Нататкі паездкі ў Нясвіж

3.4.2014

Кароткія нататкi з паездкi ў Нясвiж

 

Нядаўна мы, вучні ДУА “Сеніцкая СШ імя Я.Купалы”, наведалі Нясвіж. Гэты горад нікога не пакідае раўнадушным, і ,канешне, і ў нас засталося шмат незабыўных уражанняў.

Нясвіж - адзін з найстарэйшых і самых загадкавых гарадоў Беларусі. Нясвіжскі замак быў закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе. Палац цікавы не толькі сваімі наземнымі збудаваннямі, але і шматлікімі скляпамі. У вале, які акружаў замак, былі зроблены шматлікія памяшканні для прыслугі і гаспадарчыя склады. Тут нават размяшчаліся стайні.

Таксама мы наведалі Нясвіжскі парк. Ландшафтныя паркі Нясвіжа - вялікi культурна-гістарычны здабытак Беларусi. Ён захоўвае шмат легенд. У Нясвіжскім парку ёсць помнiк сабаку. Гэта помнiк, які быў пастаўлены вернаму чацвераногаму сябруаднаго з Радзівілаў.

Як і большасць шляхетных людзей таго часу, князь Радзівіл вельмі любіў паляванне і надаваў нямала часу гэтаму займальнаму занятку. У 1896 годзе, паранены падчас палявання князем Антоніо Вільгельмам Радзівілам, мядзведзь ледзь не расправіўся са сваім крыўдзіцелем самым рашучым чынам, як раптам любімы князем сабака паспяшаўся яму на дапамогу і ў момант імклівай сутычкі адцягнуў на сябе ўвагу раз'юшанага звера, чым выратаваў жыццё князю, алепры гэтым загінуў сам. Менавіта як памяць пра свайго сабаку, дзякуючы якому князь застаўся жывы, Радзівіл і ўсталяваў у парку Нясвіжскага замка помнік , які ўяўляе сабой статую Грэйхаунд з медалём на шыі, якая сядзіць на каменным пастаменце.

На тэрыторыі Нясвіжа знаходзіцца прыгожы будынак - ратуша. Ратуша ў Нясвіжы – адзiн з самых старажытных будынкаў, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. У будынку гарадскога магістрата размяшчаўся суд, арсенал, гарадская вагавая, захоўвалася гарадская каса і архіў. Наведаўшы ратушу, мы даведаліся шмат новага і цікавага.

Гэтая паездка была незабыўная. Нясвіж назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.