РЫХТУЕМСЯ ДА ЛЕТНІХ ВАКАЦЫЙ
Мая бяспека.
Нягледзячы на тое, што абсалютна любы чалавек стараецца пазбегнуць небяспекі, далёка не кожнаму гэта ўдаецца зрабіць. Давайце ўявім, што я маленькі інспектар дзіцячага здароўя, які распавядзе вам самыя простыя правілы, карыстаючыся якімі на летніх вакацыях, вы зможаце зберагчы не толькі сваё жыццё, а і здароўе.
- Ні ў якім выпадку нельга ісці куды б там ні было з незнаёмымі людзьмі.
- Нельга поўзаць па закінутым будынкам.
- Нельга спажываць незнаёмыя вам ягады і грыбы.
- Нельга заплываць за ўказальныя знакі і купацца ў незнаёмых месцах без нагляду дарослых людзей.
- Пераходзьце дарогу толькі на зялёнае святло святлафора.
- Не хадзіце самі ў лес. Там вы можаце выпадкова трапіць на дзікіх жывёл ці заблукаць.
- Калі раптам у кватэры адчуеце пах газы, абавязкова тэлефануйце пажарным, а свой нос закрывайце якой-небудзь анучай. Гэта крышку дапаможа вам пазбегнуць угарнай газы.
Калі вы прыслухаецеся да гэтых правіл і будзеце іх выконваць, то будзеце ў поўнай бяспецы. Аднак, калі вы не прыслухаецеся да мяне, то з вамі можа здарыцца такая ж непрыемнае небяспечная сітуацыя, як і з адным маім добрым знаёмым.
Алесь усё сваё невялікае жыццё любіў лазіць па закінутым будынкам. Аднойчы яму непашанцавала і ён сарваўся з крышы двухпавярховага дому. На шчасце хлопец застаўся жывы. Нават пазваночнік не зламаў. Толькі ногі, рікі і робры. Ён доўга лячыўся і пераасэнсоўваў сваё жыццё. Гэты выпадак дапамог яму зразумець галоўнае: ён сам вінаваты ў гэтай небяспечнай сітацыі, калі б ён больш адказна ставіўся да захавання свайго жыцця, то такога б не здарылася.
Памятайце! Кожны чалавек сам адказвае за сваё жыццё, паводзіны, дабрабыт і здароўе. Усё што нам патрэбна рабіць, гэта выконваць прыведзеныя вышэй правілы, тады мы зможам зберагчы сваё жыццё, сваё здароўе. Толькі мы самі! Не дарослыя. Не сябры. Не органы бяспекі. МЫ САМІ!
Колас Вераніка, 6 “А” клас
***
Я хачу распавесці вам гісторыю пра свайго аднагодку – хлопчыка Вову. Ён быў зусім звычайным дзіцём, акрамя адной, здаецца, невялікай асаблівасці: Вова ніколі не выконваў ПДР. Калі ўсе чакалі, пакуль загарыцца зялёнае святло на святлафоры, Вова ійшоў на чырвоны колер; калі ўсе хлопцы ездзілі на веласіпедах у дварах, Вова ехаў на максімальнай хуткасці па праезжай частцы. Хлопцу часта рабілі заўвагі дарослыя людзі, аднак ён ніколі не звяртаў на іх увагі, таму што лічыў, што яму ўсё сыйдзе з рук…
Аднойчы Вова гуляў па вуліцы, слухаючы музыку з дапамогай навушнікаў. Перад святлафорам ён, як заўсёды, не спыніўся, а пайшоў на чырвонае святло, нават не зірнуўшы па бакам. Раптам пачуўся моцны віск тармазоў. Хлопчык зірнуў управа і стаў як укопаны: па занесенай снегам дарзе на яго неслася машына на вялікай хуткасці.
Кіроўца машыны не адразу заўважыў адразу хлопчыка, таму што ехаў на прыстойнай хуткасці на зялёнае святло святлафора. Аднак, заўважыўшы, пачаў рэзка тармазіць, але гэта мала дапамагала, бо колы аўтамабіля пракручываліся, таму што ўсю ноч і дзень ішоў мокры снег. Машына працягвала ехаць сама па сабе, нягледзячы на тое, што кіроўца з усёй моцы давіў на пядаль тормазу.
Хлопчык працягваў стаяць. Ён быў у шоцы. Нечакана машына ўсё ж такі спынілася літаральна ў некалькіх сантыметрах ад хлопчыка. Вова ад перажытага жаху страціў прытомнасць. Калі хлопец ачуняў, то ўбачыў устрывожаны твар кіроўцы, які сказаў:
- Ты цудам застаўся жывы. Не парушай больш правіл ПДР! А то ў наступны раз цуд можа і не адбыцца…
Вова зразумеў, што ён быў на валаску ад смерці. Словы незнаёмага кіроўцы аўтамабіля назаўжды адбіліся ў яго памяці. Ён больш ніколі не пераходзіў дарогу на чырвонае святло святлафора, ён нават перастаў гойсаць на веласіпедзе па праезчай чстцы дарогі, таму што зразумеў як гэта небяспечна.
Запомніце! Ніколі нельга парушаць правілы дарожнага руху, таму што калі здарыцца аварыя, то ад гэтага будзе горш толькі вам і вашым бацькам, якія вас бязмерна любяць і не ўяўляюць сваё жыццё без вас. Увогуле, патрэбна рабіць усё, каб захаваць у бяспецы сваё жыццё і жыццё блізкіх людзей.
Сярчэня Аляксей, 6 “Б” клас
ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
***
Я зірну на неба,
На яго разводы,
Дзесьці ў ім і лета,
Дзесьці там нягоды…
Усё ў ім згубілась,
І вайна ... І порах…
Ранай прасачылась,
Выклікаўшы холад…
Захавалісь ў небе,
Нават чыісьці слёзы…
І мальба аб хлебе…
Першыя марозы…
Неба захавала,
Першы звонкі грукат,
І на ім астыла
Пустата і смутак…
Дзесьці там і кулі,
Дзесьці там пажары,
Як вятрыскі дзьмулі,
Як мары загублялі…
Неба помніць смерці,
Неба помніць страх.
Усяму не знікнуць.
На душы толькі жах…
Краўчанка Анастасія, 11 “А” клас
"Мы за Победу все теперь в ответе"
Читает Кирдун Алина, 9 класс
Предметная неделя русского языка и литературы, белорусского языка и литературы
С 12 апреля по 16 апреля 2021г. в ГУО «Сеницкая средняя школа имени Я.Купалы» была проведена неделя русского и белорусского языка и литературы. В рамках недели были представлены различные мероприятия, носящие обучающий, познавательный и информационный характер.
Неделя русского языка и литературы, белорусского языка и литературы началась с выставки-коллажа «Поэтическая весна». На суд зрителя были представлены поэтические высказывания классиков о красоте, любви, весне.
Коллаж нес яркий заряд положительных эмоций на протяжении всей предметной недели.
Тыдзень адчыніу́ свае дзверы забау́ляльнай праграмай "Размау́ляй са мной па-беларуску" для пяцікласнікау́. Мерапрыемства было выбрана невыпадкова: менавіта у́ гэтым узросце дзецям найбольш цяжка у́спрымаць і разумець беларускія словы. Самым цікавым стала заданне "Эквівалентная лексіка", дзе вучням прапанавалася растлумачыць значэнне слоу́ рознымі спосабамі. Такім чынам вучні папоу́нілі свой слоу́нікавы запас і даведаліся шмат цікавага для сябе. Сярод усіх пятых класау́ самыя высокія вынікі паказау́ 5 "В" класс, які набрау́ найбольшую колькасць балау́ .
Вучні 5"А" і 5"Б" класаў атрымалі магчымасць выйграць добрую адзнаку па беларускай мове ў лінгвістычным лато. Пераможцамі сталі пяцікласнікі, якія змаглі разгадаць усе сакрэты літары Ў.
Конкурс літаратурных крыжаванак таксама дапамог вучням 5 класаў атрымаць добрыя адзнакі.
Насычаны быу тыдзень і для шасцікласнікау́. Вучні 6 "Г" класа паказалі дастатковы у́зровень валодання мовай, актыу́на прымалі у́дзел у інтэлектуальнай гульні. Ім прапанаваліся заданні рознага тыпу: перакласці словы, прадоу́жыць песню на беларускай мове, растлумачыць фразеалагізмы, падабраць сінонімы і г.д. Найбольшую цікавасць выклікала заданне з малюнкамі, дзе вучням неабходна было знайсці зашыфраваныя фразеалагізмы. Усе з задавальненнем прымалі у́дзел у гульні, нават калі не у́се заданні атрымоу́валіся. Самыя актыу́ныя у́дзельнікі гульні, якія паказалі высокія вынікі і набралі найбольшую колькасць балау́, былі у́знагароджаны ганаровымі граматамі.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7 "А" і 7"Е" класаў пачаўся з прэзентацыі лінгвістычных праектаў "Спачатку было слова". Мэтай праекта стала папулярызацыя лексікі роднай мовы, захаванне традыцый нацыянальнай маўленчай культуры.
Для вучняў 7„ Б“ класа была праведзена віктарына „ Родныя словы“. Падчас якой дзеці праверылі свае веды беларускай лексікі, гісторыі, культуры, традыцый. Актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні таго, што было для іх новым. Напрыканцы вучням былі прапанаваны займальныя і інфармацыйныя відэаролікі на беларускай мове.
Пачынаючы з 12.04 вучнямі 8 „А“ класа была падрыхтавана агітацыйная брыгада „Беларускія пяціхвілінкі“. Якая заходзіла ў кожны клас і чытала выдатныя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Трэба адзначыць, што ўдзельнікі агітацыйнай брыгады засталіся вельмі задаволеныя сваёй справай, бо амаль у кожным класе іх аддзячылі авацыямі.
Такім чынам, праведзеныя мерапрыемствы не толькі спрыялі пашырэнню ролі беларускай мовы сярод школьнікау́, але і абудзілі сапрау́дную цікавасць да беларускай мовы і культуры у́ цэлым. Бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.
Традиционно неделя русского языка и литературы началась с мероприятий для пятиклассников. Для учащихся 5 "Б", "Д" и "Е" класса была проведена литературная игра "Что? Где? Когда?" Игра проводилась в форме нескольких этапов: "Теория литературы", "Фольклор", "Сказки", "Загадки" и "Литературный поединок". В ходе игры все ребята проявили себя с лучшей стороны и показали отличные результаты в области литературы. Некоторые ребята узнали для себя много новых и интересных фактов.
Мероприятие получилось полезным и познавательным. Как всегда,победили самые находчивые и эрудированные ребята.
14 апреля в 5 "А" и 5 "В" классах прошла викторина "Играем со словами". Ребята разделились на команды, дали название им, выбрали капитанов. В 5"А"классе команда" Интеллект "одержала победу над командой" Дружба".
В 5 "В" классе команда "Чемпион" на два балла опередила команду "НЛО". Весело, задорно, познавательно было всем участникам.
В рамках предметной недели с учениками 6-ых классов проведена игра-викторина «Литературная интуиция». Мероприятие проводилось на уроке русской литературы. Ученики делились на команды и соревновались между собой в знаниях, смекалке, быстроте реакции. Ребята принимали активное участие в решении и обсуждении заданий. В конце игры победителям были вручены сладкие призы.
Учащиеся 6 «Д» класса попробовали себя в качестве лекторов и рассказали ребятам первой ступени обучения об интересных фактах русского языка. Мероприятие прошло в очень позитивной и дружеской атмосфере. Третьеклассники с огромным вниманием слушали Валерию Губич и Валерию Фролову. Подобная модель «Равный обучает равного» приносит огромное количество позитивных эмоций обеим сторонам.
Учащиеся 7 класса с удовольствием участвовали в мероприятии, потому что им нравится форма проведения - викторина. Были предложены разнообразные задания, в том числе и творческого характера. Победили ребята, которые не только обладают знаниями по русскому языку и литературе, но и умеют работать в команде.
Ребята из 8 "А" класса показали прекрасные результаты, отвечая на вопросы брейн - ринга, "Мир освещается солнцем, а человек знанием".
Урок-устный журнал "Чудо все то, что нас окружает" прошёл в 9 "Б" классе 13 апреля. Учащиеся отвечали на вопросы из области литературы, читали стихи и прозу.
Серьезное по своему содержанию и значимости мероприятие в форме дискуссионного клуба прошло для 10 «А» класса. Нравственные ценности были рассмотрены на примере произведения Л.Н.Толстого «Война и мир». Старшеклассники высказывали свое мнение, спорили, приводили доказательства своих тезисов.
Завершилась неделя русского языка и литературы поэтическими чтениями «Поэтическая летопись времени», которые провели учащиеся 11 «А» класса. Ребята читали стихотворения поэтов 70-90 годов.
Поэтическая весна в ГУО “Сеницкая средняя школа имени Я.Купалы” удалась наславу и оставила яркий весенний след в каждом любителе поэзии.
Предметная неделя русского языка и литературы в 2020/2021 учебном году прошла очень насыщенно и увлекательно, каждый мог найти мероприятие или конкурс себе по душе, продемонстрировать свою эрудицию, смекалку, творческие способности, умение владеть актерским мастерством и живым словом.
Другога красавіка вучні ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” Губіч Валерыя, Рак Мілана і Шушкевіч Лізавета занялі ганаровае другое месца ў раённым этапе конкурсу даследчых, а Севасцьянаў Аляксей – трэцяе.
Трыццатага сакавіка вучань 6 “А” класа ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” Ляпешка Максім заняў 1 месца ў раённым этапе конкурсу чытачоў.
МІНІЯЦЮРЫ З МІФАЛАГІЧНАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
ПА СВЕЦЕ К. ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ
Азярніцы
Аднымі з найбольш цікавых міфалагічных істот у кнізе К. Хадасевіч-Лісавой з’яўляюцца Азярніцы. Калі ў міфалагічных славянскіх энцыклапедыях гэтыя істоты прадстаўляюцца маладымі цёмнаскурымі жанчынамі з доўгімі зеленаватымі валасамі і са ступнямі ў выглядзе плаўнікоў, то ў свеце пісьменніцы яны набываюць больш прывабнае аблічча: крылцы за спінай, замест ног – хвасты, як у рыб, толькі больш грацыёзныя, гнуткія, пакрытыя бліскучай луской.
Нягледзячы на розніцу ў знешнасці канонных і аўтарскі пераўвасобленных азярніц, рысы характару яны маюць амаль што аднолькавыя. Зацягнуць небараку пад ваду для іх адна з самых цікавых гульняў. Прычым назад яго, канешне ж, ніхто не адпусціць. Азярніцы апраўдваюць свае паводзіны тым, што ім адным жыць пад вадой сумна, што так хочацца песень, танцаў і новых сяброў.
У свеце К. Хадасевіч-Лісавой адна з улюбленных забаў азярніц – гойданне на арэлях, драўлянае сядзенне якіх распісана кветкамі і завіткамі, а вяроўка ўпрыгожана рознакаляровымі каменьчыкамі і стужкамі, таму пісьменніца нярэдка называе азярніц гушкалкамі.
Асноўная асаблівасць азярніц (і ў свеце К. Хадасевіч-Лісавой, і ў славянскай міфалогіі) – надзіва прыгожыя, чыстыя галасы, якімі можна заслухоўвацца вечна.
Губіч Валерыя, 6 “Д” клас
Русалка
Русалкі – міфалагічныя істоты, якія ў свеце К. Хадасевіч-Лісавой не змянілі ні сваё аблічча, ні характар.
Русалкі вельмі падобныя знешне да азярніц, аднак крылаў-плаўнікоў за спінай яны не маюць. У кнізе “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” русалкі прадстаўлены апранутымі ў прыгожыя ліфы дзяўчынамі, луска якіх аздоблена нечым падобным да буйной сеткі, расшытай пацеркамі. У кожнай красуні свае ўзоры і выдумкі. А на таліі – паясок з ракавінак ці каштоўных каменьчыкаў.
Русалкі – душы маладых дзяўчат-тапельніц, якіх узяў да сябе жыць Вадзянік, таму яны знаходзяцца на памежжы двух светаў: са свету жывых сышлі, а ў свет памерлых не трапілі.
Калі хто-небудзь з людзей прыходзіць увечары да прырэчных, ці прыазёрных вадаёмаў, то можа ўбачыць, як свеціцца вада, як час ад часу на паверхню возера/ракі падымаюцца русалкі, можа пачуць іх прыгожыя спевы. Толькі небяспечна падглядаць за імі, бо русалкі могуць загаварыць, зачараваць спевамі і зацягнуць пад ваду.
Шушкевіч Лізавета, 6 “А” клас
Чорт
Чорт – міфалагічная істота, якая ў свеце К. Хадасевіч-Лісавой служыць Кадуку, выконвае ўсе яго загады. Чорту не патрэбны ні сон, ні ежа, ні вада, таму ён лічыцца ідэальным служкай.
Знешне чорт выглядае як страшэнная істота з чорнай поўсцю, крывымі нагамі і доўгім хвастом; з пашчы ў яго выглядаюць слінявыя іклы, ноздры раздзімаюцца ад злосці.
Чорт не мае ні спачування, ні жалю. Яму ўсё адно на каго надзяваць кайданы. Ён з асаблівым задавальненнем вядзе людзей у пекла, хлусіць, падманвае і пытае па загадзе Кадука.
Фалькларыст і гісторык А. М. Афанасьеў лічыць, што слова “чорт” утвараецца ад “чорны”, назвы колера, які звычайна асацыюецца са злом.
У хрысціянскай народнай міфалогіі склаліся даўнія і ўстойлівыя ўяўленні пра чарцей. З аднаго боку чорт – дэман, які адлюстроўвае злы пачатак, з другога – д’ябал ці падшы анёл, які атрымоўвае задавальненне ад таго, што шкодзіць людзям.
Рак Мілана, 6 “А” клас
Зазоўка
Адной з самых прыгожых міфалагічных істот у свеце К. Хадасевіч-Лісавой з’яўляецца Зазоўка, якая знешне мае выгляд надзвычай прывабнай дзяўчыны з шыкоўнымі валасамі колеру бурштынавага мёду, якія хвалямі струменяцца да зямлі.
Наколькі прывабна Зазоўка знешне, настолькі агідная яе сутнасць, таму што яна свае знешнія дадзеныя і свой чароўны тонкі і звонкі голас выкарыстоўвае для прываблівання мужчын. Якія аднойчы апынуўшыся ў яе абдымках больш ніколі не выйдуць з ляснога гушчару, не вернуцца да сваіх сямей. А калі раптам гэта ўдасца зрабіць нейкаму шчасліўцу, то ён усё адно вернецца назад у лес, бо не будзе бачыць свайго жыцця без лясной прыгажуні і рана ці позна згіне.
Як адзначана ў славянскай міфалогіі, Зазоўка вельмі хораша спявае. Голас у яе незвычайна чысты і меладычны, а песні нейкія адмысловыя, панскія. Таму яна можа заманіць да сябе, нават не паказваючы сваей вабнасці. Чалавек, заслухаўшыся, ідзе на яе спеў, а Зазоўка заводзіць яго ўсё глыбей і глыбей у лес. На зіму Зазоўка некуды знікае. Некаторыя павер’і сцвярджаюць, што яна ўпадае ў зімовую спячку. Іншыя сцвярджаюць, што яна абарочваецца лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебедзямі ляціць ў Вырай, ці, наогул, на маразы пераходзіць у нейкі свой асаблівы свет.
Губіч Валерыя, 6 “Д” клас
ХВІЛІНКА ПАЭЗІІ
Неба лье блакітам...
Неба лье блакітам летам,
З кожным днём на душы мне цяплей,
Усе атачаецца цёплым светам:
І цішыня, і той шум людзей.
Пылок зноў затуманіць мне розум,
Ён лётае тут і там,
З думак усё вылятае адразу,
Як быццам вецер схапіў іх сам.
Пявучы голас мне чутна ясна,
І над зямлёй пралятае цень,
Вясна гуляе на лісці часта,
Ёй чамусьці зусім не лень.
А мяне быццам няма на свеце,
Я - цішыня тых вясновых дзён,
І не хвалюе мяне гэта смецце:
Праблемы восені, сумных дзён.
Краўчанка Анастасія, 11”А” клас
МАЯ РАДЗІМА
***
Зімовыя боты.
У снезе ліхтары.
Па светлай дарожцы
Ідуць жыхары.
І раніцай, увечары,
Ноччу і днём у Сеніцэ мы
Быццам у казцы жывём.
Тут кожны мінак, на справе - сям'я,
Сям'я, што цябе ўвек не прадасць;
Сям'я, што табе заўсёды руку падасць!
І нават у не самыя лепшыя годы
Любая асоба тут знайдзе дапамогу!
Змушко Даніла, 11 “А” клас
Народ і яго Радзіма
Мы ўсе нарадзіліся ў адной краіне, якая носіць незабыўнае для нашага сэрдца імя – Беларусь.
Наша Радзіма ўражвае нас прыгожымі краявідамі, бясконцымі рэкамі, блакітнымі азёрамі. Яна адна такая – непаўторна прываблівая.
Мы прывыклі жыць у чысціні і спакоі. Аднак развучыліся прыбіраць за сабой смецце, адказваць за свае учынкі, думаць не толькі пра сябе. Праз гэта адбываюцца змены, якія ўплываюць на ўвесь наш народ, на яго будучыню.
Калі мы жадаем бачыць квітнеючую Беларусь, то нам патрэбна стаць не проста спажыўцамі, якія паразітуюць на сваёй Айчыне, а сапрайднымі абаронцамі ідэалаў нашай Бацькаўшчыны.
Вы скажыце, што гэта немагчыма, што няма такога чалавека, які зможа ўсіх заставіць. Аднак, для чаго застаўляць? Патрэбна пачаць з сябе. Са сваіх штодзённых спраў: падняць за сабой фанцік ад цукеркі, падтрымаць сябра не размовай, а справай, дапамагчы старэйшым, перастаць выкарыстовываць ненарматыўную лексіку… Патрэбна проста сачыць за сабой, за сваімі ўчынкамі, а не за паводзінамі іншых.
Мы ўсе людзі адной краіны, таму мы ўсе павінны клапаціцца пра яе знешнасць (чысціню), пра яе здароўе (забруджванне прыроды/ забруджванне ўласных думак), бо калі ў машыны зламалася толькі адна дэталь, уся машына перастае працаваць. Так і ў нашай Радзімы, калі сапсавайся адзін чалавек, пачынае адміраць краіна: яе прыгажосць, годнасць, слава, а галоўнае – мова, без якой перастане існаваць і наш народ.
Не патрэбна перакідваць адказнасць на чужыя плечы. Пачні з сябе і ты пабачыш як зменіцца свет вакол цябе. Як да тваёй годнай справы падцягнуцца людзі, разам з якімі ты будзеш будаваць сваю будучыню. Будучыню сваёй краіны. Не адзін. Разам з усім народам, без якога наша Беларусь не зможа існаваць.
Толькі мы ў адказнасці за краіну, у якой мы жывем, за тое, якой яна будзе заўтра.
Жукоўская Лізавета, 6 “В” клас
Месца кахання ў нашым жыцці
Што такое каханне? Колькі ахвяраў было прынесена дзеля яго? Колькі ўчынкаў было зроблена ў яго гонар?
Для мяне каханне – гэта нешта незвычайнае. Тое, дзеля чаго ідзеш на подзвігі, тое, для чаго варта жыць, тое, што прымушае нас збочыць з прызначанага нам лёсам шляху, пайсці супраць родных і блізкіх. Пайсці супраць ўсяго свету. Толькі дзякуючы каханню мы можам быць па-сапраўднаму шчаслівымі. Усё гэта акрэслена ў адной старадаўней легенде, якая мне чымсьці нагадвае трагедыю Шэкспіра “Рамэа і Джульетта”.
Трагедыя Шэкспіра лічыцца адной з самых выдатных гісторый кахання ў сусветнай літаратуры. Двое маладых людзей, гарачых і чыстых сэрдцам не могуць злучыць свае жыцці праз тое, што іх сем’і знаходзяцца ў сварцы. Ўсё як заўжды: двое закаханых, неверагодныя ўчынкі дзеля кахання, трагічны фінал…
Больш чым гэта трагедыя мяне кранула адна гісторыя, якая зараз перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэта гісторыя прыняла аблічча легенды ”Гарбаты саркафаг”. У ёй гаворыцца, што ў саркафагу пахавана князёўна, якая закахалася ў простага хлопца і праз гэта загінула.
Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з аўстрыйскім прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і санкамі, каб разам уцячы з замка. Але на шляху закаханых узнікла нечаканная перашкода: пра змову даведаліся сваякі князёўны. Юнака злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна не ведала пра гэта, таму ў бальным убранні выбегла на люты мароз і панеслася на ўмоўленнае месца сустрэчы. Чакаючы каханага, яна замерзла. Закачанела. Яе нават не змаглі пакласці ў звычайны гроб. Таму прыйшлося захаваць няшчасную у сідзячым становішчы. Вось так трагічна скончылася гісторыя кахання… Але ўсё магло скончыцца інакш! Намнога лепей! Калі б бацькі не палічылі дачку сваёй цацкай. Яна ж не цацка, яна чалавек! Яна сама павінна была абраць свой лёс. Рабіць свае памылкі і разлічвацца за іх. Сама! Яна ж чалавек… Такі самы чалавек, як і яе бацькі. Яна мела такія ж правы, як і ўсе мы! Мела права кахаць і быць каханай. А вось бацькі ёй гэтага не дазволілі. Не далі права выбару. Не дапамаглі. Наадварот, яны зруйнавалі яе жыццё. Яе каханне.
Гэта легенда абрываецца апісаннем саркафага. А так хацелася, каб яна скончылася апісаннем шчаслівага будучага закаханых. Каб скончылася такой гісторыяй, якая з цягам часу абрастае новымі неверагоднымі падрабязнасцямі, ад якіх сэрца ў грудзях грукае ўсё мацней і мацней, ад якой ў сэрцы пачынаюць квітнець радасць, шчасце і надзея на лепшае.
Сапраўднае каханне. Якое яно? Ніхто не можа адказаць на гэта пытанне дакладна. Але, ці не можам мы палічыць сапраўдным тое каханне, дзеля якога людзі гатовы страціць усё, нават сваё жыццё? Ці можа яно, каханне, аб’яднаць нас назаўжды?
Лукашык Арына, 11 “А” клас
КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ НАС АБ’ЯДНОЎВАЮЦЬ
Радзіма
Што такое каштоўнасць? Якая яна: матэрыяльная ці духоўная? Як яна можа нас аб’яднаць?
Я лічу, што найвялікшая каштоўнасць для чалавека, – гэта Радзіма. Менавіта яна аб’ядноўвае ўсіх нас: вялікіх і малых, светласкурых і цёмнаскурых, блакітнавокіх і карэвокіх. Мы ўсе такія розныя. У нас розныя ідэалы. Розныя памкненні. Нават мэты і метады іх дасягнення ў нас розныя. Аднак нас усіх аб’ядноўвае моцная, непарушная любоў да Радзімы.
Менавіта гэта любоў калісці дазволіла нашаму народу, нашым людзям перамагчы ў цяжкай, крывавай, бессардэчнай вайне. Вайне, у якой усе змагаліся за нашу Радзіму. Змагаліся за чыстыя, крышталёва празрыстыя вадаёмы. Змагаліся за лясы, якія зараз поўняцца птушынымі галасамі. Змагаліся за родны парог, за той маленькі кавалачак зямлі, які мы завём сваёй Бацькаўшчынай.
Вайна была жорсткай. Адданай. Доўгай. Вы толькі ўявіце сабе: цэлыя чатыры гады доўжылася вайна, пад час якой нашы людзі жылі як у пекле. Не, непраўда. Яны не жылі. Выжывалі! Выжывалі і змагаліся. Змагаліся не толькі з ворагам. Змагаліся з сабой. Са сваім самалюбствам, баязлівасцю, здрадніцтвам, з самымі няёмкімі, самымі агіднымі парывамі сваёй душы.
Менавіта гэта змаганне з усім светам дазволіла нашым продкам здабыць перамогу. Перамогу, коштам якой стала жыццё блізкіх, зруйнаваныя дамы, спаленыя вескі і, нават, страчаная годнасць…
Мой прадзядуля і зараз дзякуе Богу за тое, што не страціў сябе, сваю годнасць, за тое, што прайшоў усе выпрабаванні вайны, і, галоўнае, за тое, што ён быў не адзін такі. Іх было шмат. Надта шмат! Гэта і дазволіла перамагчы, абараніць свой любы куточак ад нямецкай навалы.
Што ж аб’яднала ўсіх гэтых людзей?
Любоў? Так. Без любві у той час было не выжыць.
Адданасць? Так. Без яе бы хутка скончыліся сілы.
Надзея? Так. Без яе немагчыма выжыць, калі стаіш ля труны свайго дзіцяці.
Вера? Так. Як жа без яе, калі з сямі сыноў яшчэ ніхто не вярнуўся?!
…Усё так. Усе гэтыя каштоўнасці аб’ядналі наш народ у той час. Аднак, калі б не Радзіма, не той куточак, на якім жылі нашы продкі, выраслі мы, ці змаглі б гэтыя каштоўнасці аб’яднацца?
Рытарычнае пытанне. Адказ не патрэбен. Нет, не змаглі б! Таму што Радзіма – гэта найвышэйная наша каштоўнасць, яна аб’ядноўвае ўсіх: светлых і цёмных, адважных і баязліўцаў. Толькі тыя людзі, якія амаль што страцілі гэты бескаштоўны скарб, змаглі адчуць сапраўднае аб’яднанне і думак, і памкненняў. Толькі яны змаглі стаць цэльным арганізмам, які абараніў сваю самую дарагую каштоўнасць, імя якой – Радзіма.
Русін Аляксандр, 6 “Б” клас
ДУМКІ ПРА ЧАРНОБЫЛЬ
Чарнобыль
Раніцай вясновай,
Калі спіць дзетвара,
Калі сонца ўсходзіць
Над Прыпяццю здаўна.
Калі бусел белы
Ляціць у сны да людзей,
Калі кожны марыць
Аб часе лепшым у сне.
Наляцеў той коршун,
Чорны-чорны, злы.
Зваўся ён Чарнобыль,
Змарнаваў ён свет.
Заляпіў ён сонца
Крыламі сваімі
І зрабіў ён ночку
Цёмную як дым.
Захварэлі людзі,
Зніклі ў далі,
Згубіліся, памёрлі,
Сцёрліся з зямлі.
Хоць застаўся коршун
Жыць на той зямлі,
Усё ж ты, памяць, наша,
Сонейкам узыдзі!
Сярчэня Аляксей, 6 “Б” клас
ОЧАРОВАНИЕ ЗИМЫ
***
Пришла зима! Теперь пора
От снега убирать двора,
По снегу белому ходить
И кофту зимнюю носить.
Пришла зима - пора чудес!
Неведомых чудес и сказок!
Пора подарков и надежд,
Что нам подарит зимний праздник!
Пора, когда в окно ты видишь,
Улыбки радостных детей,
Что вместе с папой на площадке
Прекрасно проведут весь день.
Змушко Данила, 11 «А» класс
СВЯТОЧНЫЯ ДУМКІ
***
Перад носам новы год:
Час для елкі ды падарункаў,
Час святочнай мітусні
Ды дзіцячых снежных бабак.
Усе ад мала да вяліка
Будуць свята сустракаць,
Будуць пець і весяліцца
Ды падзеі ўспамінаць.
У выдатнай снежнай казцы
Пачынаюць растварацца
Усе праблеммы ды няўзгоды…
Няма больше перашкоды!
Змушко Даніла, 11 “А” клас
Вася і вадзянік
Вася – дзіўны хлопчык. Чаму? Таму што для яго няма нічога больш жаданага за возера ці раку. Бо любімы занятак Васі – плаванне.
Ён яго ніколі ні на што не прамяняе! Вяся наш равеснік. Так, яму таксама амаль споўнілася 12 гадоў. Засталося пачакаць самую крышачку: літаральна 12 дзён, бо дзень нараджэння ў Васі 14 ліпеня.
Лета. Спякота. Так хочацца пайсці да возера. Вася не той хлопец, які будзе стрымліваць свае жаданні. Ды і навошта? У яго ж вакацыі! Законны адпачынак! Дарма ён штолі паехаў у вёску да бабулі? Канешне ж не! А якое тут возера! Праўда, кажуць, што яно чарадзейнае…
Вася ўсміхнуўся, узяў ручнік і пабег да возера. Якая гэта асалода: плаваць, плаваць і плаваць увесь дзень! І ніхто яму гэта не забароніць. Ніхто не будзе мараль чытаць.
Раптам расцёкся вялікі боль па назе ў Васі. Цела яго як быццам змярцвела. Ён больш не можа рухаць ні нагамі, ні рукамі! Што ж рабіць?! Вася пачаў тануць…
Нечакана нечыя моцныя рукі падхапілі хлопца. Вася спужаўся. Аднак супраціўляцца не мог. Ды і ці патрэбна было гэта рабіць? Яго ж нехта спрабаваў выратаваць!
Вася закрыў вочы адчуваючы, што яго выносяць з вады. - Расплюшчы вочы, гарэза! Да берага я цябе не данясу!- нечакана пачуйся рыпучы голас.
- Чаму? – здзівіўся хлопчык, расплюшчыў вочы і пачаў аглядацца. Яго трымаў на руках нейкі дзіўны дзядок, увесь пакрыты луской і водарасцямі.
- Вось табе раз! – стары пачаў злавацца, - А нічога, што я цябе выратаваў?!
- Ой, прабачце, - Вася зразумеў, што сказаў шосьці не тое.
- Ды і як ты сабе гэта ўяўляеш: плыць там, дзе вады і так па калена? А калі ты не заўважыў, то ног у мяне няма! Толькі хвост, - ужо больш міласціва вымавіў дзядок.
Хлопчык павярнуў галаву ўніз. Сапраўды: у старога быў хвост!
- Ой, дык кім жа гэта Вы будзеце? – з цікаўнасцю спытаў ён.
- Вадзянік я! – горда надзьмуўся стары і паклаў малога на мелкаводдзе. – Запомні, юнача, я цябе выратаваў толькі таму, што ты мне спадабаўся. І гэта толькі разавая акцыя! Не справа вадзяніку жыццё жывога ратаваць! Зразумеў?
- Чаму? – Вася зусім разгубіўся і не ведаў, што сказаць.
- Таму што нечысць я. Тапіць павінен.
Хлопец здзіўлена хлопаў вачыма не ведаючы што сказаць.
- Дзякуй табе вялікі, пан Вадзянік, што жыццё мне выратаваў.
- Нууу, не пан я, - смуціўся вадзянік. І тут жа ўздыхнуў і дадаў, - Слухай, хлопча, сапраўды, не лезь ніколі ў невядомую табе воду, асабліва тады, калі ты сам на сам. Ты ж нават не даеш нікому магчымасці цябе выратаваць, калі што…
- Дык я ж добра плаваю…
- Дааа?- кпліва спытаў вадзянік, - І што, моцна табе гэта сёння дапамагло?
Хлопец пачырванеў і апусціў галаву.
- Вось-вось! Не расчаруй мяне, хлопча, не прыходзь сюды адзін. І заўжды май пры сабе якую-небудзь булаўку, якой ты бы мог сабе ногу праткнуць, калі, крый Бог, цябе зноў сударга схопіць. Зразумеў?
Вася разгублена кіўнуў і працягнуў глядзець на старога ва ўсе вочы. Вадзянік усміхнуўся, махнуў рукой і знік у возеры.
Хлопчык уздыхнуў і пачаў збірацца дадому. Раптам у яго галаву прыйшла думка: патрэбна аддзячыць вадзяніку! Абавязкова. Толькі чым можна яго пачаставаць? Хто ведае?
