5. "Усё для бацькаўшчыны мiлай"

“УСЁ ДЛЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ МІЛАЙ” – раздзел паэтычнай велічы паэта Янкі Купалы і грамадзяніна Івана Луцэвіча. Гэты раздзел – своеасаблівая бібліятэка, дзе сабраны зборнікі твораў і публіцыстычныя артыкулы Купалы. Самы каштоўны зборнік – першае выданне пасля смерці паэта, якое датуецца 1946 годам, а таксама факсімільнае выданне зборніка “Спадчына” 1922 года. Назву зборніку даў аднанйменны філасофска-патрыятычны верш:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Усе творы зборніка аб’яднаны адной ідэяй — думкай пра лёс беларускага народа і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Нагадаем, што ў гэты перыяд беларускіх народ перажыў жахлівую Першую сусветную вайну, а таксама дзве рэвалюцыі – Лютаўскую і Кастрычніцкую.

Але самае цэнтральнае месца адведзена Пастанове аб прысваенні Янку Купалу ў 1925 годзе ўпершыню ў гісторыі нашай краіны звання народнага паэта Беларусі. Менавіта з Янкі Купалы пачынаецца адлік народных паэтаў у беларускай літаратуры. Тут жа змяшчаюцца кнігі з даравальнымі подпісамі Ядвігі Раманоўскай, Уладзіславы Статкевіч(Луцэвіч), Міхася Міцкевіча(сына Якуба Коласа), рэдкія замежныя выданні.

поделиться в: