона. Чмялі зашумелі.

27 красавіка – Дзень Антонія. Лісагон. І свята варон.

28 красавіка – Дзень Пуда. “Даставай пчол з-пад спуда”.

29 красавіка – Арына – уварві берагі. Схлынула паводка, берагі рэк размыты.

30 красавіка – Засіма-пчаляр. Расстаўляюць вуллі на пасеках.

МАЙ

1 мая – Пачатак красавання вярбы.

2 мая – Трыфан Канстанцінопальскі.

3 мая – прыбіралі могілкі.

4 мая – Кандрат-глінавяз. Ганчары гліну мацалі.

5 мая – Ляльнік. Свята заклікання вясны ў гонар багіні Лады (Лялі).

6 мая – Юрый. Свята апекуна жывёлы і земляробства.Юрый (Ягорый) Перамоганосец адмыкаў зямлю, выпускаў расу.

7 мая – замаўлялі зямлю і вадзіцу ад клопату і марокі.

8 мая – Сямён-ранапашац. Прыляталі пявучыя птушкі. Першыя навальніцы.

9 мая – Дзень Сцяпана. Капалі грады ля хаты.

10 мая – Дзень Сямёна, Антаніны.

11 мая – Дзень Віталія. Адпойвалі хворых першымі травамі.

12 мая – ад дзевяці напасцяў у гэты дзень трэба замовы казаць.

13 мая – Якаў.

14 мая – Ерамей-запрагальнік. На ранішняй расе ішлі на сяўбу.

15 мая – Барыс-Глеб – сейбіты. Запеў салавей – вясна на спад пайшла, а лета – на выраст.

16 мая – Маўра бацвінная. Цвіценне чаромхі. Маўра холад прыносіць.

17 мая – Пелагея. Ахоўніца варон.

18 мая – Арына (Ірына) рассадніца. Высаджваюць расаду. Цвіце каліна.

19 мая – Росеннік. Вялікая цёплая раса.

20 мая – Ніл-конюх. Праганялі коней па начной вадзе.

21 мая – Іван-пшанічнік. Сеялі пшаніцу, садзілі моркву, агуркі, цыбулю.

22 мая – Мікола. Свята пастухоў і конюхаў. Мікола – апякун земляробства. Пачатак сапраўднага працоўнага сялянскага лета.

23 мая – Сымон-Зілота. Сеялі пшаніцу, каб было, як золата. Капалі карэнне на лекі.

24 мая – Макей мокры. Мокра на Макея – чакай лета мокрага.

25 мая – Епіфан. Калі раніца ў чырвоным сарафане – лета сухое, пажарнае. Загаворвалі хату ад маланкі.

26 мая – Лукер’я-камарніца. З’яўляюцца камары. Пачатак збору лекавых траў.

27 мая – Сідар-агурэчнік. Адыходзяць халады. Можна садзіць агуркі. Прылятаюць стрыжы і касаткі.

28 мая – Пахом-бакагрэй. Прыйшоў Пахом – запахла цяплом.

29 мая – Фёдар-жытнік суровы. Асноўны яго клопат – забаранаваць ячменнае поле.

30 мая – Дзень Ефрасінні. Прасілі дажджу ў сухое надвор’е, ці сонца ў непагадзь.

31 мая – Фядот-аўсянік. Сеюць авёс, лён. Прыйдзе Фядот – апошні ліст дубовы разгорне.

 ЧЭРВЕНЬ

1 чэрвеня – Памяць Дзмітрыя Данскога. Канчаткова ўсталёўвалася цяпло.

2 чэрвеня – Фалалей-агурэчнік. Моэна дасяваць агуркі.

3 чэрвеня – Алёна-льносейка. Сеялі лён.

4 чэрвеня – Дзень-сініцель, васільковы павяліцель. Лічылі, што ў гэты дзеь з’явіўся змяіны цар Васіліск.

5 чэрвеня – Андрыян-канаплянік. Канопля – важная расліна ў гаспадарцы: з яе выраблялі тканіну, масла.

6 чэрвеня – Дзень Калініка. Красаванне ружовай шыпшыны.

7 чэрвеня – Іванаў дзень. Пачынаецца нарыхтоўка лекавых траў.

8 чэрвеня – Макараў дзень.

9 чэрвеня – Фядора безразважная, на язык калючая. “На Фядоры не мятуць з хаты сора.”

10 чэрвеня – Дзень Мікіты-гусятніка. Водзяць карагоды.

11 чэрвеня – (рухомае свята) Сёмуха. Тройца. Нядзеля, якой завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. У аснове свята – культ зеляніны (заканчэнне веснавых палявых работ). “На Зелянец вясны канец”.

                     Фядосся-калосніца. Каласяніцы. Жыта цвіце, зерне сокам наліваецца.

12 чэрвеня – Дзень Ісака. Змеявік. Не хадзі ў травы і лес, не трывож змей.

13 чэрвеня – Ерамей-распрагальнік. Асноўная сяўба закончылася. Пара даць каню час сілы нагуляць.

14 чэрвеня – Юстын. Юстын – не гарадзі тын.

15 чэрвеня – Дзень Нічыпара. Вадзілі карагоды, плялі вянкі з бярозкі і кветак.

16 чэрвеня – Лука-ветранік. Гадалі па вятрах на ўраджай.

17 чэрвеня – Мітрафанаў дзень. Тым вядом, што выцягвае лён.

18 чэрвеня – пачынаюцца самыя кароткія ночы (“вераб’іныя”).

19 чэрвеня – Ларыён. Ларыён – поле паліць і лён.

20 чэрвеня – Фядот цяпло дае. Трэба поле палоць, рукі калоць.

21 чэрвеня – Яфрэм-студнік. Свята майстроў, якія капаюць студні.

22 чэрвеня – Дзень Кірылы. Дзень летняга сонцастаяння. Самы светлы дзень года.

23 чэрвеня – Цімафей.

24 чэрвеня – Дзень Варфаламея. Сіла нячыстая дзеліць між сабой удзелы.

25 чэрвеня – Пётр-капуснік. Пётр-паварот. Сонца паварачваецца на зіму, а лета – на гарачыню.

26 чэрвеня – Акуліна-грэчніца. Высявалі грэчку.

27 чэрвеня – Мяфодзій. Камандуе крапіву секчы, каб дождж пайшоў.

28 чэрвеня – Дзень Віта. Хто пасее пасля Віта, той бывае без жыта.

29 чэрвеня – Дзень Ціхана.

30 чэрвеня – Дзень Савелія. У Зямлі самы ціхі ход. Рыхтуюць косы.

 ЛІПЕНЬ

1 ліпеня – Дзень Ляонція.

2 ліпеня – Дзень Засімы-пасечніка. Пачынаюць запасацца мёдам. Красуе ліпа.

3 ліпеня – Мяфодзій-перапёлачнік. Птушка-перапёлачка пяе: “Подзь-палоць!” Навальніцы.

4 ліпеня – Ульян. Ульян Ульяну кліча ў поле рана.

5 ліпеня – Яўсей. Калі дождж памочыць, будзеш з хлебам.

6 ліпеня – Агрыпіна-купальніца. З раніцы ўсе хадзілі ў лазню, каб умацаваць здароўе. Упрагожвалі хаты вянкамі з траў і кветак. Лекавыя травы, сабраныя ў гэты дзень, маюць цудадзейную сілу. Ячмень калосіцца, салавей пець перастае.

7 ліпеня – Свята Івана Капала.Дзень ачышчэння агнём і вадой. У ноч на Івана Купалу вадзілі карагоды каля кастроў, шукалі папараць-кветку. Раніцай выходзілі на касавіцу.

8 ліпеня – Ефрасіння. Час вялікай сенажаці. Русалкі карагоды зачынаюць.

9 ліпеня – Давід, Сунічнік. Ішлі па ягады, пакуль раса не спала.

10 ліпеня – Самсон-сенагной. Пачатак даждлівых дзён.

11 ліпеня – Сяргей і Герман. Крапіўнае загавенне. У ліпені ўпала па лістку, прыйдзе жнівень – упадзе па два.

12 ліпеня – Дзень Пятра і Паўла. Сонца паступова паварочвала да зімы, а лета – да гарачыні. Заціхаў салавей, замаўкала зязюля.

13 ліпеня – Сафрон. Сяляне развітваліся з зялёнай нівай. Сабор 12-ці апосталаў.

14 ліпеня – Кузмінкі летнія. Ідуць пакосы.

15 ліпеня – Фока. Паглядае на восень: праглядаюцца жоўтыя лісточкі. Сабор Цвярскіх святых.

16 ліпеня – Мокій. Мокій дажджом мочыць, а Марк кідаць стог наказвае.

17 ліпеня – Андрэй (іканапісец). Дзень наліву. Азімыя ў наліве, грэчка на ўсходзе.

18 ліпеня – Кірылава свята. “Месяц гуляе – да добрага ўраджаю”.

19 ліпеня – Юлія. Сабор Раданежскіх святых.

20 ліпеня – Ефрасіння.

21 ліпеня – Жнец, зажынкі. Вязалі зажыначны сноп. Паспявалі чарніцы. Дзень Казанскай іконы Боскай Маці.

22 ліпеня – Дзень Панкрата. “Жніўка, жніўка, аддай маю сілку”.

23 ліпеня – Антоній. Каб налівалася цыбуля, прыгіналі пер’е.

24 ліпеня – Памяць княгіні Вольгі.

25 ліпеня – Прокл. На Прокла поле ад расы прамокла. Выходзяць на паляванне маладыя лісяняты, ваўкі.

26 ліпеня – Сцяпан і Савелій. Снапы вяжуць.

27 ліпеня – Анісім.

28 ліпеня – Уліцін дзень. Сярэдзіна лета.

29 ліпеня – Афінаген. Змаўкаюць птушкі. Лета пераступае спёку.

30 ліпеня – Леанід. З навальніцамі адыходзіць ліпень.

31 ліпеня – Емельян, Ігнат.

 ЖНІВЕНЬ

1 жніўня – Макрына. Да полудня – лета, пасля полудня – восень.

2 жніўня – Ілья. Свята дажджоў і навальніц. Заканчвалі летні сенакос. Пачынаюцца зажынкі.

3 жніўня – Ануфрый і Анісім. Жалі першы сноп. У засекі прыносілі першае зерне.

4 жніўня – Мар’я-Магдален. На Мар’ю халодныя росы сапсуюць ільняныя палотны.

5 жніўня – Пуд і Трафім бяссоннікі. Пара актыўных летніх работ. Жніво. Спраўлялі каліннікі-маліннікі. Сабор Смаленскіх святых.

6 жніўня – Дзень князёў Барыса і Глеба. “Барыс і Глеб – паспеў хлеб”. Ушаноўвалі Перуна як творцу ўраджаю.

7 жніўня – Дзень Ганны. Летняя зімаўказчыца. Якое надвор’е да полудня, такая зіма да снежня, якое надвор’е пасля полудня, такая зіма пасля снежня.

8 жніўня – Дзень Ермалая. Раніцай халодныя росы.

9 жніўня – Панцялей і Мікола. Капуста ў качаны завіваецца. Апошні збор лекавых траў.

10 жніўня – Яўстафій і Акакій. Косы адбіваюць, сярпы востраць. Сабор Тамбоўскіх святых.

11 жніўня – Кузьма Старарускі. Грузнее калоссе. Туманы.

12 жніўня – Дзень Сілы. Вывераны тэрмін сяўбы азімых.

13 жніўня – Еўдакім. Загаворвалі барану.

14 жніўня – Макавей і Спас-мядовік. Першы Спас. Пчолы перастаюць насіць узятку.Адлёт ластавак і стрыжоў. Збіраюцца ў чароды буслы, шпакі. Збіралі мак. Провады лета, паклоны восені.

15 жніўня – Сцяпан-сенавал. “Які Сцяпан, такі і верасень”. Сена ўжо ў стагах. Спляталі апошні вянок з палявых кветак, уносілі ў хату, абвівалі ручніком.

16 жніўня – Антаніна-віхравейка. Пра народжаных у гэты дзень гаварылі: “Не дзеўка – агонь”. Мужчына будзе ўзбаламучаны, неразумны, адчайны.

17 жніўня – Аўдоцця-малінуха. Аўдоцця-агурочніца. Сушаць маліну, вараць варэнне, выкопваюць часнок. Паспяваюць агуркі.

18 жніўня – Еўсцігней-жытнік. Заклінаюць жніўку на чатыры бакі. Які Еўсцігней – такі і снежань.

19 жніўня – Спас яблычны. Другі Спас. “У гэты дзень і старац яблык з’есць”. Які другі Спас, такі і студзень.

20 жніўня – Марына.

21 жніўня – Міроны-ветрагоны. Гоняць лісце восеньскае па дарогах, цяпло замятаюць.

22 жніўня – Мацвей.

23 жніўня – Дзень Лаўрэна.

24 жніўня – Сюзанна. Стрыглі авечак.

25 жніўня – Фоцій. Рамантавалі павеці, свірны, гарышчы.

26 жніўня – Ціхан. Свята Прэабражэння Гсаподня.

27 жніўня – Міхей. Журавы ў вырай пацягнуліся. Паспяваюць брусніцы.

28 жніўня – Успенне. Прачыстая. Асвячалі хлеб. Дажынкі – свята канца жніва.

29 жніўня – Дзямід. Трэці Спас. Адлятаюць птушкі.

30 жніўня – Мірон. Мірон жніво завяршае.

31 жніўня – Дзень заступнікаў коней. Коней выводзілі на луг, чысцілі, упрыгожвалі стужкамі, кармілі хлебам з далоні. Асядуюць цяжкія туманы, хвошчуць дажджы. Пачынаюца ранішнія замаразкі.

 ВЕРАСЕНЬ

1 верасня – Дзень Андрэя-страцілата. Дзме цёплы вецер. Даспявае авёс.

2 верасня – Сцяпан. Пара рваць буракі і моркву. Збіраюцца ў чароды гракі. З’яўляюцца зімовыя апенькі.

3 верасня – Васа (Васіліса). Час лён сабраць: валокны не загубяцца, семя ў снапах даспее.

4 верасня – Агафон-гуменнік. Снапы білі снапамі.

5 верасня – Рыжы Лупа. Ранішнім марозам аўсы да льны лупіць. Паспелі брусніцы.

6 верасня – Дзень Арсена. Які дзень, такая і восень.

7 верасня – Святы Варфаламей. “Святы Варфаламей паслаў буслоў па дзяцей” – буслы адлятаюць ў вырай, звяртаюцца праз 9 месяцаў. Адсюль павер’е, што дзяцей прыносяць буслы. Лістападнік. “Прыйдзе Варфаламей – жыта на зіму сей”.

8 верасня – Наталля-аўсянніца. Завяршаецца збор аўса. Збіраюць рабіну.

9 верасня – Анфіса. Анфіса кліча птушак ласавацца ягадамі рабіны.

10 верасня – Сціртнікі. Збіралі снапы ў сцірты.

11 верасня – Дзень усячэння галавы Іаана Прадцечы. Нельга рэзаць, сячы круглае. На Калінавіка збіралі ягады каліны, журавіны. Строгі пост. Заканчвалася лета чырвонае, сустракалі “бабіна” лета. Пачыналі капаць бульбу.

12 верасня – Дзень Яўгенія. Звітнік. Звычай звіць сцяблінкі ячменныя, ільняныя і аўсяныя на будучы ўраджай.

13 верасня – Генадзь. Пачатак збору журавін.

14 верасня – Сямён – летаправодзец. Першыя асяніны. Першая сустрэчы восені.Сустрэча “бабіна” лета.

15 верасня – Дзень Фядота і Руфіны. Аўчарнік. Прыбіралі аўчарні.

16 верасня –Домна. Домна прыбірае ў хаце.

17 верасня – Юльян. Шанавалі косы, вілы, граблі.

18 верасня – Раіса (Іраіда). Гналі з вёскі нячыстую сілу.

19 верасня – Міхаіл. “Міхаіл замаразкам зямлю прыхапіў”.

20 верасня – Дзень Лукі. Журавы адносяць на сваіх крылах цяпло. Плятуць цыбулю ў косы.

21 верасня – Аносаў дзень. Другія асяніны. Другая сустрэча восені (ля вады).

22 верасня – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Святкавалі першае пасля жніва земляробчае свята. Свята Багач.Сімвал свята – свечка.

23 верасня – Пётр і Павел. Рабіна стала мяккай і салодкай.

24 верасня – Фёдары-замачы хвасты. Пачынаецца восеньская гразь.

25 верасня – Аўтаном. Дзень з ноччу раўняецца, усякае цяпло канчаецца. Змеі ў норах закрываюцца.

26 верасня – Ляонцій. Наступае непагода.

27 верасня – Уздвіжанне. У 3 ст. на гары Галгофе пры раскопках былі знайдзены Труна і Крыж Гасподні. Свята “закрывання” зямлі на зіму. Мядзведзі ў бярлогу залягаюць. Трэція асяніны. Строгі пост.

28 верасня – Мікіта – рэпарэз ці гусепралёт. Пачынаецца збор рэпы. Гусі адлятаюць – зіму на хвасце нясуць.

29 верасня – Віктар. Працягвалі стрыжку воўны на валёнкі.

30 верасня – Вера, Надзея і Любоў. Жаночае і дзявоцкае свята. На вячоркі збіраецца моладзь.

КАСТРЫЧНІК

1 кастрычніка – Арына-плакуння. Жураўліны лёт. Першае зазім’е.

2 кастрычніка – Засім. Вуллі зносілі ў імшанік.

3 кастрычніка – Яўстафій. Вятрак, дзьмуў усяк. Свята млынароў.

4 кастрычника – Кандрат іПранцішак. “На Францішка зярнят шукае ў полі мышка”. Мацнеюць халады.

5 кастрычніка – Фака. Іёна. Лістападная. Сабор Тульскіх святых.

6 кастрычніка – Іраіда. Уцяплялі хату.

7 кастрычніка – Фёкла-зорніца. Дзяўчаты гадалі. Пачынаецца малацьба.

8 кастрычніка – Сергій Раданежскі. Сергій-капуснік. Жалезны тыдзень. Чысцяць, змазваюць жалезныя рэчы, каб цэлы год не ржавелі і не ламаліся. Секлі капусту.

9 кастрычніка – Іван Шаптуп (Іван Пакроўны, Іван Журавіннік). Свахі сакрэтна шапталі з жаніхамі пра нявест, каб у кастрычніку зрабіць вяселле.

10 кастрычніка – Засім і Сава. Палі апусцелі.

11 кастрычніка – Пакроўны бацька. Прысвятак за тры дні перад Пакровамі.

12 кастрычніка – Курьян-пустэльнік.

13 кастрычніка – Рыгор. Набівалі сельнікі новай саломай.

14 кастрычніка – Пакровы (Прачыстая). Пачатак зімы. Багародзіца ўзняла галаўное пакрывала над галавамі маліўшыхся.

15 кастрычніка – Купрыян, Усціння. Прасалі аберагчы ад злых чар.

16 кастрычніка – Дзяніс. Замаўлялі двор і хату ад ліхаманак.

17 кастрычніка – Ерафей. Халады мацнеюць. Сабор Казанскіх святых.

18 кастрычніка – Дзень Харыціны. Сядзелі за кроснамі.

19 кастрычніка – Фама. На Фаму заўсёды чакалі зіму.

20 кастрычніка – Сяргей. Сяргей зіму пачынае.

21 кастрычніка – Трыфан і Пелагея. Трыфан кажух рамантуе, Пелагея рукавіцы вяжа.

22 кастрычніка – Якаў-дрэвапіл. Нарыхтоўваюць дровы. Дзень скарачаецца.

23 кастрычніка – Яўлампій і Яўлампія.

24 кастрычніка – Піліп. На млын возяць зерне.

25 кастрычніка – Андрон. Гадаюць аб надвор’і па зорках.

26 кастрычніка – Дзень Веніаміна. Лазневы звычай.

27 кастрычніка – Параскева-гразніха. Хутка мокрую зямлю марозы закуюць. Пераскева-ільняніца. Святкавалі дзень цяжарных жанчын.

28 кастрычніка – Яфім. Холодам зямлю змыкае, насякомых пакрывае, сон навявае. Ільняніцы. Жанчыны выносілі на паказ вытрапаны лён.

29 кастрычніка – Лангін.

30 кастрычніка – Осій. Калёсы зацягвалі пад павеці.

31 кастрычніка – Дзень Лукі. Дзень, які вылечвае ад хвароб.

 ЛІСТАПАД

1 лістапада – Усе Святыя. Памінальны дзень беларусаў-католікаў.

                                 Провады восені, сустрэча зімы.

2 лістапада – Арцеі’еў дзень.

3 лістапада – Дзмітраўская бацькоўская субота. Асяніны. Рытуальная вячэра ў памяць памершых родзічаў.

4 лістапада – Казанская. Да Казанскай – не зіма, з Казанскай – не восень. “Хто на Казанскую ажэніцца, той шчаслівы будзе”.

5 лістапада – Ігнат. Дождж пойдзе – усе лункі залье.

6 лістапада – Сысой і Феафан. Цёмныя ночы да снегу.

7 лістапада – дажджом залівае, снегам замятае.

8 лістапада – Дзедаўская нядзеля. Памінанне родных. Пякуць бліны, ходзяць на могілкі. Зміцер. “Хітры дзень”, канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. “Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў.”

9 лістапада – Тадор. Прысвятак напамінаў, што ўраджай сабраны і ўпарадкаваны. “На Тадора поўна камора.”

10 лістапада – Параскі (Параскева Пяценка). Дзень забароны прадзення і ткання. Існавала павер’е: хто будзе прасці, таго пакарае Пятніца, што вылезе з-пад печкі.

11 лістапада – Настуся. Стрыгальніцы. Свята аўчароў. Даглядалі і стрыглі авечак.

12 лістапада – Дзень Зіновія і Зінаіды. Свята птушкі сінічкі. Сінічка – парошы вястуння, зіму абазначае. У гэты дзень выязджалі на паляванне.

13 лістапада – Маўрын дзень. Свята рыбакоў і паляўнічых. Да марознай зімы рукой падаць. Пераводзілі курэй у зімовыя закуты.

14 лістапада – Кузьма-Дзям’ян. Свята шаўцоў, кавалёў. Восені памінкі.

15 лістапада – Анкідзін і Пігасій. Абміналі каноплі і лён. Малацілі жыта.

16 лістапада – Дзень Іосіфа. Мялі лён.

17 лістапада – Іоанікій. Не даюць з хаты ні агню, ні вуголля.

18 лістапада – Галакціён і Іона. Дзяўчацкія засідкі.

19 лістапада – Павел і Варлаам. Пачатак ледаставу.

20 лістапада – Фядот. Замярзаюць вадаёмы.

21 лістапада – Міхайла. Апошняе свята года абаронца ад грому. Унукі ў гэты дзень наведвалі сваіх бабуль. Наступаюць кароткія адлігі.

22 лістапада – Матрона. З прысвяткам звязаны прыказкі і прыкметы пра набліжэнне зімы. “З Матроны становіцца зіма на ногі”.

23 лістапада – Віктар і Вікенцій.

24 лістапада – Хведар Студзянец. Пачынае студзіць і марозіць.

25 лістапада – Дзень Іаана міласцівага.

26 лістапада – Іаан златауст.

27 лістапада – Піліпаўка.Пачатак вячоркі.

28 лістапада – Юсцініян. Свята апекуна плоднасці , дзяцінства. Канец вяселляў. Пачынаўся Калядны (Піліпаў) пост.

29 лістапада – Мацей. Стаяць гразь, снег. Моцныя вятры нясуць сцюжы.

30 лістапада – Лазар-зімаўказчык. Які дзеь на Лазара, такая і зіма.

 СНЕЖАНЬ

1 снежня – Платон і Раман. Па першаму дню зімы пазнавалі яе ўсю.

2 снежня – Аўдзій. Мяцеліцы. Якое надвор’е, такі і сенакос.

3 снежня – Прокл і Прокла. У гэты дзень у дарогу не збіраліся.

4 снежня – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Прысвятак. “Увядзенне, што свят навядзенне”, “На Увядзенне бывала лядзенне”. Вароты зімы.

5 снежня – Савы (Саўка, Міколін бацька). Прысвятак. “Сава цвікі вострыць, а Мікола прыбівае”.

6 снежня – Мітрафан. Дзень вольны ад прадзення ў Піліпаўскія вечары. Дзяўчаты варожаць.

7 снежня – Кацярын-санніца, марозная. Жанчыны адзначалі свята свечкі. Дзяўчаты варажылі.

8 снежня – Клім халодны. Бывае злосны мароз.

9 снежня – Юр’е Зімовы. Свята апекуна хатняй і лясной жывёлы. Зіма ў сіле.

10 снежня – Дзень Рамана. Зімняе Знаменне Прасвятой Багародзіцы.

11 снежня – Сцяпан Першазваны. Дзень птушкі сойкі.

12 снежня – Парамон.

13 снежня – Андрэй Першазваны (апостал). Андросы. Дзявочае свята. Дзяўчаты варажылі.

14 снежня – Навум. Прысвятак. Раней некаторыя сяляне пачыналі вучыць грамаце сваіх дзяцей.

15 снежня – Апанас.

16 снежня – Іван-маўчальнік.

17 снежня – Дзень Варвары (Варка, Міколіна матка). Прысвятак. “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”. Трашчыць Варварка: беражы нос ды вуха.

18 снежня – Савелій, Савы. “На Савы не пралі, таўклі проса, ячмень на куццю, жыта малолі”.

19 снежня – Мікола зімні. Мікола-цудатворац. Апякун падарожнікаў. “Варвара мосціць, а Мікола марозам гвоздзіць”.

20 снежня – Амбросій. Дзяўчаты прымаліся за шыццё на будучыню.

21 снежня – Анфіса-рукадзельніца.

22 снежня – Ганна. Дзень сонцазвароту. Зіма сілу набірае, сонца на вясну паварочвае. Прысвятак, падобны на Савы. Да Каляд застаецца два тыдні. “На Ганкі сядайце на санкі”.

23 снежня – Дзень Міная, Вікторыі. Забярог дзіцячага сну.

24 снежня – Нікан.

                     Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяўчаты варажылі пра замужжа. Насілі з песнямі “звязду”. “Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі”, “Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі”.

 25 снежня – Ражаство каталіцкае.

                     Спірыдон Сонцаварот. Казалі, што пасля Спірыдона

   Сонцаварота дзень прыбавіцца хоць на адзін вераб’іны скок.

26 снежня – Сцяпан. У мінулым дзень найму батракоў. “На святы Сцяпан кожны сабе пан”.

27снежня – Філімон. Грэй хату, сцюжу гані.

31 снежня – Багатая (шчодрая) куцця.

                     Сільвестр. На Сільвестраву ноч дзяўчаты варажылі.

                             Мадэст. Прысвятак. Ушаноўвалі апекуна свойскай жывёлы. У апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор’ем: якое надвор’е перад Новым годам – такое будзе і перад Пятром.