Вася ўсміхнуўся: ну канешне ж бабуля! Патрэбна бегчы хутчэй да яе і ўсё распавесці. Яна абавязкова добрую параду дасць!
А тое, што раіў яму вадзянік асабіста, Вася ніколі не забудзе. Больш таго, ён будзе прытрымлівацца парад старога і будзе гэта раіць рабіць усім сваім знаёмым. Бо што ёсць на свеце больш дарагое, за жыццё, якое мы так бяздумна можам страціць?!
Юркоўская Сусанна, 6 “А” клас.
Пажар
Мяне завуць Кірыл. Сёння я хачу распавесці вам гісторыю з майго дзяцінства, якая паўплывала на ўсё маё жыццё.
Я тады быў, мусіць, яшчэ зусім маленькі пяці- ці шасцігадовы хлапчук. Колькі сябе памятаю, мае бацькі заўжды былі на працы, я іх амаль што ніколі не бачыў дома. Яны так шмат працавалі! Навошта? Тады, у маленстве, мне здавалася, што ў нас мала грошай, таму так шмат і працуюць…
Калі я быў зусім маленькім, за мной сачыла няня. Яе звалі Аксана. Яна была ўжо зусім стэрынькай, аднак, нягледзячы на гэта, кожны яе рух, позірк вачэй быў напоўнены любоўю і пяшчотай. Але ж… Усім вядома: Бог забірае найлепшых. Таму ў мяне з’явілася новая няня. Яе звалі Ганна. Яна была маладой, прыгожай, але мне яна не падабалася. Ганна нясмачна гатавала ежу і заўжды размаўляла па тэлефоне. Але я да яе хутка прывык, хоць і ўспамінаў часта Аксану.
Гэта быў самы звычайны дзень. Я гляджу ў акно, пакуль Ганна гатуе нясмачную кашу, якая прыліпае да талеркі. Ну і, вядома ж, размаўляе па тэлефоне! Раптам Ганна засмяялася і пайшла ў залу. Рыпнула пружына ў канапе. Так, мабыць яна зноў вядзе свае таемныя размовы з сяброўкамі. Прайшло хвілін 40, а Ганна так і не вярнулася. Размовы, відаць, зацягваюць.
Раптам я заўважыў нешта дзіўнае: з рондаля ідуць нейкія чорныя аблокі і запаўняюць сабой усю кухню. Мне стала цікава, таму я з дапамогай табурэта залез на стол. Зірнуў ў рондаль, мяне збянтэжыў колер кашы, яна была чорная, чымсьці падобная да вугельчыкаў.
Я доўга глядзеў на тое, што павінна было быць кашай. Нечакана чорны колер разбавіўся жоўта-чырвонымі язычкамі полымя. Спачатку яно было зусім маленькае, але з кожнай хвілінай яно разрасталася ўсё больш і больш. Неўзабаве стала зусім вялікім. Паціху яно дабралося да драўляных паліц, якія таксама ўспыхнулі новымі фарбамі.
Я пачаў адпаўзаць у куток. Не прайшло і 5 хвілін, як полымя ахапіла ўсю кухню. Усюды панавалі чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя фарбы. Я не ведаў, што рабіць. Нечакана пачуліся крокі. Дакладна, Ганна! Дзякуй Богу!
Жанчына схапіла мяне ў абдымкі, выскачыла з кватэры і пачала паспешліва набіраць лічбы на тэлефоне.Яна ўстрывожаным голасам крычала нешта пра пажар і пра адрас.
Праз некалькі хвілін прыехала нейкая чырвоная машына. Вялікая машына. З яе выйшла група людзей у чырвоных касцюмах. Яны ўсе былі такімі сур’ёзнымі! Адразу выцягнулі доўгія шлангі, сталі запускаць ваду ў дом. Я здзівіўся: чым ім не спадабалася вогнішча? Гэта ж такая прыгажосць! Спёка ад яго, канешне страшэннная, аднак… Ды і навошта яны ўсё вадой залілі?!
У рэшце рэшт полымя знікла. Мужчыны пачалі скручваць свае шлангі. А я не мог адвесці вачэй ад нашай кватэры: яна была зусім чорная!
Вось з дому выйшаў апошні пажарнік. Ён быў увесь нейкі пакоцаны, але ўсмешка не сходзіла з яго вуснаў, а ў руках быў мой мядзведзь. Мужчына падыйшоў да мяне і працягнуў мне мішку, лапа якога крыху падгарэла: -Трымай, сынку! Не сумуй, - прамовіў ён і падмігнуў мне.
Я таксама пачаў усміхацца. Узяў цацку. Падзякаваў. І пабег да бацькоў, якія чамусьці ўжо прыехалі з працы. Твары ў іх былі ўстрывожаныя. У матулі нават слёзы цяклі з вачэй…
Зараз мне 35 гадоў. У мяне ёсць жонка і 2 дачкі-прыгажуні. Мне калісьці пашанцавала. Таму я хачу лёсу аддзячыць за сваё жыццё, таму працую пажарным і тым самым выратоўвыю жыцці іншых людзей. А зараз гэтай гісторыяй спадзяюся пераканаць вас больш трапна, больш уважліва ставіцца да бытавой тэхнікі, ні ў якім разе не любавацца вогнішчам. Таму што гэта можа надта дрэнна скончыцца…
Воўк Арына, 6 “Б” клас
Бяспечныя паводзіны вачамі дзяцей
Зімнія забавы
Карагодзіць, сцеліцца белая мяцеліца,
Лыжы, санкі і канькі,
Лепім мы снегавікі,
Цюбінг за вяроўку
Цягнем мы пад горку.
Вось ляцяць мае сябры
На гэтых цюбінгах з гары,
Але ў іх тут перашкода –
Наперадзе аўтамабільная дарога!
І можа быць тут незнакор,
Да бяспекі першы крок.
Вось падумайце, сябры,
Як здароўе зберагчы,
Небяспеку абыйсці?!
Ды даю я вам адказ:
Не забаўляйцеся каля аўтамабільных трас!
Вось абулі мы канькі
І бяжым напераганкі.
На возеры ўжо лядок…
Можна тут зрабіць каток!
Ад берагу я разагнаўся
І лядок тут разламаўся!
Гай, гай!!! Бяда! Бяда!
Тут халодная вада!
Хутка прыйдзе мне “канец”!
Выклікайце МНС!!!
Добра, што ўсё абышлося
І выратаваць мяне ўдалося!
Дык даю я вам падказку:
Каб гора-бяды не ведаць,
Не трэба па тонкаму льду бегаць!
Ой, які благі мароз,
Шчыпле вушы, шчыпле нос.
Выйшлі дзеці пагуляць,
Сталі ў снезе ды стаяць.
Зараз шчочкі ў іх збялелі
І насы ўсе пасінелі,
Пальцы мёрзнуць на руках,
Няма сілы ў нагах.
Дык чаго ж вы ўсе стаіце?!
Трэба ж трохі шавяліцца.
А без руху, не дай Бог,
Будуць кульцяпкі замест ног!
Звініць мароз, забавы цягнуць!
Аднак… Мой браце, будзь разумным!
Запомні: лепш разок падумаць,
Чым усё жыццё дакор трымаць…
Раўлушэвіч Паліна, 6 “Б” клас
История про собаку Тало и про осторожность на льду.
Эта история произошла ровно год назад, как раз тогда, когда я гостила у своих дяди и тёти на зимних каникулах. Мой дядя – заядлый рыбак. Он готов удить рыбу в любую свободную минуту. Ни холод, ни ветер, ни снег не являются для него препятствиями.
Ранним пушкинским утром, когда задорно трещал мороз, ярко светило солнце, а лёгкий ветерок обещал невероятные приключения, дядя Олег со своим верным другом Тало решил сходить к ближайшему озеру на рыбалку. Сухой снег бодряще скрипел под обувью, улыбка не сходила с лица мужчины. Пёс весело носился вокруг хозяина, виляя хвостом.
Добравшись до середины озера, Олег решил прорубить лёд, хоть и понимал, что он еще тонковат для действий подобного рода. Однако желание заняться любимым делом в такое чудесное утро пересилило здравый смысл. Мужчина принялся за дело, весело насвистывая себе под нос любимую мелодию.
Неожиданно лед треснул. Тало поскуливая, отполз в сторону, а вот Олегу повезло намного меньше: он оказался в ледяной воде. Шансов выбраться не было никаких! Мужчина кое-как стянул с себя фуфайку, продолжая цепляться за лёд, который под его весом всё больше и больше ломался.
Тало в это время подползал к мужчине со скрученным в тугой клубок шпагатом в зубах.
- Тало, друг, не надо! Ты не сможешь меня вытащить! Беги за помощью! Только быстрее! – отчаянно крикнул Олег.
Тало поскуливая, стал отползать. Оказавшись на относительно безопасном расстоянии от треснувшего льда, Тало побежал. Олег остался один. Холодная вода словно колола его иголками. Тело замерзало. Коченело. Руки и ноги переставали слушаться. Мокрая одежда тянула на дно. Дыхание сбилось. Олегу начало казаться, что Тало не успеет, что он, Олег, просто не сможет больше держаться на поверхности этого ледяного озера.
- Эй, ты живой там? – Мужчина услышал чей-то грубый взволнованный голос. – Я тебе сейчас помогу! Ты только держись!
Олег словно сквозь туман осознал, что Тало успел, что привёл их соседа Толика, который, раскрутив шпагат, уже бросил ему один конец. Осталось только схватиться. Вот только окоченевшие руки не слушались. Перед глазами начали появляться мушки.
- Олег! Держись! Кому говорю! Лена меня не простит, если я тебя не вытащу.
Точно. Жена. Дети. Тало. Олег из последних сил тряхнул головой, отгоняя наваждение, и схватился за спасительную веревку.
Неожиданно мужчина почувствовал чьё-то обжигающее дыхание. Это Тало, как только Олег оказался на твердой поверхности, бросился к нему и начал его вылизывать. А Толик в это время звонил в скорую помощь…
Эта история закончилась хорошо. Дядя, конечно, сильно заболел, однако врачи смогли поставить его на ноги. А ведь всё могло быть совсем по-другому! И виной всему была бы наша человеческая самонадеянная глупость. Нежелание следовать даже самым элементарным правилам поведения на тонком льду… Жуковская Елизавета, 6 «В» класс
Адзінота
Да дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
Сон.
Зялёны сквер. Невялікія трох-чатырохпавярховыя дамы. Людзі ў дзіўнай вопратцы. Я здзіўлена азірнулася. Дзе гэта я?
Неўзабаве маю ўвагу прыцягнуў юнак, які хутка бег на прыпынак для аўтобусаў і тралейбусаў, мабыць баяўся спазніцца. Мяне ён чамусьці зацікавіў. Незразумеўшы навошта я гэта раблю, я ўскочыла за ім у трамвай. Юнак ні на каго не звяртаў увагі. Ён чытаў часопіс. Прыглядзеўшыся да загалоўкаў, я здзіўлена заплюшчыла і расплюшчыла вочы, таму што падумала, што мне гэта здалося… Не, гэтага не можа быць на самай справе! На тытульнай старонцы часопіса была дата – 1952 год. Я здзіўлена замаргала. Што гэта значыць?!
Не паспелі мы праехаць на трамваі і некалькіх прыпынкаў, як у сярэднія дзверы ўвайшлі кантралёры. Яны правяралі квіткі. Юнак, які мне чамусці так спадабаўся, пачаў дзёргацца. У яго не было квітка! Жанчыну, якая іх наяўнасць правярала, не кранулі просьбы студэнта не высаджваць яго, таму што ў яго зараз экзамен па гісторыі Беларусі. Юнака высадзілі. Я хацела выйсці разам з ім…але…аказалася у сваім ложку.
Яшчэ было цемна. На вуліцы гарэў месяц. Мне стала жудасна і цікава адначасова. Гэта быў сон? Але ж ён быў такі рэалістычны, неверагодны. Цікава, што гэта быў за юнак, чаму ён мне сніўся? Патрэбна ўсё расказаць бацькам!
Не паспела я ўстаць з ложка, як успомніла, што мне матуля ўчора чытала на ноч цікавую казку “Нямоглы бацька”. Якая мне так спадабалася, што я вырашыла спытаць у матулі, ці ведае яна якую-небудзь цікавую гісторыю, пра пісьменніка, які яе напісаў.Матуля мне распавяла адзін выпадак з жыцця Уладзіміра Караткевіча.
Аднойчы, калі ён вучыўся ва ўніверсітэце, з ім здарылася неверагодная гісторыя, якая выратавала яму жыццё. Ён быў студэнтам. Яму патрэбна было ехаць у трамваі ў іншы бок горада. Грошай у яго не было. Ён паехаў зайцам. Яго высадзіла кандуктар. Трамвай, не даязджая да наступнага прыпынку, трапіў у аварыю. Так нечаканы шчаслівы выпадак, які адразу пісьменніку здаўся нешчаслівым, выратаваў яму жыццё, ці, па крайняй меры, здароўе!
Я усміхнулася. Не можа такога быць! Няўжо мне прысніўся гэты вялікі пісьменнік Беларусі, кнігі якога так моцна любіць чытаць мая бабуля?!
Патрэбна ўсё распавесці бацькам. Я саскочыла з ложка і радасна пабегла ў пакой да бацькоў.
Жукоўская Лізавета, 6 “В” клас
Каханне даўжынёю ва ўсё жыццё
Брэсцкі дзяржаўны універсітэт. 2019 год.
Мяне завуць Кіра. Я вучуся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце на настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Чаму я абрала гэтую спецыяльнасць? Ды таму што я люблю родную мову, яе гісторыю, люблю слухаць як гучыць роднае слова… У будучым я спадзяюся, што змагу стаць пісьменніцай. Вучуся я на другім курсе. Шмат часу правожу ў месцы, якое навівае ў маёй душы спакой – у бібліятэцы. Тут я заўжды знаходжуся ў гармоніі з сабой. Бібліятэкі нават пахнуць асабліва. Гэты незабыўны пах не пераблытаеш ні з чым. Так пахнуць кнігі - фарбай, клеем, трохі пылам. У бібліятэках хочацца прыглушыць голас, весці сябе ветліва. З усіх бакоў тут на цябе глядзяць кнігі. Навуковыя тамы глядзяць пільна, казкі, наадварот, ласкава, нібы вабяць цябе ўзяць іх у рукі; элегантныя класічныя творы ў скураных вокладках чакаюць чытача, які ўмее за някідкай вокладкай разглядзець глыбокі змест.
Гэта здарылася ў пятніцу, я прыйшла ў сваю любімую чытальную залу. Падышла да стойкі бібліятэкара і спытала:
- Што вы мне можаце параіць пачытаць. Каб пасля чытання кнігі, я была ў захапленні?
- "Чорны замак Альшанскi" Уладзіміра Караткевіча, - адказаў бібліятэкар. - Гэта ж мой любімы пісьменнік! - сказала я з захапленнем. - Трымайце, галоўнае чытайце гэтую кнігу сумленна, і не мяняйце ход падзей.
Уладзімір Караткевіч "Чорны замак Альшанскi". Цікава, пра што будзе весціся размова? Саджуся за стол, дастаю з ранца свае акуляры, адкрываю кнігу, і вось той момант апускання ў іншы свет… Не паспела я адкрыць кнігу, як усё вакол мяне змянілася. Каардынальна.
Я заплюшчваю на секунду вочы, адкрыўшы, бачу людзей. Дзіўна, здаецца нічога незвычайнага не адбылося, але яны былі нейкімі не такімі як раней. Нешта змянілася. Можа, справа ў вопратцы? Ці ў паводзінах? А можа ў дзіўных прычосках? Спытала ў жанчыны, якая сядзела побач са мной:
- Што тут адбываецца? – яна са здзіўленнем зірнула на мяне.
- Мілачка, вы што выпадкова апынуліся тут? Тады Вам моцна пашанцавала! Гэта ж вечар сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам.
Шок, радасць і многае іншае перапаўняла мяне. Гэта быў мой кумір! Чалавек, творчасць якога мяне заўжды натхняла.
Гэта была лепшая гадзіна ў маім жыцці. Я як зачараваная сядзела і слухала Ўладзіміра Сямёнавіча, лавіла кожнае яго слова. Калі пісьменнік скончыў сваё выступленне, людзі пачалі разыходзіцца. Але я не магла проста так адысці ўбок і нават не паспрабаваць пагаварыць са сваім кумірам. Разам са мной да яго падыйшла нейкая жанчына ў прыгожай сіняй сукенцы і неяк недарэчна сказала яму:
- Гэта, канешне, усё добра, але я з Вамі не згодна ў многіх пытаннях як наконт гістарычнай літаратуры, так і дэтэктываў!
Пісьменнік на яе словы ўсміхнуўся і адказаў:
- Колькі людзей, столькі і меркаванняў, а Вы, дзяўчына, таксама хацелі выказаць нязгоду з маімі думкамі? – кпліва ўсміхнуўся Ўладзімір звяртаючыся да мяне.
- Не, я хацела ў Вас удакладніць сёе-тое пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.
- Нават так? – левае брыво пісьменніка паднялося ўверх. – Чаму менавіта ў мяне? Чаму менавіта гэта пытанне? Я яго сёння не закранаў.
Неўзабаве наш дыялог пачаў набіраць абароты, мы засталіся амаль што адныя. Тады пісьменнік прапанаваў мне выпіць з ім кавы. Я нават не раздумывая пагадзілася. Больш цікавай размовы, чым з ім, у мяне ніколі не было. Гэта быў чалавек, якім я пачала захапляцца не толькі як пісьменнікам, творцай, а як і звычайным чалавекам, мужчынам. Здаецца, я закахалася…
Калі мы рассталіся, я ўспомніла пра кнігу, пра тое, што яна ўсё яшчэ ляжыць у маім ранцы. Я дастала яе, адкрыла і зноў апынулася ў бібліятэцы. Зразумеўшы, што гэтая кніга партал, я не магла заставіць сябе спыніцца ў карыстанні ім. Я шукала раз за разам сустрэч з Уладзімірам. Неўзабаве мы пачалі спаткацца.
