Пазакласнае мерапрыемства «Прыйшла Каляда!»

У ДУА "Сенiцкая сярэдняя школа iмя Я.Купалы" прыйшла Каляда!
У нашу школу завітала Каляда. Разам з ёй у госці да дзяцей прыйшлі Каза, Мядзведзь, Нячысцiк, Гаспадыні. Яны спявалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, уладкоўвалі вясёлыя пераскокі!
Свята зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні.Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным.