Азбука малой родины

Гiстарычны шпацыр

 

Карточка маршрута:

QR-код  

Название маршрута - Гістарычны шпацыр

Область - Минская

Название команды- Сеніцкія валацугі

Населенный пункт - а.г. Сеница, Минский район

Пионерская дружина - пионерская дружина ГУО «Сеницкая школа имени Я.Купалы»

Ф.И.О. педагога-руководителя - Гулевич Светлана Леонидовна

Номер объекта (совпадает с № на карте) Название и описание объекта (его уникальность, интересные факты, историко-культурная ценность) Фото объекта
1

Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны.

Каля знаёмай нам царквы на самым вялікім узгорку – брацкая магіла 59 савецкіх салдат і партызан, якіяз агінулі ў 1941-1944 годзе. Большасць - салдаты 385 і 936-га артылерыйскага палка, загінуўшыя ў ліпені 1944 пры вызваленні Мінска. У раёне Сеніцы ішлі цяжкія, крывавыя баі. Сярод загінуўшых па дакументах апазнаны толькі 21 воін - з Азербайджана, Татарстана, Краснадарскага краю, расійскіх вёсак і гарадоў; толькі адзін, Шаўлюкевіч Іван Фёдаравіч, з’яўляеца ўрожанцам суседняй вёскі Канюцічы, які загінуў у 21 год. Усе астатнія – невядомыя салдаты.

Зараз мы бачым 31 імя герояў, гэтыя імёны з’явіліся пазней.
2

Праваслаўная царква Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Па левы бок Слуцкай шашы, перад вадасховішчам, бярэ пачатак самая вялікая сеніцкая вуліца Набярэжная, яна выходзіць да цэнтра. Наш жа шлях пачнецца з вуліцы Прылуцкай, дзе першым будынкам узвышаецца, бласлаўляючы кожнага жыхара і госця на ўездзе ў населены пункт, царква Святых Пятра і Паўла – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, своеасаблівая душа Сеніцы – гэта першы аб’ект нашага экскурсійнага маршруту. Дадзены храм быў узведены на дзяржаўныя сродкі па праекце архітэктара Г.М. Меера ў 1861-1865 гадах на месцы першай драўлянай царквы, якая была пабудавана ў 1789 годзе памешчыкам Паўлоўскім і асвечана ў гонар апосталаў Пятра і Паўла.

Лёс храма няпросты. Першая драўляная царква спачатку была ўніяцкай, у 1840 годзе бажніцу перавялі ў праваслаўе,

да яе адносілася тры храмы: у Лошацы, у Скарынічах, у Шчытомірычах.

Ёсць звесткі, што у езуіцкім храме ў Сеніцы, што недалёка ад Мінска, вянчаўся 23-гадовы Вінцэнт Дунін-Марцінкаевіч – пачынальнік новай і першы класік беларускай літаратуры, вянчаўся з Юзэфай Бараноўскай, якой было тады ўсяго 14 год, ім удалося нейкім чынам утаіць узрост маладой.

У 1852 годзе паўстала пытанне аб капітальным рамонце будынка. У сувязі з гэтым тагачасны святар Іаан Шышко звярнуўся да Епіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла з просьбай аб будаўніцтве новай царквы. Праект быў складзены архітэктарам Г.М. Меерам і зацверджаны ў 1861 годзе. Царква пабудавана за дзяржаўныя грошы, 4 званы сеніцкай царкве ахвяравалі маскоўскія купцы. Адразу пасля будаўніцтва новай царквы прыходу быў прысвоены 4 клас. У 1864 годзе пры царкве пачала працаваць царкоўна-прыходская школа. У 1930-х прыход ліквідуюць, будынак храма перадаюць калгасу «Чырвоны спецыяліст» пад клуб. Крыху пазней ён выкарыстоўваўся як склад для збожжа. Пад час вайны прыход аднавілі і пачалі праводзіць набажэнствы, што дало падставу паўторна зачыніць царкву ў 60-х. Памяшканне ператварылі ў склад Белтэлерадыёкампаніі.

Толькі ў 1991 годзе царква адраджаецца і вяртаецца вернікам.

3

Магіла малодшага лейтэнанта Г.М. Штромава.

На паўднёвай ускраіне аграгарадка ўзвышаецца невялікі гранітны абеліск-магіла камандзіра танкавага ўзвода малодшага лейтэнанта Генадзія Уладзіміравіча Штромава, які загінуў у баі за вызваленне Сеніцы 5 ліпеня 1944 года. Трэба сказаць, што танк малодшага лейтэнаната Штромава быў першым танкам, які прабіўся праз моцнае кальцо нямецкай абароны каля Сеніцы. Уважліва прачытаўшы запісы на абеліску, міжволі схіляешся ў паклоне: малодшаму лейтэнанту было ўсяго 19 гадоў.

4

ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы”.

Па вуліцы Я. Купалы пойдзем да Сеніцкай сярэдняй школы імя Я. Купалы, наведаем музей. Гісторыя Сеніцкай сярэдняй школы таксама цікавая. Дадзены трохпавярховы будынак, узведзены ў 1988 годзе, з’яўляецца трэцім будынкам гэтай установы.

Як адзначалася раней, школа ў Сеніцы адкрываецца ў 1864 годзе пры царкве і мае статус царкоўна-прыходскай школы. Але ў 1866 годзе рэарганізавана ў двухкласнае народнае вучлішча, будынак якога ўзвялі на сродкі сялян і працоўных. У вучылішчы, акрамя агульнаадукацыйных дысцыплін, выкладаліся асновы аграноміі, жывёлаводства. У 1889 годзе вучнем гэтай установы і стаў Янка Купала.

Статус пачатковай школы Сеніцкая школа захоўвала аж да 1949 года, тады і стала сямігодкай. У 1960 годзе быў узведены новы двухпавярховы будынак школы, разлічаны на 280 вучняў. З першага верасня 1967 года Сеніцкая школа стала сярэдняй –яшчэ адна юбілейная дата: 50 год статусу сярэдняй школы .

12 ліпеня 1982 года пастановай Севета Міністраў БССР Сеніцкай сярэдняй школе прысвоена імя Янкі Купалы, у школе арганізаваны музей, на адкрыцці якога прысутнічалі Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч, мая пляменніца – Ядвіга Раманоўская.

5

ДУА “Мінскі абласны каледж”. Гэтае месца цікавае не толькі з боку прафарыентацыі, але і тым, што на базе колледжа створаны музей аховы прыроды.

Гісторыя гэтай навучальнай установы пачынаецца з 1925 года, калі па ініцыятыве акадэміка Вавілава на ўскраіне Мінска створаны аддзел Усесаюзнага інстытута раслінаводства. У 1945 годзе на базе аддзела пачынае дзейнічаць аднагадовая школа садаводаў і агароднінаводаў, якая ў 1972 стала пляцоўкай для адкрыцця ў Сеніцы Мінскай абласной школы павышэння кваліфікацыі сельгасгаспадарчых кадраў. А 1978 пастановай Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне на базе гэтай школы арганізаваць Беларускі сельскагаспадарчы тэхнікум па падрыхтоўцы кіруючых кадраў калгасаў і саўгасаў. Падрыхтоўка праводзілася па спецыяльнасцях “Заатэхнія” і “Агранамія”. У 1993 годзе ўстанова атрымала статус каледжа і перайменавана ў Мінскі дзяржаўны аграрна-камерцыйны каледж, а ў 2006 - гэта ДУА “Мінскі дзяржаўны каледж харчовай прамысловасці”, які рыхтуе спецыялістаў для вядомых беларускіх прадпрыемстваў “Камунарка”, “Крыніца”, “Мінская марка” і інш. Зараз гэта Мінскі абласны каледж.

6

ААТ “Гастэлаўскае”.

Наступны аб’ект ніткі нашага маршруту - паказальны, нават легендарны ў свой час калгас-мільянер імя Мікалая Гастэлы, сёння - ААТ “Гастэлаўскае”, адміністрацыйны будынак якога знаходзіцца на цэнтральнай плошчы аграгарадка, - у Сеніцы ёсць цэнтральная плошча! Большасць пабудоў гэтай плошчы, акрамя шматпавярховых дамоў, канешне, з’яўляюцца адзнакамі велічы названага калгаса ў савецкі час.

У 1930 годзе сяляне вёсак Капеевічы, Сеніца, Калядзічы аб’ядналіся ў адну сельскагаспадарчую арцель “Чырвоны спецыяліст” і атрымалі ў агульнае карыстанне 1521,92 га зямлі. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгаса імя М. Гастэлы. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы ўстанавілі свае парадкі на зямлі калгаса, разрабавалі яго. З ліпеня 1944 пачынаецца новы адлік часу калгаса, яго працаўнікоў. У 1945 годзе ў калгасе налічвалася толькі 15 кароў, 9 свіней, 24 авечкі, 173 кані, але паказчыкі пасляваеннай гаспадаркі здаюцца немагчымымі. Далейшае развіццё, уздым ўзроўню жыцця калгаснікаў, набліжэнне гаспадаркі да мяжы калгаса-мільянера звязана з іменем старшыні калгаса Валадзько Міхаіла Мікітавіча (1946-1961). У 1947 годзе калгас “Чырвоны спецыяліст” быў перайменаваны ў калгас імя М. Гастэлы - лётчыка, Героя Савецкага Саюза. У лютым 1958 года калгас наведаў першы сакратар ЦК КПСС М. С. Хрушчоў і прызнаў калгас адным з лепшых у СССР. У 1967 годзе калгас ўзнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2004 годзе калгас рэарганізаваны ў ААТ “Гастэлаўскае”, мае ў карыстанні 3100 га.

7

Купалаўскія дубы.

Падставу называць гэтыя дрэвы “купалаўскімі” далі ўспаміны Станіслава Шушкевіча, які таксама, вучыўся ў Сеніцкім народным вучылішчы ў той жа самай настаўніцы Алімпіяды Васільеўны, толькі пазней, у 1921 годзе. Станіслаў Шушкевіч пачуў пра дубы ад мяне ў час нашай сяброўскай гутаркі пра Сеніцу, любімую настаўніцу.

Аднойчы я з бацькам пайшоў у капіевіцкі лес – каля Сеніцы - па чаранкі для рыдлёвак, і па дарозе назад мы пасадзілі дубкі.

Калі палічыць (у аснову ўзята тэорыя вызначэння па даўжыні акружнасці дрэва), ім зараз пад 130 гадоў. Недзе тут знаходзіўся той саамы надзел зямлі, які ў 1889-1900 гадах арандаваў мой бацька ў мясцовага пана Турчынскага.

свернуть

Ветераны

Фильм "Ветераны"  Смотреть

свернуть

Музей

Литературный музей Янки Купалы
ГУО "Сеницкая средняя школа имени Я.Купалы"

Смотреть 3D панораму...

свернуть

Поход

Шестидневный поход первой категории, по рекам Свислочь и Березина, от туристической базы "Ветразь".

1

2

3

4

6

8

 

свернуть

Традиции

Даследчая работа "Як вясну мы сустракалi"

свернуть

Усадьба

Фильм об усадьбе графа Чапского

свернуть

Экскурсии

Экскурсия по агрогородку Сеница

Смотреть

 

 

свернуть
поделиться в: