24 лістапада адбылася раённая чытацкая канферэнцыя "Купала і Колас, вы нас гадавалі"

27.11.2012


2012год – год, напоўнены знамянальных дат, год 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ва ўсіх установах адукацыі Мінскага раёна на працягу ўсяго года праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.
24 лістапада 2012 ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы” прайшла раённая чытацкая канферэнцыя “Купала і Колас, вы нас гадавалі...”. Вучнёўскі і педагагічны калектыў гэтай установы з гонарам даказаў, што носіць імя славутага песняра. Вучні літаратурнай суполкі “Літарка” Гук Ганна і Наркевіч Дзмітрый пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Мазепінай Марыны Аляксандраўны павіншавалі ўдзельнікаў канферэнцыі. Урачыста адкрыла канферэнцыю вядучы спецыяліст аддзела адукацыі Мінскага райвыканкама Міхадзюк Наталля Аляксандраўна.
Удзельнікі чытацкай канферэнцыі з задавальненнем адзначылі, што цікавымі і змястоўнымі былі выступленні Карабанава Аляксандра, Ульчыца Уладзіміра з Рогаўскага ВКП-дзіцячы сад=сярэдняя школа, Лішая Дзмітрыя з Сёмкаўскай СШ, Бандзевіч Кацярыны з Заслаўскай СШ №2 імя
М.К. Пуцейкі, Прыстром Марыі з Міханавіцкай СШ, Манойлінай Таццяны з Ратамскай СШ, Буткевіч Крысціны з ВПК-дзіцячы сад-сярэдняя школа а/г Чачкава, Новікавай Таццяны з ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа в. Старое Сяло, Кулакоўскай Аліны з Чурылавіцкай СШ, Каротчыкавай Анастасіі з Прылуцкай СШ, Качан Улады з ВПК дзіцячы сад- сярэдняя школа а/г Лашаны, Альховік Ліліі з Лугаваслабадской СШ, Бялан Валерыі з Замастоцкай СШ.
У музычным афармленні канферэнцыі прымалі ўдзел вучні Сеніцкай СШ імя Я.Купалы, выхаванцы вакальнай студыі Кірсанавай Аляксандры Яўгенаўны і Драпеза Канстанціна Аляксандравіча Валюк Ганна, Карніцкая Паліна, Курылаў Кірыл. Песню “Храбры певень” на словы Я. Коласа, апрацоўка В. Кавалёвай выканаў узорны калектыў народнай музыкі “Шчабятуха” пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны. А завяршыла чытацкую канферэнцыю выступленне “залатога” голасу Сеніцкай СШ імя Я.Купалы настаўніцы Суданавай-Люцко Вольгі Аляксандраўны.
Лагічным завяршэннем стала заключнае слова галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Мінскага райвыканкама Жалнаркевіч Ліліі Рыгораўны, якая падвяла вынікі і выказала падзяку ўдзельнікам канферэнцыі.
Сення мы з гонарам гаворым:
Няхай прагучаць прамовы, якраз
Падзякі нашчадкаў хвалі!
Няхай кожны з гонарам скажа не раз
“Купала і Колас, мы Вас прачыталі!”

Ніна Лапо, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Сеніцкая СШ імя Я.Купалы”