Апісанне танца Крыжачок

ТАНЕЦ

(арнаметальны)

 “КРЫЖАЧОК”

 

Харэаграфічны малюнак танца “Крыжачок” будуецца па лініях крыжа. Танец мае мноства варыянтаў, дзе крыж уяўляецца ў малюнках на плоскасці, у пабудове выканаўцаў, у паставе рук партнёраў.

Варыянт 1. Танцоры станавіліся парамі ў малюнку крыжа і ішлі на кругу, злёгку радскокваючы.

Варыянт 2. Чатыры пары, расмясціўшыся накрыж адна супраць другой, па чарзе ныраюць у вароты, якія стварыла пара насупраць.

Варыянт 3. Чатыры хлопцы, злучыўшы ў цэнтры рукі крыж-накрыж, ідуць па кругу, а дзяўчаты перыядычна перабягаюць да партнёраў, якія стаяць наперадзе.

Варыянт 4. Танцуюць парамі, склаўшы накрыж рукі, з высокімі спружыністымі падскокамі.

Харэаграфічная практыка сфарміравала і некаторыя традыцыі ў выкананні гэтага танца на сцэне. Да іх перш за ўсё трэба аднесці асноўны крок “Крыжачка”, які выглядае такім чынам:

-         Зыходнае становішча – шостая пазіцыя ног.

-         “Затакт” – падскочыць на паўпальцах левай нагі з прасоўваннем наперад, а правую нагу падняць, сагнуўшы ў калені пад прамым вуглом.

-         “Раз” – рэзка пераступіць на паўпальцы правай нагі, а левую злёгку прыўзняць над падлогай.

-         “І” – спружынны крок наперад на паўпальцы левай нагі.

-         “Два” – спружынны крок наперад на паўпальцы правай нагі.

-         “І” – падскочыць на паўпальцы правай нагі з прасоўваннем наперад, а левую нагу падняць, сагнуўшы ў калені пад прамым вуглом.

У другім такце ўвесь рух паўтараецца з другой нагі.