Поздравляем Королева Алексея!

17.10.2022

15 кастрычніка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На заключны рэспубліканскі этап было прадстаўлена 415 дзіцячых работ ў намінацыях “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыйный фільм”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Прыняло ўдзел звыш 550 навучэнцаў з 206 устаноў адукацыі.

Па выніках працы рэспубліканскае журы адзначала 52 пераможца і прызёра.

Намінацыя “Буктрэйлер”, узроставая катэгорыя: 6–9 гадоў. 

1 месца "Янка Купала – пясняр роднага краю", Каралёў Аляксей, 8 гадоў.

Педагог - Раўлушэвіч Людміла Лявонаўна, ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы” Мінскага раёна.

 .

Да пачатку цырымоніі ўдзельнікі наведалі выставу лепшых работ рэспубліканскага конкурсу “Пад небам сінім” і прынялі ўдзел у экскурсіі-квэсце “Беларускія песняры”.

На цырымоніі ўзнагароджвання з прывітальнымі словамі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ганна Леонаўна Аверына, загадчык аддзела культурна-адукацыйнай працы дзяржаўнай ўстановы літаратурны музей Янкі Купалы Дзіяна Леанідаўна Кавалевіч.

Усіх уразіў Аляксей Дубоўскі, навучэнец ўзорнага тэатра юнацкай творчасці пад кіраўніцтвам Рачкоўскай Н.Я., які зачытаў усім знаёмы ўрывак з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа – “Мой родны кут” у суправаджэнні народнага цымбальнага ансамбля “Ведрыца” (кіраўнік Грэчык Н.А.). Госці ўбачылі танец “Ляскаўкі” ўзорнага ансамбля танца “Дзіця міру” (кіраўнік Быстрова Т.М.), “Жураўлі” ўзорнага ансамбля танца “НАТХНЕННЕ” (кіраўнік Крапіўніцкая Г.Г.), “Падсеван” Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца “Белая Русь” (кіраўнік Карповіч А.Л.). Прынялі ўдзел у інтарактыўнай гульне “Колас і Купала – беларускія песняры”.

Свята атрымалася вельмі цікавым і насычаным, і паказала, што нашыя дзеці ведаюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, любяць паэзію, чытаюць вершы.