Нам 160!

07.04.2024

Сёння, на свята Дабравешчання, Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы сустракала гасцей. Да нас завітала дэлегацыя краязнаўцаў Бабруйскага раёна. Для гасцей была арганізавана тэатралізаваная экскурсія ў літаратурным музеі Янкі Купалы. Бабруйчан сустракалі першая настаўніца народнага паэта Алімпіяда Сонцава, Купалаў Мужык, Паўлінка, Хлопчык-лётчык і, вядома, сам народны паэт Беларусі. Госці высока ацанілі творчы падыход і арганізацыю музейнай працы школы, а таксама запрасілі вучняў і настаўнікаў наведаць Бабруйск. На развітанне госці пакінулі натхнёныя водгукі ў кнізе водгукаў, а таксама павіншавалі калектыў школы са 160-гадовым юбілеем!