Аднойчы, калі я зноў прыйшла на спатканне, ён паклікаў мяне замуж. Канешне, я пагадзілася. Такіх пачуццяў я не адчувала ні разу ў жыцці: захапленне, шчасце, удзячнасць, жаданне заўжды быць разам з ім… Але мне было неспакойна, штосці падказвала, што гэта нічым добрым не скончыцца. Дзеля свайго шчасця я была гатова на ўсё..амаль што на ўсе. Таму усе дрэнныя думкі я пастаралася выкінуць з галавы. Мы вырашылі ажаніцца ў ліпені, калі я абараню дыплом і назаўжды перабяруся жыць у яго час.
Аднойчы, у час сесіі, я не адкрывала кнігу 4 дні, цэлыя 4 дні мы не бачыліся. Мне было вельмі дрэнна без Валодзі. Гэта здарылася 6 чэрвеня. Я адкрыла кнігу і трапіла ў яго абдымкі, мы пайшлі ў тэатр. Сядзелі поруч. Глядзелі адзін на аднаго. Нават не звярталі ўвагі на тое, што адбывалася на сцэне. Вочы Валодзі гарэлі, як агеньчыкі на навагодняй ёлцы. Пасля тэатра мы паехалі да яго. Гэта была самая незабыўная ноч у маім жыцці…
Я прачнулася раніцай і ўспомніла, што сёння дзень нараджэння маёй матулі. Трэба тэрмінова спяшацца выбіраць ёй падарунак. Валодзя ведаў па маіх аповедах, што мая матуля захапляецца яго творчасцю, таму ён даў мне свой рукапіс пад назвай "Чорны замак Альшанскi". Гэтая назва здалася мне знаёмай. Але я не звярнула ўвагі на гэта.
Не паспела я адкрыць кнігу, як апынулася ў бібліятэцы. Мой «партал», праз які я трапляла да Валодзі быў пусты. Так. Пусты. Кніга была пустая. Ніводнага радка ў ёй не было напісана. А ў руках у мяне быў рукапіс. Мае рукі задрыжалі. З вачэй пасыпаліся слёзы. Я зразумела, што здарылася нешта неверагодна дрэннае. Да мяне падыйшоў бібліятэкар і сказаў:
- Я папярэджваў цябе, што зыход падзей мяняць нельга. Навошта ты яго змяніла?!
-Якіх падзей? Пра што Вы? Я проста хацела быць шчаслівай. -Нельга табе было мяняць лёс Караткевіча, з-за цябе свет не ўбачыў некалькіх дзясяткаў яго твораў!
- Чаму з-за мяне? Я проста закахалася! Назаўжды! На ўсё жыццё!
-Дурніца ты! Закахалася! Не павінна ты з ім быць! Іншая павінна кахаць яго на працягу ўсяго жыцця! Валянціна ... яна павінна была быць з ім і ў горы, і радасці. Яна! Не ты!
-Хто такая Валянціна? І чаму я не магу быць з Валодзем?
-Яго жонка, якая была яго падтрымкай і апорай. А ты ... ты ўсё сапсавала.
-Што ж мне рабіць?, - з болем спытала я.
-Вярнуць ўсё на сваі месцы!
У бібліятэцы згасла святло, мужчына знік. Святло ўключаецца, і я зноў апынаюся на сустрэчы з пісьменнікам. Я ўжо ведала, што будзе далей. Таму старалася не звяртаць на сябе яго ўвагу. Толькі глядзела на яго. Глядзела з боллю і роспаччу. Развітвалася. Назаўжды…
І тут на сярэдзіне сустрэчы ўваходзіць Валянціна. Валя прывяла туды студэнтаў. Яна працавала ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і чытала курс гісторыі КПСС у педагагічным універсітэце. Пасля сустрэчы толькі яна падыйшла да яго ў сваёй прыгожай сіняй сукенцы і сказала:
- Гэта, канешне, усё добра, але я з Вамі не згодна ў многіх пытаннях як наконт гістарычнай літаратуры, так і дэтэктываў!
Пісьменнік на яе словы ўсміхнуўся і адказаў:
- І з чым менавіта Вы не згодны?
Спрэчка пачала набіраць абароты. Нечакана Валянціна вымавіла:
- Раз вы лічыце сябе пісьменнікам, чаму б Вам не напісаць дэтэктыў, напрыклад, такі, як "Дзікае паляванне караля Стаха ...”
Валодзя засмяяўся:
- Дык гэтя ж я напiсаў!
Валянціна збянтэжылася. Не ведаючы як яна можа выправіць становішча, вырашыла запрасіла яго на каву. Я глядзела на іх. Мяне разрывалі розныя пачуцці: боль і надзея, горач і рашучасць… Я апошні раз зірнула на яго і разгарнула кнігу…
Вось усё і стала на свае месцы. Я рада, што ўсё вярнула назад . Хлушу. Не рада. Але я веру, што зрабіла правільна. Бо з-за майго эгаізму, мая краіна магла страціць такога вялікага пісьменніка; бо менавіта са сваёй жонкі ён чэрпаў натхненне. Нездарма кажуць, што спатканне аўтара з музай пасярэднікаў не трывае.
Лукашык Арына, 11 “А” клас
Паход у кіно.
Упершыню я пазнаёмілася з творчасцю Уладзіміра Караткевіча ў школе і на працягу 5 гадоў, натхнённая гэтымі творамі, плённа вучылася, пакуль са мной не адбылася адна незвычайная гісторыя, пра якую я зараз хачу паведаміць.
Апошні школьны дзень, усе адзнакі ўжо выстаўлены і ты спакойнай сядзіш на ўроку не слухаючы настаўніка, ўяўляеш, як спакойна і без усялякіх клапот прыедзеш дадому і адпачнеш на гэтых вакацыях ад шэрых школьных будняў.
І вось празвінеў доўгачаканы апошні званок, усе развіталіся з настаўнікам, але той просіць затрымацца. І задае вам творчае заданне на канікулы:
- Памятаеце, мы з вамі праходзілі творчасць Караткевіча? Ну дык вось, хто хоча добрую адзнаку на пачатак наступнай чвэрці, няхай напіша сачыненне пра гэтага пісьменніка, пра тое, якім ён уяўляе яго сабе.
Праязджаючы вуліцу Караткевіча, я задумалася аб прапанове настаўніка і вырашыла, не адкладываючы ў доўгую скрыню, узяцца за справу. Але мяне ўвесь час нешта збівала з думкі, не давала засяродзіцца на гэтай справе: то турбавалі бацькі, то тэлефанавалі сябры.. Нечакана мне напісаў Ілля і прапанаваў схадзіць пагуляць. Яму я адмовіць не змагла, так як ён ужо амаль што 5 гадоў, як вельмі моцна мне падабаўся. Ён прапанаваў схадзіць у кіно на "Мсціўцы", і я адразу ж забылася пра сачыненне, і пабегла збірацца.
Мы сустрэліся каля 17 гадзін ля кінатэатра. Ён прыйшоў не адзін, а з сябрамі. Мне было вельмі крыўдна і прыкра, але ўсё-такі я пайшла з імі. І не пашкадавала, бо фільм быў вельмі цікавы. Ілля і яго сябры пасля паехалі на трэніроўку, а я пайшла дадому.
На вуліцы было ўжо цёмна, але вельмі прыгожа і я вырашыла прагуляцца каля возера. Падышоўшы да берага, я заўважыла нейкія хвалі на вадзе. Падыйшла бліжэй, да самага краю, і тут рэзка з вады з'явіліся выдра. Ад спалоху я спатыкнулася і ўпала ў возера.
Адкрыўшы вочы, я апынулася каля гэтага ж возера, але ... усё навакол было нейкім не такім, іншым. Усе дамы былі старыя, некаторыя былі наогул разбураныя. Мінакі глядзелі на мяне са здзіўленнем. На дарогах ездзілі старыя машыны, трамваі. Я адкрыла каляндар ў тэлефоне, а там – 5 лістапада 1965года. Я разгубілася. Што ж мне рабіць, як гэта ўвогуле магчыма ??! Я яшчэ некалькі разоў пераправерыла дату. Мяне кінула ў дрыжыкі, але я сабралася, падышла да мужчыны, які ішоў па алеі побач, і спытала:
- Прабачце, а які сёння дзень?
-5 лістапада.
- А год які?
- 1965, а што, нешта не так? – мужчына пачаў непакоіцца, а я, зірнуўшы ў яго твар, пра ўсё забылася: і пра час, і пра Іллю. На мяне ўсхвалявана пазіраў ніхто іншы, як Уладзімір Караткевіч!
Я вырашыла даверыць сваю таямніцу пра перанос у часе гэтаму чалавеку. І ён вырашыў мне дапамагчы. Для пачатку ён запрасіў мяне ў госці, напаіў гарбатай і супакоіў.
Пісьменнік быў са мной вельмі ласкавы, мы шмат размаўлялі то пра будучыню, то пра мінулае, і тут я захацела задаць пытанне, якое хвалявала мяне больш за ўсё.
Раптам раздаўся чыйсці голас. Адкрываю вочы. Цёмна. Я сяджу ў аўтобусе, побач стаіць малады чалавек:
- Дзяўчына, прачынаецеся, гэта канчатковая.
Я выбачылася перад кіроўцам, устала і выйшла з аўтобуса. Прыйшоўшы дадому, неадкладна села за сачыненне, напісала ўсё, што са мной адбылося. Усё эмоцыі ад маёй незвычайнай прыгоды адбіліся на паперы – атрымаўся незвычайнае твор.
Цвірко Арына, 10 “А” клас
Вучні ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” Севасцьянаў Аляксей і Раўлушэвіч Паліна прынялі ўдзел у конкурсе, прысвечаным творчасці У. Дубоўкі «О, Беларусь, мая шыпшына!».
***
Восеньскі шалік, паліто на расшпільку,
Стог кніг захапляльных у руках,
Па дарозе ідзеш, бачыш там электрычку
І у́смешку ці сум у вачах.
За акном ападае лістота,
На зямлі той ляжыць дываном,
Кожны дзень я у́сё бачу побач,
Таго вобраз, з кім я незнаём.
Ты напэу́на мяне не зау́важыш,
Я сяджу за апошнім акном,
Ты каханне у́ жыцці не сустрэнеш,
Буду я для цябе толькі сном.
Краўчанка Анастасія, 11 “А” клас
Смутак
Міфічныя істоты ў дзіцячым уяўленні.
Дамавік.
Аднойчы Алесь позна вярнуўся з трэніроўкі. Яму было сумна, таму што ён ведаў, што яму патрэбна зрабіць шмат урокаў. Калі засталося выканаць толькі беларускую літаратуру, па якой задалі творчае заданне: падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм, Алесь нечана заснуў.
За хлопчым увесь гэты час назіраў дамавік. Маленькі дзядок у лапцях і льняной кашулі вылез з-пад ложка, азірнуўся, падбег да хлопчыка, падняў яго на рукі і занёс у ложак. Твар дамавіка быў замілаваны, калі ён глядзеў на свайго маленькага гаспадара. Накрыўшы хлопчыка, дамавік залез на стул і пачаў пісаць для малога работу.
Раніцай, калі Алесь прачнуўся, то вельмі здзівіўся. Ён не памятаў як апынуўся на ложку. Хлопчык падняўся і сеў за сваё рабочае месца. Вочы яго расшырыліся ад здзіўлення:
- Такога проста не можа быць! – вымавіў малы гледзячы на напісаную работу.
Алесь прабег вачыма ўвесь тэкст, не знайшоў там ніводнай памылкі. Добрае сачыненне, настаўніца абавязкова яго ацэніць высокай адзнакай! Вочы хлопчыка зноўку расшырыліся, калі ён прачытаў подпіс: “Твой дамавік”.
Дык што ж гэта значыць?! Няўжо міфічныя істоты сапраўды існуюць?!
Алесь задаволена ўсміхнуўся, ён ужо ведаў, што ў яго ёсць верны надзейны, няхай і нябачны, сябра.
Несцяровіч Паліна, 6 “Д” клас
Дапамога дамавіка.
Аднойчы ў адной маленькай вёсцы здарылася неверагодная гісторыя.
У маленькай драўлянай хатцы жыла вялікая дружная сям’я: тата, маці і трое дзяцей. Хата была старая, а значыць і дымаход з комінам таксама старыя былі.
Наступіла зіма. Быў моцны мароз. Сям’я моцна растапіла печку, каб у хаце было цёпла і лягла спаць. Ішоў снег. Па дымаходзе нечакана пачала разыходзіцца трэшчыны. Яшчэ некалькі хвілін і дымаход узарвецца.
На гарышчы ў гэты час старыя рэчы перабіраў дамавік. Ён адчуй нейкі незразумелы пах. Падскочыў. Пабег пераправяраць усю гаспадарку. Убачыўшы трэшчыну, якая з кожнай хвілінай ўсё больш і больш павялічвалася, дамавік адчуў невымоўны жах:
- Як жа так?! Патрэбна будзіць гаспадароў!
Дамавік пабег у кухню, схапіў некалькі талерак і збанкоў, і пачаў іх кідаць у сцену пакоя гаспадароў.
Бацькі прачнуліся. Пачалі будзіць малых. Выбеглі з дзецьмі і самымі важнымі рэчамі на вуліцу.
Дымаход выбухнуў. Хата згарэла. Але людзі засталіся жывымі. Так дамавік дапамог сваім гаспадарам.
Яшчанка Арцём, 6 “Д” клас
Жывём мы толькі адзін раз
Жывіце так, як быццам бы жывеце адзін раз,
Усё так і ёсць, таму і зараз,
Вазьмі і зрабі тое, што жадау́,
Не думай ты пра тое, што сталы ўжо стау́.
Любі сябе і гэты свет таксама,
Глядзі у́ вочы, усміхніся ненарокам,
Не бойся памыліцца у́ чым-небудзь,
Усё гэта толькі у́ласціва майстрам.
Любі сяброу́, не забывай пра блізкіх,
Не прымай словы ты да сэрца блізка,
І рукі я прашу не апускай,
Аб пачуццях і пра сабе не забывай.
Рабі глупствы, любуйся захадам,
Хай смех твой праляціць над берагам
Жыві як хочаш, але прашу я раз,
Запомні, усе жывём мы толькі адзін раз.
|
Краўчанка Анастасія, 11 “А” клас
Белгородская крепость.
Свет казак
Добры Волат
У адной маленькай краіне жыў адзін вялікі і вельмі моцны чалавек. Жыхары весак, каля якіх ён жыў, яго баяліся і стараліся з ім не сустракацца.
Аднойчы два старцы, малады хлопец і сабака перасякалі раку на старэнькім чоўне. Усё шло добра, але раптам човен наткнуўся на нешта цвёрдае. Гэта быў падводны валун! Човен пачаў тануць.
Велікан, які ў гэты час збіраў на другім беразе грыбы, заўважыў людзей, якім патрэбна была дапамога. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія наканаваў велікану лёс, ён усё адно заставаўся вельмі добрым. Волат (так звалі гэтага велікана) узяў човен з людзьмі і перанёс яго на сушу.
Людзі рассказалі пра гэты выпадак іншым жыхарам вёсак. З тых часоў Волата ніхто не баяўся. Нават наадварот, людзі з ім пасябравалі.
Шушкевіч Лізавета, 6 “А” клас
Ці верыце вы ў казкі?
Ці верыце вы ў казкі? Я веру! І нездарма. Аднойчы са мной адбыўся неверагодны выпадак.
Я жыву ў доме з матуляй, бацькам і сабакам. Аднойчы наш сабака знік. Мы яго доўга шукалі, нават расклеівалі аб’явы па ўсёй вёсцы, але так і не знайшлі.
Аднойчы мы з татам і дзядулем, які прыехаў да нас у госці, пайшлі ў грыбы. Нечакана пачуўся вой. Гэта выў мой сабака! Я адразу гэта адчуў! Мы пабеглі на гэтыя гукі.
Нечакана мы выбеглі на паляну, на якой расло шмат грыбоў: падасінавікаў, падбярозавікаў, зялёнак і сыраежак. У самай сярэдзіне гэтай паляны сядзеў велікан, на якога брахаў мой сабака.
Велікан нам ветліва ўсміхнуўся і прапанаваў далучыцца да яго, каб разам збіраць грыбы. Мы тады назбіралі цэлыя тры лукошкі грыбоў! Дадому мы вярнуліся хоць і стомленымі, але шчаслівымі. А самае галоўнае: мы вярнуліся з маім лепшым сябрам – сабакам Тузікам!
З тых часоў я пачаў яшчэ мацней верыць у казкі. Што і вам раю рабіць! Калі верыш – цуда абявязкова здарыцца!
Ляпешка Максім, 6 “А” клас
С новым 2020/2021 учебным годом!
Здравствуй, школа! Здравствуй, осень золотая! Здравствуй, школа! На урок Нас зовёт, не умолкая, Переливчатый звонок. Мы с веселыми друзьями Вдаль на школьном корабле Поплывем по морю Знаний К неизведанной земле. Мы хотим весь мир объехать, Всю вселенную пройти. Пожелайте нам успеха И счастливого пути. |
***
Бывае цяжка ўспамінаць былое,
Бывае горка адчуваць самоту,
Бывае болюча кранаюць за жывое,
Бывае забываем адзіноту.
Жыццё мяняецца, кружыцца галава…
Змяняюцца і лёсы, і народы,
Змяняемся мы ўсе: і ты, і я,
Нязменнымі бываюць толькі павароты.
Яны кіруюць намі, нібы мойры,
Яны вядуць нас у далёкі край,
Яны бываюць рэзкімі, як трусы,
Але нязменнымі ў наш час.
Хоць і кіруем сваім лёсам самі,
Не можам мы прадбачыць новы паварот,
Які змяняе будучыню раннем,
І верціць нашых лёсаў карагод.
Ніколі не згадаеш шлях далейшы,
Ніколі не забудзеш прошлае сваё,
Але запомні: дзень і найнуднейшы
Быць можа зменіць усё жыццё тваё.
|
Гатоўчыц Анастасія Іванаўна