Наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Вучні 9-х класаў Сеніцкай сярэдняй школы імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка школьнага літаратурнага музея Янкі Купалы Баравіка М.В. наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы . Навучэнцаў чакала цікавая экскурсійная праграма па творчасці народнага паэта Беларусі , а завяршылася мерапрыемства квэст-гульнёй па залах музея "Люблю Купалу". Атрыманая дзевяцікласнікамі інфармацыя будзе карыснай не толькі з пункту гледжання пашырэння кругагляду, але і для паглыблення ведаў па вучэбнай праграме.
Цікава і карысна!