Дыплом другой ступені ў конкурсе чытальнікаў "Жывая класіка"

26.03.2019
26 сакавіка ў ДУА "Ждановічская СШ" адбыўся раённы конкурс чытальнікаў "Жывая класіка".

Мерапрыемства праходзіла ў два этапы: у прершым прымалі ўдзел вучні 7-11 класаў, а ў другім - 2-6. Нашу школу прадстаўляў вучань 5 "Б" класа Камінскі Мікіта. Вельмі артыстычна і па-мастацку яскрава Мікіта прачытаў верш Адама Русака "Добра ведаю ўрок". Журы высока ацаніла нашага вучня, наградзіўшы яго Дыпломам II ступені.

Малайчына, так трымаць!