РАЗДЗЕЛ “ТРАГЕДЫЯ НАРОДА – ТРАГЕДЫЯ ПАЭТА” адлюстроўвае трагічны час жыцця і смерці Янкі Купалы ў чэрвені ваеннага 1942-га года. Родная зямля задыхаецца ў пажарышчы вайны, а яе адданы сын пры нявызначыных абставінах гіне ў Маскве напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею. У раздзеле змешчаны творы ваеннага часу, якія перадаюць боль і горыч паэта. Яны гучаць палымяна, рэзка, нават агрэсіўна:
Партызаны, партызаны, беларускія сыны!
Рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны.
Хто не ведае гэтых радкоў?
«Беларускім партызанам» — грамадзянска-патрыятычны верш-пасланьне Янкі Купалы, завершаны 19 верасня 1941 года ў Падмаскоўi, недалёка ад Каломны, дзе паэт знаходзіўся ў эвакуацыі. Упершыню надрукаваны ў рускім перакладзе ў газэце «Красная звезда» 28 верасня 1941 года. Праз год, у 1942-м, калі паэта ўжо не было ў жывых, рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" выдала пасмяротны зборнік вершаў Янкі Купалы.
Верш фактычна стаў партызанскiм гiмнам, друкаваўся ў лiстоўках, падпольных газетах. Першыя радкi былi пазыўнымi радыёстанцыi «Савецкая Беларусь», якая вяла перадачы з Масквы. На музыку твор паклалi Уладзiмiр Мулявiн, Мiкалай Чуркiн. Нацыянальнай па каларыце, драматычна выражанай па змесце, палымяным заклікам да барацьбы з ворагам стала кантата для хора, салістаў і аркестра «Беларускім партызанам» (1942) А. Багатырова.
На жаль, паэту не ўдалося сустрэць перамогу: ён гіне не ад кулі ворага, а пры нявызначаных абставінах у гасцініцы “Масква”. Нягледзячы на існаванне розных версій гібелі паэта, сёння яго смерць – адна з самых вялікіх загадак беларускай гісторыі ХХ ст.