Тыдень беларускай, рускай мовы і літаратуры

17.3.2015

З 9 па 14 сакавіка ў ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” праходзіў тыдзень  беларускай і рускай мовы і літаратуры, іншымі словамі, філалагічны тыдзень. Дадзены адрэзак адукацыйнага працэсу атрымаўся дастаткова насычаным і запамінальным.  Дзве мовы,  дзве вялікія мастацкія плыні – руская і беларуская – не толькі змаглі арганічна суіснаваць у адных часавых   рамках прадметнага тыдня, але і  дапаўняць і ўзбагачаць адна другую, адлюстроўваючы тым самым  двухмоўную культуру нашага грамадства.

Запланаваныя мерапрыемствы  тэматычна былі скіраваны ў некалькіх накірунках:

-  “ 70 год Вялікай Перамогі”;

-  “ Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”;

-  “ 2015 год – Год моладзі”;

-  “ Пісьменнікі – юбіляры 2014/2015 г”.

  

Пачаўся тыдзень  запамінальнай выставай-галерэяй  тэматычных насценных газет  і плакатаў, конкурсам малюнкаў “Вайна вачыма дзяцей”, аўкцыёнам мудрых слоў.

 Трэба адзначыць, што першы  дзень філалагічнага фестывалю быў  прысвечаны роднай мове і літаратуры:    стартавала акцыя “Гаворым па- беларуску”, гучалі ў запісе вершы беларускай літаратуры ў выкананні саміх аўтараў і беларускія музычныя творы, адбылася “Вандроўка па родным краі”.

На працягу тыдня на дастаткова высокім узроўні прайшлі наступныя мерапрыемствы:

-  Лінгвістычныя конкурсы для вучняў 6 класаў “Моўны турнір” (настаўнік Прышчэпа Т. І.),

“Арфаграфічнае лато” (настаўнік Мазепіна М. А.);

-  Літаратурныя  гасцёўні “ Вясна, каханне, паэзія…” (настаўнік Мазепіна М. А.), “З героямі –равеснікамі: па старонках твораў І. Навуменкі” ( настаўнік Шаўцова В.К);

-  Віктарыны “Літаратурная краіна”(настаўнік Прышчэпа Т. І.), “Па краіне Арфаграфіі”(настаўнік Шаўцова В.К), “У свеце казак Г.Х. Андэрсана”( настаўнік Роўкач М.Д);

-  Інтэлектуальныя гульні “Ваш звёздный час” (настаўнік Будзіловіч С. А.), “Своя игра” (настаўнік Курылава Т. В.);

-  прэзентацыі ” Юбиляры русской литературы. К. Симонов”( настаўнік Будзіловіч С. А.),              “С. Есенин – великий русский поэт»( настаўнік Курылава Т. В.) і інш.

 Фінальным мерапрыемствам тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры стала сапраўднае свята беларускай і рускай паэзіі - конкурс чытальнікаў, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Агульная колькасць  удзельнікаў – 40 вучняў, слухачоў – каля 100. Натхнёна і ўзнёсла гучалі ваенныя вершы   беларускіх і рускіх аўтараў, шчодра дарыліся выканаўцам  удзячныя апладысменты. Дастойных чытальнікаў было шмат, але кокнурс ёсць конкурс -   журы вызначыла наступных пераможцаў:

1 месца -  Яраховіч Юлія, 10 “А” клас (беларуская літаратура), Уласава Паліна, 8 “А” клас (руская літаратура);

2 месца – Грынчык Усевалад, 9 “В” клас (беларуская літаратура), Карпава Ірына, 10 “А” клас (руская лттаратура”;

3 месца – пархоменка Арцём, 9 “А” клас (беларуская літаратура), Таўстыка Аляксей, 9 “А” клас (руская літаратура).

Прадстаўляць школу на раённым конкурсе чытальнікаў даручана вучаніцы 10 “А” класа Яраховіч Юліі з  баладай  Я. Сіпакова “Сяўба”

Як бачна, на п’едэстале пераможцаў – вучні старэйшых класаў, малодшым належыць крышачку набрацца вопыту.

У шэрагу  дыпламантаў іншых  мерапрыемстваў тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры наступныя вучні:

Сычова Кацярына, 10 “А” ( “Вясна, каханне. Паэзія…”)

Седы Віта, Басянкоў Дзяніс, 6 “А” ( “Арфаграфічнае лато”)

Пракасенка Ганна, 11 “Б”, Рэбенчук Антон, 9 “А”, Федаровіч Дар’я, 7 “В”(конкурс плакатаў і насценных газет)

 Свірык Ягор, 7 “А” (конкурс  малюнкаў “Вайна вачыма дзяцей”)

Істомін Данііл, Лапіцкі Фёдар, 9 “В” (Акцыя “Гаворым па-беларуску”)

Дубік Кацярына, 10 “А” (“Своя игра»)

Іскандарава Каміла, 6 “Б” (“Лингвистическое путешествие»)

Кулакевіч  Яна, 6 “Б”(“Моўны турнір”)

 

 

Настаўнікі рускай і беларускай мовы і літаратуры выказваюць вялікую падзяку сваім вучням за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеніі прадметнага тыдня, а таксама калегам  - настаўнікам інфарматыкі - за дапамогу ў выкарыстанні ЭСН!