"Ішла Каляда"

16.01.2017

"ІШЛА  КАЛЯДА" – так называлася мерапрыемства, падрыхтаванае настаўнікамі эстэтычнага выхавання Суданавай-Люцко Вольгай Аляксандраўнай і Кірпічонак Сняжанай Аляксандраўнай з вучнямі 2 "Д" і 3 "Е" класаў, якое адбылося ў школе  12 і 13 снежня 2017 года.

Хлочыкі і дзяўчынкі зайшлі ў кожны першы класс, каб ў народнай беларускай традыцыі павіншаваць першакласнікаў з іх настаўнікамі са Святкамі і пазнаёміць маленькіх навуцэнцаў з адной са шматлікіх добрых традыцый, якія існуюць ў нашай школе – традыцыя адзначаць народныя беларускія святы.

Гурт калядоўшчыкаў таксама павіншаваў са святам і выхаванцаў дзіцячых садкоў вёсак Прылукі і Сеніца.